Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
11 лістапада — адкрытая лекцыя Алеся Разанава «Невядомая велічыня: чытаем верш»
11 лістапада 2015 года Лятучы ўніверсітэт запрашае слухачоў наведаць чарговую адкрытую лекцыю ў серыі «Галоўнае пытанне».
Паэт і мысляр, «вялікі алхімік сэнсу» Алесь Разанаў запрашае да чытання верша і пошуку сэнсаў — прамоўленых у ім відавочна і тых схаваных, яшчэ непамысных, якія чакаюць сваго кантэксту, гатовыя адгукнуцца на імпульсы новых асацыяцый. Такая свайго роду археалагічная праца з тэкстам патрабуе ад чытача адмысловага зроку і слыху, здольных утрымліваць гэтую сэнсавую напластаванасць. У пэўны момант можна нават адчуць сваю несувымернасць таму сусвету, які адкрывае перад намі герменеўтыка верша. Але варта затрымацца на гэтым памежжы сваіх магчымасцей розуму і таго немагчымага і пакуль непазнанага, бо менавіта там і ўзнікаюць «галоўныя пвтанні».
Калі мы будзем далей углядацца і ўслухоўвацца
ў істоту твора, мы раптам, магчыма,
адчуем далейшае, ці спачатковейшае, што
папярэднічае яму, і ў інтуітыўным пробліску
зразумеем, што тое, што ёсць цяпер,
ужо было да, што водгук папярэднічае гуку,
што знойдзенае прадумоўлівае шуканае,
што твор, у які мастак укладаецца з усёй сваёю
душою, ужо існаваў загадзя, што ён заўсёды існуе.
I чым ён больш дасканалы, тым больш ён існы.
Алесь Разанаў, «Слова пра спадчыну»
11 лістапада, у сераду, Лятучы ўніверсітэт у межах серыі адкрытых лекцый «Галоўнае пытанне» запрашае на лекцыю паэта Алеся Разанава «Невядомая велічыня: чытаем верш». Пачатак у 18.30.
Слухачоў просім папярэдне зарэгістравацца. Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.
Расклад і тэмы далейшых лекцый глядзіце на сайце Лятучага ўніверсітэта: www.fly-uni.org.
UPD.: Відэазапіс адкрытай лекцыі:
Гл. таксама справаздачу аб адкрытай лекцыі Алеся Разанава
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»