Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Публічная дыскусія пра сітуацыю моўнага білінгвізму ў Беларусі
9 красавіка 2014 года Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыюм «ЕўраБеларусь» праводзяць у Мінску публічную дыскусію «Білінгвізм як культурная стратэгія. Шлях да росквіту ці заняпаду?»
«Моўнае пытанне» — адно з найбольш вострых і праблемных для беларусаў. Кожная культурная падзея нацыянальнага значэння выклікае спрэчкі па вызначэнні «сваё» і «чужое», беларускае альбо савецкае/расійскае... І моўны крытэрый звычайна становіцца вызначальным аргументам.
Дадалі паліва ў палымяныя дыскусіі і ўкраінскія падзеі, надаўшы моцы як моўным рыгарыстам, якія пужаюць «выратавальніцкай» стратэгіяй расійскай акупацыі, так і прыхільнікам кампрамісаў як шляху выратавання ад грамадзяскай вайны. Гэта сітуацыя чарговы раз раскалола беларускае грамадства і абвастрыла праблему мовы як прыкметы нацыі. Але яна ж і вымушае да пошуку агульнага шляху і сінхроннага рушэння як адказу на выклік свету, які змяніўся за апошнія некалькі месяцаў.
Лятучы ўніверсітэт запрашае прыхільнікаў моналінгвістычнай і білінгвістычнай культурных традыцый — філосафаў, навукоўцаў, літаратараў, сцэнарыстаў, культурных менеджэраў — да дыскусіі «Білінгвізм як культурная стратэгія. Шлях да росквіту ці заняпаду?»
Падставай да дыскусіі стануць тэзісы філосафа і літаратара Ігара Бабкова, якія пазіцыянуюць стратэгію білінгвізму для развіцця беларускай культуры: падмуркі, кантэкст і прыярытэты. І супольна з прадстаўнікамі розных пазіцый мы абмяркуем наступныя пытанні:
- Ці здольная білінгвістычная культурная стратэгія вырашыць моўныя супярэчнасці і канфлікты ў «новай сітуацыі»?
- Ці варта змяняць нацыянальны кантэкст у моўным пытанні на больш шырокі?
- Ці ёсць патэнцыял да разгортвання блінгвістычнай стратэгіі: прыхільнікі і апаненты?
- Якія пытанні і выклікі паўстаюць перад інтэлектуальнай супольнасцю пры змене стратэгіі з «беларускае па форме» на «беларускае па змесце»?
Да ўдзелу ў дыскусіі запрошаныя: філосаф Валянцін Акудовіч, культуролаг Юлія Чарняўская, метадолаг Уладзімір Мацкевіч, культуролаг Максім Жбанкоў. Да абмеркавання далучыцца таксама і каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!» па Гарадзенскім рэгіёне Хрысціна Марчук. Вядоўцы: ініцыятар дыскусіі філосаф Ігар Бабкоў і палітолаг Андрэй Ягораў.
Дыскусія «Білінгвізм як культурная стратэгія. Шлях да росквіту ці заняпаду?» будзе праходзіць 9 красавіка 2012 года ў Галерэі «Ў». Пачатак у 18.30. Уваход вольны!
Па ўсіх пытаннях просім звязвацца з каардынатарам Юліяй Галіноўскай: Julia[email protected], (+375 29) 7422040.
UPD.: Відэазапіс публічнай дыскусіі:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»