1 верасня ў Мінску — Першы гарадскі сацыяльны фэст

29.08.2019
Лятучы ўніверсітэт

Лятучы ўніверсітэт і ВЕДЫ ONLINE запрашаюць на Першы гарадскі сацыяльны фэст!

Пакажам і раскажам, над чым мы працавалі ўсё лета:

У нефармальнай абстаноўцы пагутарым пра сучасную адукацыю і планы Лятучага ўніверсітэта ў новым сезоне. Ды наогул прыемна і карысна правядзем час!

Мерапрыемства адбудзецца 1 верасня, у нядзелю, на пляцоўцы Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Раў (IBB Minsk, прасп. Газеты «Праўда», 11), з 11.00 да 18.00. Уваход вольны!

Фэст ладзіць IBB Minsk у гонар свайго 25-годдзя.

Падзея разгарнецца на васьмі пляцоўках цягам усяго дня. Праграма ўключае майстар-класы, варкшопы, лекцыі, дыскусіі, маркеты, спектаклі — ад сацыяльных, экалагічных ды гарадскіх ініцыятыў і праектаў. Будуць выступы музыкаў, фуд-корт з еўрапейскімі прысмакамі ды нямецкім рыслінгам.

Прыходзьце, будзем радыя вас бачыць!


Другие публикации