Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Арцём Гарбацэвіч: З мышы чыноўнікамі раздзьмуваецца слон (Фота)
Якое падабенства паміж юнакамі Трэцяга рэйха і сучаснымі баранавіцкімі падлеткамі адшукаў сацыяльны педагог? І чаму гарачыя кропкі ў Іраку і Сірыі цікавяць беларуса больш, чым Данбас?
Днямі Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» вызначыў пераможцаў заснаванай ім у 2014 годзе прэміі «Грамадзянская супольнасць у фокусе рэгіянальных СМІ».
Нагадаем, што лепшымі аўтарамі 2014 года сталі супрацоўнікі «Рэгіянальнай газеты» і баранавіцкага навінавага партала Intex-press.by.
У намінацыі «Падзея» перамог артыкул Зоі Хруцкай пра свінакомплекс алігарха Чыжа. Лепшым у намінацыі «Партрэт грамадскай ініцыятывы» стаў матэрыял Алеся Гізуна пра становічша беларускай мовы ў Баранавічах і курсы «Мова нанова».
У намінацыі «Вострая сацыяльная праблема ці канфлікт» перамог артыкул Арцёма Гарбацэвіча «У Баранавічах за бязвінны флэшмоб дзецям «шыюць» палітыку». Для атрымання ўзнагароды малады журналіст быў запрошаны ў госці да «ЕўраБеларусі», дзе мы пагутарылі з ім напярэдадні сімвалічнай цырымоніі.
— Арцём, чаму ўзяліся асвятляць падлеткавы флэшмоб і наколькі складана было збіраць інфармацыю пра яго наступствы?
— Што да артыкула, я, вядома, не ведаў, што ён кудысьці пойдзе і нешта атрымае. Што да сітуацыі, то яна, канешне, цалкам ідыятычная. Усё пачалося з таго, што я пралістваў «УКантакце» і ў стужцы навін убачыў здымкі нейкіх дзяцей, якія займаліся «планкінгам» — проста ляжалі на зямлі.
Яны хацелі «паржаць», але нашым праваахоўнікам, ідыёлагам (нават не ведаю, хто з іх першы ўбачыў) падалося вельмі дзіўным і падазроным тое, што дзеці ляжаць нават на прыступках гарвыканкама. І тут завярцелася: дзяцей пачалі цягаць да інспектара па прафілактыцы, выклікаць у школу іхніх бацькоў і г.д.
Я схадзіў у міліцыю і мне там пракаментавалі сітуацыю. Але большы ціск на дзяцей адбываўся ў школе. Настаўнікі выказвалі думкі, што дзеці, маўляў, пад спайсамі...
Нічога складанага ў артыкуле для мяне не было, нельга казаць, што ён мне цяжка даваўся. Гэта проста сітуацыя, якую самі для сябе стварылі і давялі да абсурду нашыя міліцыянеры і чыноўнікі. Таму гэта гісторыя і разляцелася па ўсіх беларускіх СМІ, нават патрапіла на расійскі рэсурс Лента.Ru.
Дзеці, вядома, баяліся размаўляць са мной як з журналістам. Флэшмоб для іх быў як гульня, яны нават не ўсвядамлялі, як і чаму яны трапілі на «Хартыю» ці куды-небудзь яшчэ. Бацькі дзяцей таксама былі напалоханыя, бо яны — звычаныя працоўныя.
Рэакцыя міліцыі — так сабе... Вельмі шэдэўральным быў сацыяльны педагог гэтых дзяцей. Ён мне на поўным сур’ёзе даказваў, што трэба разабрацца ў тым, якія ў іх былі матывы. Маўляў, у Германіі ж «зігавалі» і хацелі гэтым нешта сказаць, значыць, і баранавіцкія дзеці ляглі на зямлю не проста так, трэба дакапацца, высвятліць! Ён параўноўваў тое, што нельга параўноўваць. Дзецям — па 16 гадоў, якая палітыка? Яна ім не трэба...
— Ці атрымала гэтая гісторыя працяг? Што стала з дзецьмі, ці не паставілі іх на ўлік у інспекцыю па справах непаўнагадовых?
— Здаецца, не паставілі. Далі невялічкія штрафы. Дзяцей, па-сутнасці, не было за што прыцягваць да адказнасці, акрамя як за фотаздымак, дзе два ці тры з іх ляжалі на пешым пераходзе.
— У чым каштоўнасць гэтага недарэчнага эпізоду менавіта для вас?
— Гэтая гісторыя паказвае занадта заштампаваны погляд нашых чыноўнікаў і, у тым ліку, міліцыі на свет. Ёсць людзі, якія на месцах вельмі перагібаюць палку — з сапраўды смешнай гісторыі, з мышы раздзьмуваецца слон. Яны намагаюцца дзесьці выслужыцца і, магчыма, робяць кар’еру. Гэта паказчыкі маразма, які адбываецца ў галовах некаторых людзей пры ўладзе.
— На якім узроўні, на вашае гледзішча, знаходзіцца журналістыка Баранавіцакага рэгіёна? Якое месца займаюць у ёй незалежныя СМІ?
— У Баранавіцкім рэгіёне няма месца для дзяржаўнай журналістыкі. У Баранавічах ёсць газета «Наш край» і ёсць Intex-press. Падпіска на «Наш край» афармляецца прымусова на прадпрыемствах, і калі пралістаць гэтую газету, то сярод тэм — ветэраны, надоі ды ўраджаі, а яшчэ, магчыма, нехта штосьці сказаў, ці дзесьці каналізацыю прарвала. Газета неканкурэнтназдольная, усе журналісты — пенсійнага ці прадпенсійнага ўзросту.
А Intex-press сапраўды чытаюць людзі, бо там цікава асвятляюцца актуальныя праблемы, якія не можа дазволіць сабе «Наш край». Напрыклад, ткнуць носам якога-небудзь дэпутата ці дырэктара прадпрыемства ў тое, дзе ён «накасячыў», што трэбы памяняць. І калі Intex-press піша, то штосьці мяняецца.
— Ведаю, што зараз вы пішаце не толькі для сеціўнага рэсурса Баранавічаў, але і для сталічнай «Нашай Нівы». Вас запрасіў туды Андрэй Дынько, ці вы самі грукаліся ў дзверы выдання?
— Я супрацоўнічаю з Intex-press, а працую ўжо ў «Нашай Ніве». Я нікуды не грукаўся, Дынько сам на мяне выйшаў. Працую на «Нашай Ніве» няшмат — месяц.
— На які сусветны інфармацыйны рэсурс хацелі б працаваць у будучыні?
— На «Аль-Джазіру». Блізкі Усход — вельмі гарачы рэгіён, там ідуць войны. Хацеў бы папрацаваць у гарачай кропцы.
— Чаму далёка ехаць? Данбас сёння таксама — гарачая кропка.
— У нашых суседзяў усё проста, калі параўноўваць з канфліктам у якой-небудзь Сірыі ці ў Іраку. Тут зразумела, хто чаго дабіваецца, якія чыннікі гэтага канфлікта. А там — нашмат больш бакоў. І калі глядзіш адсюль, з Беларусі, то нічога не разумееш. І хочацца паглядзіць сваімі вачыма на тое, хто за што ваюе, якія мэты пераследуе.
— То бок канфлікт ва Украіне вам увогуле нецікавы?
— Безумоўна, цікавы. Але мы, беларусы, нічога не ведаем пра тое, што адбываецца ў Сірыі і ў Іраку, што такое «Iсламская дзяржава». І трэба пра гэта распавесці людзям. Таму я б пастажыраваўся ў «Аль-Джазіры». А пакуль мяне чакае асвятленне выбараў у Беларусі.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»