Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Адбылася канферэнцыя «Удзел грамадзянскай супольнасці Беларусі ў ініцыятыве Усходняга партнёрства» (Фота)
На канферэнцыі, якая прайшла 22 красавіка 2009 года ў Мінску, прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі ўпершыню сумесна абмеркавалі значэнне, механізмы і перспектывы ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства» для нашай краіны.
Па выніках канферэнцыі, разам з асобнымі прапановамі беларускіх арганізацый і экспертаў, выпрацавана рэзалюцыя, у якой адлюстраваныя асноўныя прынцыпы і падыходы, якія аб’ядноўваюць удзельнікаў адносна Форума грамадзянскай супольнасці.
Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, якія сабраліся на канферэнцыі, выказалі высокую зацікаўленасць у разгортванні праграмы «Усходняе партнёрства» і паўнавартаснага ўдзелу ў ёй Рэспублікі Беларусь. З іншага боку, удзельнікі канферэнцыі выказалі занепакоенасць тым, што грамадзянская супольнасць па-ранейшаму выключана з працэсу выпрацоўкі і прыняцця рашэнняў па праграме «Усходняе партнёрства» на нацыянальным узроўні. Пры гэтым было адзначана, што беларускія няўрадавыя арганізацыі з'яўляюцца найболей паслядоўнай і зацікаўленай у еўрапейскай інтэграцыі часткай беларускага грамадства.
У канферэнцыі прынялі ўдзел каля 130 лідэраў, актывістаў і экспертаў з больш за 80 арганізацый. Сярод іх — прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый, рэлігійных арганізацый, прафсаюзаў і іншых некамерцыйных арганізацый. Таксама да ўдзелу ў канферэнцыі былі запрошаны прадстаўнікі Дэлегацыі Еўрапейскай камісіі ў Беларусі, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Грамадска-кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі прэзідэнта, Кардынацыйнага бюро праграмы TASIS, дыпламатычных прадстаўніцтв краін Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь. Для асвятлення канферэнцыі ў сродках масавай інфармацыі быў акрэдытаваны 31 журналіст.
Канферэнцыя складалася з пленарнага пасяджэння, двух панэльных дыскусій і выніковага абмеркавання і прыняцця рэзалюцыі.
На пленарным пасяджэнні часовы павераны ў справах Дэлегацыі Еўрапейскай камісіі ў Беларусі сп. Жан-Эрык Гольцапфель прадставіў ініцыятыву «Усходняе партнёрства» і Форума грамадзянскай супольнасці. Прадстаўнік Аргкамітэта канферэнцыі Уладзіслаў Вялічка выступіў з дакладам аб удзеле грамадзянскай супольнасці ў абмеркаванні ініцыятывы «Усходняе партнёрства». Арганізатарамі таксама быў запланаваны выступ прадстаўнікоў афіцыйных уладаў Беларусі з ацэнкай ініцыятывы «Усходняе партнёрства» і яе даляглядаў для нашай краіны, аднак з іх боку ніхто не змог прысутнічаць на канферэнцыі.
Панэльныя дыскусіі сабралі вельмі кваліфікаваных экспертаў «трэцяга сектару» і былі накіраваны на абмеркаванне значэння і перспектыў ініцыятывы «Усходняе партнёрства» як у цэлым для Беларусі, так і для грамадзянскай супольнасці. Удзельнікі дыскусій агучылі і абмеркавалі прапановы па фармаце Форума грамадзянскай супольнасці ў межах Усходняга партнёрства.
Арганізатары і ўдзельнікі канферэнцыі выказалі зацікаўленасць у далейшым пашырэнні кола суб'ектаў, якія ўдзельнічаюць у абмеркаванні і рэалізацыі праграмы «Усходняе партнёрства», а таксама адзначылі важнасць развіцця ўнутрыбеларускага дыялогу органаў улады і грамадзянскай супольнасці ў агульнанацыянальных інтарэсах.
Канферэнцыя «Удзел грамадзянскай супольнасці Беларусі ў ініцыятыве Усходняга партнёрства» прапанавала запусціць стала дзейсны механізм кансультацый і абмеркаванняў для паўнапраўнага ўдзелу беларускай грамадзянскай супольнасці ў праграме «Усходняе партнёрства». Вынікі канферэнцыі ў поўным аб'ёме будуць прадстаўлены Еўрапейскай камісіі, адказным структурам беларускай улады, няўрадавым арганізацыям краіны і распаўсюджаны ў СМІ для публічнага абмеркавання. Запланавана прэзентацыя вынікаў канферэнцыі на Пражскім форуме НДА 5-6 траўня 2009 года.
Матэрыялы канферэнцыі:
-
Прэс-анонс канферэнцыі
-
Праграма канферэнцыі: па-беларуску і па-руску
-
Выніковы прэс-рэліз: па-беларуску і па-руску
-
Рэзалюцыя канферэнцыі: па-беларуску і па-руску
-
Інфармацыйныя партнёры
-
Презентация ЕС инициативы Восточного партнерства
-
Тезисы выступлений на панельных дискуссиях
Уладзімір Мацкевіч, Агенцыя гуманітарных тэхналогій
Валер Карбалевіч, Аналітычны цэнтр «Стратэгія»
Аляксандр Грыцанаў, філосаф
Уладзімір Нісцюк, палітык
Пётр Марцаў, галоўны рэдактар «Белорусской деловой газеты»
Аляксандр Мілінкевич, лідэр Руху «За Свабоду»
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»