Дзень адкрытай кансультацыі для заяўнікоў на праект «CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць»

13.10.2015
Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі»

Каманда міжнароднага праекта па ахове і пераасэнсаванні культурнай спадчыны «CHOICE» запрашае будучых заяўнікоў на адкрытую кансультацыю па падрыхтоўцы заявак.

Задаць усе пытанні каардынатарам можна будзе 16 кастрычніка 2015 года.

Калі вы ўжо зацікавіліся праектам «CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць» і маеце цікавыя адпаведныя ідэі, віншуем — вы ў адным кроку да першай перамогі! Калі, разам з тым, вы маеце пытанні і сумневы аб супадзенні задумы з мэтамі «CHOICE», чаканымі фарматамі альбо складанасці ў афармленні — каардынатары праекта гатовыя вам дапамагчы!

Кожны жадаючы можа завітаць 16 кастрычніка, у пятніцу, з 11.30 да 20.00 на адкрытую кансультацыю па адрасе: Мінск, вул. Баграціёна, 39 і задаць пытанні па:

  • творчай канцэпцыі праекта рэвіталізацыі культурнай спадчыны Беларусі;
  • арганізацыйнай адпаведнасці заяўніка;
  • складанні плана развіцця сваёй арганізацыі;
  • пошуку неабходнага партнёра для рэалізацыі задумы;
  • афармленні заяўкі;
  • і любыя іншыя!

Будзем радыя дапамагчы!

Нагадваем, што да каардынацыйнай каманды «CHOICE-Беларусь» можна звяртацца таксама па электроннай пошце: [email protected], а таксама па номарах тэлефона: (+375 29) 2796339, (+375 44) 5796339.

Падрабязную інфармацыю аб праекце, анкету і кіруючыя ўказанні для заяўніка можна знайсці па спасылцы.


Другие публикации