Расклад адкрытых лекцый з серыі «Галоўнае пытанне» — на лістапад

22.10.2015
Лятучы ўніверсітэт

Штотыдзень па серадах Лятучы ўніверсітэт ладзіць сустрэчы з беларускімі інтэлектуаламі, навукоўцамі, культурнымі дзеячамі, каб разам з імі паразважаць над самымі рознымі гуманітарнымі, сацыяльнымі і культурнымі праблемамі.

Спадзяемся, што гэтыя лекцыі стануць часам і месцам пастаноўкі важных для мыслення пытанняў і супольнага пошуку адказаў на іх, аспрэчвання пазіцый, крытыкі падыходаў, цікавых інтэлектуальных і культурных вынаходніцтваў.

Для заангажаваных слухачоў — наведвальнікаў нашых лекцыйных курсаў і семінараў папярэдніх сезонаў —гэтыя лекцыі дазволяць паспрабаваць свае сілы ў практыкаванні тых мысленчых методык, якія мелі мажлівасць засвоіць у Лятучым універсітэце. А для новых слухачоў гэта дасць магчымасць бліжэй пазнаёміцца з універсітэцкай супольнасцю, з ідэяй Універсітэта, адчуць атмасферу інтэлектуальнага асяроддзя.

Свае «галоўныя пытанні» ўжо паставілі перад слухачамі: Уладзімір Мацкевіч, Алесь Смалянчук, Ігар Бабкоў, Вячаслаў Бабровіч; наперадзе вас чакаюць выступы: Таццяны Вадалажскай, Алеся Разанава, Аксаны Шэлест, Міхаіла Баярына, Святланы Карасёвай, Ірыны Махоўскай, Алега Дзярновіча, Міхала Анемпадыстава.

Звяртаем увагу, што наступныя лекцыі гэтай серыі, пры тым што застаюцца адкрытымі, будуць абавязваць слухачоў да папярэдняй рэгістрацыі. Гэта можна зрабіць, запоўніўшы заяўку альбо напісаўшы ліст нашаму каардынатару на электронную скрыню: [email protected].

Больш падрабязную інфармацыю пра лекцыі — расклад, тэмы, умовы ўдзелу — шукайце на сайце Лятучага ўніверсітэта: www.fly-uni.org.

Падпісацца на рассылку анонсаў, задаць пытанні, удакладніць дэталі можна таксама ў нашага каардынатара па адрасе электроннай пошты: [email protected] (у тэме ліста просьба пазначаць назву серыі «Галоўнае пытанне»), альбо патэлефанаваўшы па нумары тэлефона: (+375 29) 7422040 (Юлія).

Расклад бліжэйшых лекцый:


Другие публикации