Они думали, что если запереть Мацкевича в тюрьме, то его голос в публичном пространстве замолкнет. Но так не бывает, чтобы заставить замолчать мысль.
12 чэрвеня ў Мінску — дыскусія «Давер у грамадстве і калектыўныя энергіі дэмакратычных пераўтварэнняў»
12 чэрвеня 2019 года ў Мінску адбудзецца дыскусія вакол праблемы даверу ў беларускім грамадстве.
Дыскусія «Давер у грамадстве і калектыўныя энергіі дэмакратычных пераўтварэнняў» арганізавана Міжнароднай асацыяцыяй гуманітарыяў (МАГ) і Лятучым універсітэтам і ладзіцца ў межах другога (мінскага) этапа міжнароднага семінара «Давер, адказнасць і сацыяльная згуртаванасць у сучаснай Украіне».
Дыскусія накіравана на высвятленне сувязі паміж (не)даверам у беларускім грамадстве і (ня)здольнасцю грамадзян і асобных сацыяльных груп да самаарганізацыі і дзейных ініцыятыў у інтарэсах развіцця як сваіх лакальных супольнасцей, так і краіны агулам.
Дыскутантамі выступяць: філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч (Лятучы ўніверсітэт), філосаф Таццяна Шчытцова (ЕГУ, МАГ), камунікацыйны кансультант Раман Касціцын (ARS Communications), рэдактар Яніна Каралевіч-Картэль (Citydog.by). Мадэратар дыскусіі — Таццяна Вадалажская (Лятучы ўніверсітэт).
Размова будзе будавацца вакол наступных пытанняў:
- У якіх сферах найбольш востра адчуваецца недавер у беларускім грамадстве? Што спараджае і ўзмацняе недавер?
- Ці мае (не)давер найперш эмацыйныя ці рацыянальныя карані? Якімі сродкамі магчыма працаваць з гэтай з’явай?
- Якія ёсць канструктыўныя практыкі пераадолення недаверу?
Да ўдзелу ў дыскусіі запрашаюцца даследчыкі, грамадскія дзеячы і шырокае кола зацікаўленых у абмеркаванні праблемы даверу ў беларускім грамадстве.
Дыскусія «Давер у грамадстве і калектыўныя энергіі дэмакратычных пераўтварэнняў» адбудзецца 12 чэрвеня (серада) у мінскай прасторы «Другі паверх» (прасп. Машэрава, 9, 2-гі паверх). Пачатак у 18.00.
Для ўдзелу патрэбна папярэдняя рэгістрацыя.
UPD. Відэазапіс дыскусіі:
Другие публикации
-
5 мая — онлайн-презентация социологического исследования Летучего университета
Летучий университет приглашает на онлайн-презентацию результатов исследования «Новые группы и социальная структура. Беларусское общество под воздействием инновационного и технологического развития».
-
Лятучы ўніверсітэт: «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — у фармаце аўдыёкнігі
Напісанае 100 год таму выбітнае філасофскае эсэ «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — цяпер у фармаце аўдыёкнігі!
-
«Гражданское общество: вопреки очевидности». Новый онлайн-курс Владимира Мацкевича
Дворовые лекции Владимира Мацкевича получили видеооформление — на Дистанционной платформе Летучего университета появился новый онлайн-курс: «Гражданское общество: вопреки очевидности».
-
22 декабря — онлайн-презентация аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси»
Летучий университет завершает серию дискуссий и арт-событий о медицине, человеке и технологиях представлением аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси».
Комментарии и дискуссии
Онлайн-беседа: «Доверие в обществе: как оно сегодня возможно?» (Видео)
29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.