Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Уладзімір Мацкевіч: Трэба вучыцца думаць Беларусь (Фота)
Аб тым, чаму думаць пра нешта і думаць нешта, — гэта не адно і тое ж, Гораду і Свету распавялі падчас першай лекцыі Лятучага ўніверсітэта ў новым сезоне.
Права адкрываць ужо трэці сезон публічных лекцый «Urbi et Orbi» выпала філосафу і метадолагу Уладзіміру Мацкевічу, паколькі праблематыка мыслення, адэкватных імкліваму, зменліваму свету падыходаў, спосабаў, інструмантаў мыслення — гэта адзін з тых акцэнтаў, якому ў Лятучым універсітэце надаецца асаблівая ўвага.
Уладзімір Мацкевіч упэўнены, што вывучаць Беларусь можна толькі ў мысленні людзей: «Мы вынулі рыбку з сажалкі, вывучылі яе структуру, склад і потым запускаем рыбку назад, у сажалку, і кажам: «Плыві». Але яна паварочваецца ўверх пузам і нікуды не плыве, не падпарадкоўваючыся нашаму загаду. Бо забітая і вывучаная намі мёртвая рыба, плаваць не ўмее. Плаваюць толькі жывыя. Гэта праблема: як вывучыць тое, што нас цікавіць, не забіваючы яго?»
Лекцыя пад назвай «Мысленне і крыўда, або Чаму рэчаіснасць не падпарадкоўваецца нашым загадам і што рабіць, каб было іначай» ужо па традыцыі сабрала ў Галерэі «Ў» поўную залу людзей, якія жадаюць слухаць і чуць. Як адзначыў адзін з тых, хто прыйшоў на лекцыю, «я прыйшоў не толькі для таго, каб даведацца нешта новае пра мысленне, але яшчэ і для таго, каб паўдзельнічаць у працэсе мыслення разам з Уладзімірам Мацкевічам і іншымі слухачамі».
Свабодных месцаў падчас лекцыі заўважана не было, таму стаяць і думаць разам з лектарам прыйшлося нават філосафу, паэту і літаратурнаму крытыку Валянціну Акудовічу.
«Тэму і праблему лекцыі я лічу вельмі важнай, можа быць, самай актуальнай цяпер для краіны», — адзначыў Уладзімір Мацкевіч. Хоць камусьці, як напрыклад, адной з юных слухачак, якая прыйшла на лекцыю, магло падацца, што лектар Мацкевіч кажа пра вельмі спрэчныя і незразумелыя рэчы. Але такая спецыфіка Лятучага ўніверсітэта: ён адкрыты свету і прэтэндуе на сур'ёзнае месца ў фарміраванні і развіцці беларускай нацыі.
Не выпадкова Уладзімір Мацкевіч у канцы сваёй лекцыі падкрэсліў, што ён мог бы працягнуць разважаць аб важным і набалелым, але не толькі абмежаванні па часе, але і некаторыя іншыя фактары яму не дазваляюць гэтага зрабіць у рамках толькі адной лекцыі.
Як адзначыў Уладзімір Мацкевіч ужо пасля адкрыцця новага сезона Лятучага ўніверсітэта, з наступнай публічнай лекцыяй ён зможа выступіць не раней, чым праз год ці два: «А тады і мяне будуць займаць ўжо іншыя праблемы, і для краіны будуць актуальныя іншыя тэмы».
Але арганізатары публічных лекцый Лятучага ўніверсітэта ўпэўненыя, што на працягу ўсяго навучальнага года ў рамках такіх мерапрыемстваў пастаянна будуць збірацца тыя, хто хоча даць і ўзяць як веданне, так і інтэлектуальны вопыт.
Нагадваем, што з раскладам публічных лекцый «Urbi et Orbi», а таксама з відэазапісамі ўжо праведзеных сустрэч, можна пазнаёміцца на сайце Лятучага ўніверсітэта: http://fly-uni.org.
UPD: Відэазапіс публічнай лекцыі:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»