Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Вайна як idée fixe нашай сучаснасці: гуманітарыі асэнсоўваюць актуальную сітуацыю ў рэгіёне
28-29 кастрычніка 2017 года ў Мінску пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя «Логас і патас: гуманітарная рэфлексія ва ўмовах вайны».
Гуманітарыі з Літвы, Украіны, Расіі і Беларусі збяруцца дзеля пошуку альтэрнатывы ваеннаму патасу і распаўсюду мілітарысцкай рыторыкі, асэнсавання актуальнай сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў рэгіёне і магчымасцей гуманітарнай рэфлексіі ва ўмовах «ваеннага часу».
Арганізатарамі падзеі выступаюць:
- Міжнародная асацыяцыя гуманітарыяў;
- Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільнюс);
- Лятучы ўніверсітэт (Мінск);
- Цэнтр міждысцыплінарных гуманітарных даследаванняў (Мінск);
- Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» (Мінск-Вільнюс).
Выклік, на які павінна даць адказ праца канферэнцыі, задае сацыяльна-палітычная сітуацыя ва Усходнееўрапейскім рэгіёне. «Неабвешчаная вайна» ва Украіне, якая разгарнулася як у рэальным, так і ў віртуальным (медыйным) вымярэннях, прывяла да надзвычайнага нагнятання рыторыкі вайны, схільнасці да квазірацыянальных абгрунтаванняў і афектаў ў духу a la guerre comme a la guerre. Усё часцей — і палітыкамі, і гуманітарыямі — абмяркоўваюцца магчымыя сцэнарыі новай вайны, акупацыі і г.д., і ужо не зразумела, ці здольныя мы вырвацца з гэтага замкнёнага кола «мілітарысцкай гонкі» на палях нашай свядомасці.
Ці можа гуманітарная веда стаць сродкам супрацьстаяння прапагандзе? Якія культурныя ці мастацкія практыкі могуць быць выкарыстаныя для дэканструкцыі «ўяўнай вайны»? Наколькі сама гуманітарная думка здольная заставацца па-за рамкамі ідэалагічнага супрацьстаяння і фармаваць дзейсную альтэрнатыву мілітарысцкай рыторыцы і нагнятанню патасу магчымай вайны?
Над гэтымі і іншымі вострымі пытаннямі сучаснасці запрашаем паразважаць і падыскутаваць разам з удзельнікамі канферэнцыі — інтэлектуаламі і даследчыкамі з Украіны, Расіі, Літвы і Беларусі.
Міжнародная навуковая канферэнцыя «Логас і патас: гуманітарная рэфлексія ва ўмовах вайны» пройдзе 28-29 кастрычніка 2017 года ў Мінску.
Усе зацікаўленыя могуць зарэгістравацца да ўдзелу па спасылцы. Рэгістрацыя адкрытая да 20 кастрычніка 2017 года.
З праграмай канферэнцыі можна пазнаёміцца тут.
Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, украінская.
Удзел у канферэнцыі можна сумясціць з карысным майстар-класам па напісанні заявак на міжнародныя канферэнцыі, запіс на які трывае да 6 кастрычніка 2017 года. Падрабязнасці ўдзелу і рэгістрацыя па спасылцы.
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»