Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Прэзентацыя вынікаў маніторынгу «Культура як фактар развіцця»
29 чэрвеня 2015 года Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі прадстаўляе вынікі маніторынгу сферы культуры Беларусі «Культура як фактар развіцця».
Маніторынг накіраваны на адсочванне рэалізацыі Рэспублікай Беларусь Канвенцыі ЮНЕСКА «Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыражэння».
Беларусь з’яўляецца ўдзельніцай Канвенцыі ЮНЕСКА «Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыражэння». Канвенцыя абавязвае дзяржавы заахвочваць і развіваць умовы для культурнай разнастайнасці, узмацняць магчымасці сферы культуры ў развіцці грамадства і чалавека, пашыраць магчымасці самавыражэння культурных груп і асобных людзей.
Як замераць эфекты рэалізацыі Канвенцыі ў Беларусі? Ці адпавядае стан культуры каштоўнасцям вольнага развіцця і самавыражэння? Што і каму трэба рабіць, каб рухацца ў развіцці культуры Беларусі?
Мэта маніторынгу — прадставіць супастаўныя характарыстыкі для адсочвання змяненняў у сферы культуры ў рамках мэт і задач Канвенцыі і стварыць падставы для публічнага абмеркавання стану сферы культуры і перспектыўных напрамкаў рэалізацыі культурнай палітыкі ў Беларусі.
Стан культуры вымяраўся па пяці накірунках:
- Умовы для развіцця і праявы культурнай разнастайнасці;
- Уплыў сектара культуры на развіццё грамадства;
- Развіццё міжкультурнага ўзаемадзеяння і кантактаў;
- Унутраныя рэсурсы і патэнцыял развіцця сферы культуры;
- Узаемадзеянне розных суб'ектаў культурнай палітыкі.
Даследаванне ўключала ў сябе аналіз прававой базы рэалізацыі Канвенцыі, сбор і сістэматызацыю статыстычных звестак і аб’ектыўных паказчыкаў і экспертныя ацэнкі па пяці вымярэннях Канвенцыі.
Вынікі даследавання сабраны ў справаздачы, якая будзе прадстаўлена для крытыкі і абмеркавання.
У праграме мерапрыемства:
- Прадстаўленне вынікаў маніторынгу даследчай групай;
- Агульнае абмеркаванне высноў і прапаноў;
- Дыскусія экспертаў аб магчымасцях выкарыстання вынікаў і перспектыўных напрамках культурнай палітыкі
Запрашаем усіх зацікаўленых асоб узяць удзел у прэзентацыі і дыскусіі 29 чэрвеня 2015 года, з 10.00 да 14.00, у Крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» (Мінск, вул. Кастрычницкая, 16).
Просім вас да 26 чэрвеня 2015 года пацвердзіць свой удзел у мерапрыемстве праз адрас электроннай пошты: [email protected] або па нумары тэлефона: (+375 44) 5638517 (Таццяна Кедрык).
Гл. таксама: «Дорожная карта» для продвижения Беларуси в рамках инициативы «Восточное партнерство»: контакты между людьми в сфере культуры
UPD. Справаздача маніторынгу рэалізацыі Рэспублікай Беларусб канвенцыі ЮНЕСКА
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»