Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Мінск з візітам наведаў прадстаўнік Еўрасаюза
Прадстаўнік Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Гунар Віганд высвятляе ўмовы, на якіх беларускі ўрад можа прыняць удзел у Саміце Усходняга партнёрства. У гэтым упэўнены палітолаг Андрэй Ягораў.
— Магчыма, у яго не было зараз канкрэтнага запрашэння да беларускіх уладаў і канкрэтнай прапановы пра ўзровень прадстаўніцтва. Але яны не маглі не весці перамоў на гэты конт. Еўрасаюз хоча быць упэўнены ў тым, што, адпраўляючы запрашэнне Беларусі, не будзе пасля нейкіх нечаканасцей і рэзкіх паводзін Беларусі, як гэта часта здараецца.
24 верасня Гунар Віганд заявіў, што не мае запрашэння да беларускіх чыноўнікаў на удзел у Саміце. Але, па яго словах, такое запрашэнне будзе накіравана афіцыйнаму Мінску. Невядомым застаецца, на якім узроўні Беларусь будзе прадстаўлена на Саміце.
* * *
Гунар Віганд не прывёз запрашэнне на ўдзел у Саміце Усходняга партнёрства прадстаўнікам беларускага ўраду. Але запрашэнне будзе накіравана ў Мінск так, як і іншым удзельнікам, кажа дырэктар Дэпартамента Расіі, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнай супрацы і АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Гунар Віганд:
— Мы чакаем удзелу Беларусі у гэтым Саміце — гэта гарантавана. Але я не магу сказаць пра ровень гэтага ўдзелу. Гэта рашэнне прымаецца не мной, а іншымі высокапастаўленымі асобамі.
Гунар Віганд адзначае, што Еўрапейскі Саюз па-ранейшаму прытрымліваецца пазіцыі вызвалення палітзняволеных — як умовы ўдзелу афіцыйнага боку у Еўрапейскім дыялогу па мадэрнізацыі (ЕДМ).
* * *
Уцягнуць афіцыйны Мінск у Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі Беларусі. Гэта адна з мэт візіту дырэктара Дэпартамента Расіі, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнай супрацы і АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Гунара Віганда:
— Cтавілася пытанне наконт магчымасці удзелу ўраду краіны ў Еўрапейскім дыялогу па мадэрнізацыі. У нас ёсць канкрэтны шанец — прапанова ўжо ляжыць на стале беларускага ўраду — абмеркаваць пытанне падпісання дамовы наконт змякчэння візавага рэжыму і дамовы пра рэадмісію.
Пагадненне пра спрашчэнне візавага рэжыму з Азербайджанам плануецца падпісаць на Саміце Усходняга партнёрства у Вільні. У хуткім часе ўступіць у сілу такое ж пагадненне з Арменіяй.
* * *
Мадэрнізаваць еўрапейскую праграму «Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі для Беларусі» збіраюцца эксперты, якія былі запрошаныя ў Мінску на сустрэчу з дырэктарам Дэпартамента Расіі, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнай супрацы і АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Гунарам Вігандам.
Ен сустрэўся з экспертамі, запрошанымі да праграмы, і з прадстаўнікамі палітычных партый.
Дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў адзначае, што праграма, якая дзейнічае з сакавіка мінулага года, застаецца на ўзроўні напрацовак экспертаў, з якіх нічога не вынікае:
— Палітычнага складніка ў Еўрапейскім дыялогу па мадэрнізацыі так і не ўтварылася. Еўрапейская камісія і Еўрапейская служба знешніх дзеянняў не зрабілі нічога, каб ЕДМ развіваўся ў больш палітычную плоскасць, а абмяжоўвалі гэта да ўзроўня працы экспертных груп.
Я і мае калегі настойваем на змене фармату Еўрапейскага дыялогу па мадэрнізацыі дзеля большага ўключэння грамадска-палітычных суб’ектаў у вызначэнне мэт, сутнасці, структур ЕДМ і г.д. Але да сённяшняга часу мы сустракаем супраціўленне еўрапейскіх структур. Ёсць пэўныя, магчыма, спадзяванні, што калі мы будзем толькі з экспертамі размаўляць, до дзяржава далучыцца да гэтых абмеркаванняў.
Апошні раз Гунар Віганд наведаў Мінск у снежні мінулага года. Тады ён сустрэўся з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. І сёння найважнейшая задача Віганда — перадаць запрашэнне Макею на Саміт Усходняга партнёрства ў Вільні, адзначаюць эксперты.
Цалкам размову слухайце ў далучаным гукавым файле.
* * *
Прадстаўнік Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў падтрымаў прапанову пашырыць удзел у Еўрапейскім дыялогу па мадэрнізацыі палітычных сіл і грамадзянскай супольнасці.
Заява Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства на гэты конт была апублікаваная напярэдадні прыезду у Мінск Гуннара Віганда. Падчас сустрэчы з экспертамі ЕДМ Гуннар Віганд выказаў спадзеў, што дыялог будзе рухацца далей у прапанаваным фармаце, кажа прадстаўнік Нацыянальнай платформы Андрэй Ягораў:
— Гуннар Віганд падкрэсліў, што праект накіраваны перш за ўсё на падтрымку дыялогу. Ён выказаў меркаванне, што інтарэсы стэйкхолдэраў павінны быць ўлічаныя, іх удзел і кансультацыі з імі павінны быць пашыраныя.
Андрэй Ягораў падкрэсліў, што пакуль гэта толькі прапанова , а не рашэнне еўрапейскага боку.
Паводле Беларускага Радыё Рацыя
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»