6 декабря 2018 года в Минске прошла конференция «Государственное управление в Беларуси: инновации и/или стабильность?», организованная Школой молодых менеджеров публичного администрирования SYMPA.
Выступления |
Навошта Захад дае гранты ўладам Беларусі? (Відэа)
Апошнім часам аднавіліся спрэчкі пра выкарыстанне заходняй дапамогі ў Беларусі. Пасля вывучэння сітуацыі шмат для каго структура гэтай дапамогі падалася сенсацыйнаю: высвятляецца, што большая частка гэтай дапамогі ідзе ўладам.
Аўтар даследавання «Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў сістэме донарскай дапамогі для Беларусі (2006-2012)», палітолаг Андрэй Ягораў — госць праграмы «Размова Мацкевіча».
Захад хоча мець спакойных, мірных і ўладкаваных суседзей: калі ў суседніх дзяржавах пануе мір, то няма рызыкі пераносу нестабільнасці, масавай нелегальнай міграцыі, ёсць умовы для сумеснага бізнесу. А тым часам і ў Беларусі, і ў Расіі дзяржаўная прапаганда тыражуе меркаванне аб тым, што ўся заходняя дапамога скіраваная выключна на «пятую калону» і дэстабілізацыю сітуацыі ў краіне.
Палітолаг Андрэй Ягораў заўважае, што адносна лёгка спраўдзіць, на што ідуць заходнія грошы:
«Калі глядзець па атрымальніках у Беларусі, якія аперуюць замежнаю дапамогаю, то, у залежнасці ад года, ад 12% да 20% — гэта тое, што ідзе на грамадзянскую супольнасць, дэмакратычнае развіццё, незалежныя медыі. Астатняя частка так ці інакш ідзе ў структуры, звязаныя з дзяржаваю ці наўпрост дзяржаве, або ў міжнародныя структуры», — гаворыць госць праграмы.
Звычайна заходнія праграмы дапамогі скіраваныя на паляпшэнне агульнага дабрабыту.
«Гэтая праграмы могуць быць скіраваныя на экалагічнае развіццё, дэцэнтралізацыю беларускай сістэмы мясцовага самакіравання, транспамежнай супрацы, падтрыманне аховы здароўя», — падкрэсліў Андрэй Ягораў.
Чаму Захад дапамагае беларускім праваахоўнікам? Як выдаткоўваюцца заходнія грошы «на дэмакратыю»? Грант — гэта «рыба для галоднага» ці «вуда»? Глядзіце больш у «Размове Мацкевіча»!
Другие публикации
-
Уладзімір Мацкевіч: Выдумляць нацыянальную ідэю — гэта ўсё лухта! (Відэа)
За амаль тры дзесяцігоддзі незалежнасці Беларусь так і не здолела сфармуляваць нацыянальную ідэю. Яе няма ні ва ўлады, ні ў апазіцыі, не можа яе ўцямна выказаць грамадзянская і экспертная супольнасць.
-
Стрим-программа «Горизонт событий. Трикстер-Ёлочка» (Видео)
События в Минске 25 марта, биткоины, тунеядцы, «Белый легион», противостояние в Куропатах — 2017 год уходит...
-
Стрым-праграма «Гарызонт падзей. Як з гледача стварыць грамадзяніна» (Відэа)
Толькі адгрымеў афіцыёзны «Лістапад», а ўжо ў снежні мінчукоў і гасцей сталіцы чакае фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека WATCH DOCS Belarus.
-
Встреча в Минске с нидерландским профессором Полом Деккером (Видео)
3 ноября 2017 года Press Club Belarus совместно с Белорусским институтом стратегических исследований (BISS) организовали в Минске встречу с профессором Полом Деккером (Нидерланды).
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»