Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Андрэй Ягораў: Дзякуючы Усходняму партнёрству, Беларусь застаецца ў арбіце еўрапейскага ўплыву
Гэтымі днямі ў Бруселі адбываюцца ўрачыстасці, прымеркаваныя да 10-годдзя праграмнай ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства».
Дадзеная ініцыятыва распаўсюджваецца на шэсць постсавецкіх краін: Беларусь, Україна, Малдова, Грузія, Арменія і Азербайджан.
Ці ёсць нейкія станоўчыя моманты ва ўдзеле Беларусі ва Усходнім партнёрстве?
На думку дырэктара Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэя Ягорава, галоўны плюс палягае ў тым, што ў стасунках ЕС і Беларусі не адбылося поўнага разрыву.
«Гэтая ініцыятыва захавала Беларусь у арбіце еўрапейскага ўплыву і дае магчымасць не губляць сувязь з Еўропай, працягваць камунікацыю з ЕС, што вельмі важна для нацыянальных інтарэсаў краіны», — падкрэслівае палітолаг у інтэрв’ю «Белсату»:
«Удзел ва Усходнім партнёрстве дазволіў Беларусі захаваць пэўную ступень узаемадзеянняў з ЕС, нягледзячы на ўсе складаныя абставіны, якія былі ў гэты перыяд: і санкцыі, якія былі, і пэўнае адчужэнне паміж Беларуссю і ЕС. Але праграма дазволіла захоўваць стасункі нават у гэтых складаных абставінах, і ЕС імкнуўся да збліжэння з Беларуссю, захоўваў каналы камунікацыі».
Акрамя таго, ёсць і абсалютна канкрэтныя рэчы: крэдыты і іншая фінансавая падтрымка па лініі супрацы з ЕС. Цягам толькі чатырох мінулых гадоў у межах Усходняга партнёрства Беларусь атрымала 110 млн еўра.
«Беларусь атрымала менш, чым атрымалі іншыя краіны Усходняга партнёрства, але гэта ўсё роўна дастаткова сур’ёзныя праекты і праграмы, якія ў асноўным датычацца беларускай дзяржавы», — канстатуе Андрэй Ягораў:
«За кошт ЕС робіцца мадэрнізацыя беларускіх аўтадарог і чыгункі, інвеставанне адбываецца ў разбудову малых і сярэдніх прадпрыемстваў, у энергетычную сферу, у пытанні стратэгічнага развіцця структур беларускага Нацбанка. Гэта крэдытныя рэсурсы, якія ідуць па лініі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця».
Што ж запавольвае развіццё больш шчыльнай супрацы паміж Беларуссю і ЕС?
Краіны-ўдзельнікі Усходняга партнёрства праявілі розную зацікаўленасць у развіцці стасункаў з ЕС і, адпаведна, дасягнулі розных вынікаў. Гэтак Грузія, Украіна і Малдова падпісалі пагадненні аб асацыяцыі з ЕС і атрымалі бязвізавы рэжым. Арменія падпісала з ЕС Усёабдымнае і пашыранае партнёрскае пагадненне, а таксама пагадненне аб спрашчэнні выдачы візаў і аб рэадмісіі. Пры гэтым Ерэван застаецца сябрам ЕАЭС і не абвяшчаў курс на далучэнне да ЕС.
Аўтсайдарамі ініцыятывы традыцыйна лічацца Беларусь і Азербайджан. Афіцыйны Мінск звычайна падкрэслівае сваю зацікаўленасць у эканамічных праектах у межах Усходняга партнёрства і не надта імкнецца развіваць стасункі на палітычным узроўні.
Беларусь не мае нават базавага пагаднення аб супрацоўніцтве з ЕС, што не дазваляе развіваць больш маштабныя праекты. Мінск і Брусель ужо два гады не могуць узгадніць нават найпрасцейшы дакумент — Прыярытэты партнёрства. У выніку беларуска-еўрапейскія дачыненні рэгулююцца пагадненнямі, падпісанымі яшчэ за савецкім часам.
На шляху да падпісання Прыярытэтаў партнёрства стаіць шэраг праблем — між іншага, наяўнасць адпаведнай інфраструктуры на мяжы ЕС і Беларусі. Але, на меркаванне Андрэя Ягорава, усе гэтыя моманты можна было вырашыць значна раней:
«Беларусь выкарыстоўвае часам такія тэхнічныя моманты, каб стымуляваць ЕС інвеставаць штосьці яшчэ. То ў інфраструктуру, то ў адсылку мігрантаў ці нешта яшчэ. То бок усяляк з нашага боку гэта не тое, каб зацягваецца, але няма яснага плана вырашэння. І, відавочна, няма вельмі моцнай палітычнай волі на падпісанне гэтага пагаднення».
Больш за тое, у сваёй супрацы з ЕС афіцыйны Мінск усцяж дзейнічае з аглядкай на Маскву.
«Расія выкарыстоўвае любыя палітычныя магчымасці, у тым ліку медыйныя, каб ствараць вобраз таго, што Беларусь нібыта адрываецца ад Расіі. Любыя пазітыўныя навіны ва ўзаемадзеяннях Беларусі і ЕС трактуюцца Расіяй негатыўна», — кажа Андрэй Ягораў.
Ці паспяховае або няўдалае для Бруселя на сённяшні дзень Усходняе партнёрства?
Андрэй Ягораў лічыць, што адказаць на гэтае пытанне адназначна немагчыма. Справа ў тым, што цягам апошніх дзесяці гадоў бачанне Бруселем дадзенай праграмы мянялася.
Спачатку гэта была вельмі амбіцыйная геапалітычная ініцыятыва, якая ставіла на мэце глыбокую інтэграцыю краін-удзельнікаў. Пасля «Арабскай вясны» ўзмацніўся акцэнт на дэмакратычных пераўтварэннях ва Усходняй Еўропе і падтрымцы грамадзянскай супольнасці. Аднак пасля расійкай агрэсіі супраць Украіны ў 2014 годзе адбыўся рэзкі паварот: Брусель знізіў трансфармацыйныя амбіцыі ў рэгіёне і пачаў рабіць акцэнт на падтрыманні стабільнасці і бяспекі.
«Таму мы не можам сказаць, ці дасягнуў сваіх мэтаў Брусель, бо ў розныя гады былі розныя ўстаноўкі. Праблема ЕС у тым, што Еўропа не мае стратэгічных доўгатэрміновых установак адносна рэгіёна Усходняга партнёрства і наагул міжнароднай палітыкі», — адзначае Андрэй Ягораў.
Менавіта таму палітолаг мае даволі песімістычны погляд на будучыню Усходняга партнёрства. На ягоную думку, цяпер адбываецца бюракратызацыя і рутынізацыя палітыкі гэтай еўрапейскай ініцыятывы, змяншэнне палітычнага складніку і ўвагі да пытанняў дэмакратыі і правоў чалавека.
«Гэтая тэндэнцыя працягнецца. ЕС не гатовы сёння да перагляду палітыкі Усходняга партнёрства, да пераасэнсавання падыходаў да такіх складаных краін, як Беларусь і Азербайджан», — кажа Андрэй Ягораў.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»