Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
«CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць»: завершаны першы этап адбору ўдзельнікаў праекта
Каардынацыйная каманда беларускай часткі міжнароднага праекта «CHOICE — Cultural Heritage: Opportunity for Improving Civic Engagement» падсумоўвае першы этап конкурса прапаноў: з 60 заявак 15 праходзяць у другі тур.
«Праца па адборы стала няпростай, але выключна цікавай, за што найперш трэба падзякаваць самім заяўнікам, многія з якіх — моцныя фігуры ў культуры краіны, якія ведаюць праблемы культуры з практыкі і здольныя прапанаваць цікавыя ідэі», — зазначае каманда беларускай часткі праекта «CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць».
Па сваёй праблематыцы пададзеныя 60 праектаў пацвердзілі некалькі актуальных патрэбаў у сацыякультурным полі Беларусі: павышэнне культуры памяці, захаванне традыцыйных творчых практык; сістэматызацыя і практычнае выкарыстанне як шырокіх, так і вузкіх гістарычна-культурных дадзеных; забяспечанне анлайн-даступнасці ўжо назапашаных ведаў аб беларускай культурнай спадчыне; фармаванне стратэгій мясцовага развіцця на аснове моцнай культурнай ідэнтычнасці і павышэнне якасці жыцця сродкамі культуры.
Усе творчыя канцэпцыі прайшлі падрабязны аналіз і былі разгледжаныя 5 экспертамі. Ацэнка праектаў адбывалася паводле спецыяльнай сістэмы ацэнкі і анкеты па наступных крытэрах: рэлевантнасць, эфектыўнасць і рэалізуемасць праекта ў абазначаных часовых і рэсурсных рамках.
У другі тур адбору праходзяць 15 заяўленых крэатыўных канцэпцый.
Геаграфія праектаў, што прайшлі прамежкавы адбор, ахоплівае ўсю нашу краіну: абласныя гарады, некаторыя цэнтры рэгіёнаў, а таксама асяродкі, створаныя сталічнымі супольнасцямі ў рэгіёнах. Спектр тэм падтрыманых крэатыўных канцэпцый вельмі шырокі: гэта як матэрыяльная, так і нематэрыяльная культурная спадчына, мастацтва (ад народнага да сучаснага), дызайн, тэатр і іншыя сцэнічныя практыкі, спадчына мастацкіх школ і этнічных супольнасцей, праца з культурным ландшафтам і музейная педагогіка.
Кожная з падтрыманых канцэпцый адлюстроўвае не толькі культурную спадчыну Беларусі, але і сучасныя выклікі, якія стаяць перад усімі намі, яе нашчадкамі. Гэта выклікі інтэрпрэтацыі, пераасэнсавання і ўвядзення здабыткаў культуры ў сацыякультурны кантэкст, ва ўжытак грамадствам.
Арганізацыі, якія не прайшлі па конкурсе ў другі тур, тым не менш, змогуць скарыстацца іншымі магчымасцямі праекта: знайсці партнёраў ва Украіне, Арменіі, Малдове, атрымаць кансультацыі, прыняць удзел у канферэнцыі, адукацыйных і дыскусійных мерапрыемствах, якія будуць абвешчаныя пазней у праграме на 2016 год.
Заяўнікі праектных канцэпцый, якія прайшлі на другі этап конкурса «CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць», пры дапамозе кансультантаў і трэнераў праграмы працягнуць далейшую інтэнсіўную працу над сваімі праектамі да 20 студзеня 2016 года. Адбор на другім туры будзе не менш сур’ёзны: толькі з 6-7 праектамі будзе працягнутая праца. Тым не менш, для ўсіх 15 пераможцаў першага тура ёсць дзве дадатковыя магчымасці:
- атрымаць важны досвед арганізацыйнай ацэнкі і фармавання стратэгіі развіцця пад куратарствам кансультанта;
- прыняць удзел у прафесійных семінарах і міністажыроўках у профільных арганізацыях у Беларусі, Украіне, Малдове і Арменіі.
Усе 60 удзельнікаў конкурса атрымаюць лісты з каментарамі па сваіх праектаў ад экспертаў «CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць» да 20 лістапада 2015 года (уключна).
Сачыце за навінамі праекта на сайце EuroBelarus.Info.
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»