Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Аксана Шэлест: Cупрацьстаяць паліттэхналогіям трэцяга пакалення зможа адукацыя і рэфармаванне медыя (Фота і відэа)
Любая палітычная сітуацыя падразумляе прымяненне паліттэхналогій. Але ў такіх аўтарытарных краінах, як Беларусь і Расія, іх дзеянне пераўтвараецца ў маніпуляцыю.
Што можна супрацьпаставіць паліттэхналогіям трэцяга пакалення? Канкрэтных адказаў на гэтае пытанне Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі» не даведалася. Аднак атрымалася абазначыць яго, каб паразважаць і ўсё ж прыйсці да «плана дзеянняў». Што і зрабіла сацыёлаг і метадолаг Аксана Шэлест у адкрытай лекцыі з серыі «Галоўнае пытанне» Лятучага ўніверсітэта.
Паліттэхналогіі трэцяга пакалення — гэта канцэпт, уведзены філосафам і метадолагам Уладзімірам Мацкевічам. Паліттэхналогіі як вобласць чалавечай дзейнасці даволі распаўсюджаная з’ява, якая існуе не толькі ў таталітарных ці аўтарытарных рэжымах, як, напрыклад, у Беларусі і Расіі, а ва ўсім свеце. І калі казаць пра трэцяе пакаленне, лагічна думаць, што ёсць два папярэднія.
У палітычным працэсе ёсць пэўныя сілы (фігуры, кандыдаты), якія нясуць пэўныя праграмы. І заходзячы ў некаторую прастору, адрозную ад прасторы асабістага жыцця, яны іх агучваюць і спрабуюць прывабіць імі тых, каго гэта датычыцца. Гэта сітуацыя звычайнага палітычнага працэсу, дзе ёсць такога роду прапанова і электарат, ці публіка, на якую прапанова разлічана. Кожны палітык спрабуе прыцягнуць да сябе як мага больш людзей (выбаршчыкаў) пры дапамозе розных прыёмаў, прычым не толькі прамых прамоў, але і разнастайных крэатыўных хадоў, піяра, стварэння вобразу і г.д. Такія спосабы, якія дапамагаюць найбольш поўна, дакладна і прыгожа данесці да публікі інфармацыю пра палітыка, можна назваць паліттэхналогіямі, і яны адносяцца да першага пакалення. Для такой сітуацыі прынцыпова важная наяўнасць незалежных арбітраў і інстытутаў, якія дапамагаюць забяспечыць празрыстасць палітычных працэсаў. Як правіла, у еўрапейскім грамадстве іх ролю выконваюць дзяржаўныя структуры і незалежныя СМІ, якія забяспечваюць роўнасць і канкурэнтнасць. Гэта неабходная ўмова для існавання палітыкі ў яе нармальным выглядзе.
Паліттэхналогіі другога пакалення ўзнікаюць, калі, апроч канкурэнцыі за рэалізацыю сваёй праграмы, паўстаюць дадатковыя інтарэсы. Іншымі словамі, калі палітычны аўтарытэт дае перавагу ў рэалізацыі, скажам, эканамічных інтарэсаў. І тут з’яўляецца другая фігура — інвестар. Ён дапамагае палітыку забяспечыць перамогу ў выбарчым працэсе. Пры гэтым незалежны арбітр застаецца, і ён па-ранейшаму кантралюе правілы гульні.
Але ў пэўны момант бок, які атрымлівае ўладу, прыходзіць да думкі пакінуць уладу сабе назаўжды. Для гэтага неабходна кантраляваць не толькі капітал, але і інстытуты ўлады і інфармацыі. Гэта якраз сітуацыя сучасных Беларусі і Расіі.
Разам з тым, пры манапалізацыі капіталу, улады і інфармацыі неабходна забяспечыць імітацыю існавання палітыкі першага ўзроўню. У аўтарытарных рэжымаў для гэтага ёсць некалькі прычын. Па-першае, неабходнасць сувязі са знешнім светам. Існаванне палітычнай апазіцыі і дэмакратычных рухаў дае магчымасць уладам уваходзіць у кола цывілізаваных краін. Другая прычына звязана з уяўленнямі аб грамадскім развіцці і гарантыях стабільнасці. Калі заціскаецца ці знішчаецца пратэстная актыўнасць, палітычная ці культурная альтэрнатыва, гэта пагражае падпольным рухам, адтокам з краіны. Гэты андэграўнд выходзіць з-пад кантролю і пачынае быць небяспечным. А закрыць межы і пабудаваць камунізм, як гэта спрабавалі зрабіць у СССР, у сучасным свеце абсалютна немагчыма. Аптымальным выйсцем будзе пакінуць месца для альтэрнатыўных ініцыятыў, але ў пэўных межах, якія дазваляюць іх кантраляваць. Два гэтых чынніка і выклікаюць паліттэхналогіі трэцяга пакалення.
Першае, з чым яны працуюць, — гэта сціранне фігур, якія прадстаўляюць альтэрнатыву. У «нармальнай» палітыцы, калі разыгрываецца супрацьстаянне розных пазіцый на «экране» (прасторы свядомасці людзей, на якой адбіваюцца ўяўленні аб прапанаваных палітыках і іх праграмах), гэта ўсё адбіваецца ў свядомасці людзей, пасля чаго яны робяць пэўныя дзеянні: галасуюць за таго ці іншага кандыдата, уступаюць у пэўную партыю, ідуць на мітынг пратэсту... «Гуманнасць» паліттэхналогій трэцяга пакалення ў тым, што яны амаль ніколі не знішчаюць палітычных гульцоў на «экране». Іх проста «сціраюць» адтуль, пазбаўляючы магчымасці апеляваць да выбаршчыкаў. У грамадскай свядомасці павінна застацца адна дамінантная фігура і больш нікога.
Другая вобласць, з якой працуюць паліттэхналогіі трэцяга ўзроўню, -— мінімалізацыя дзейнай сілы таго, што адбываецца на «экране».
І трэці элемент — фармаванне новага тыпу чалавека, асобай ідэнтычнасці і спосабу ўсведамлення сябе ў свеце. Яна робіць людзей не здольнымі займаць пазіцыю.
Якім чынам можна не дазволіць падключыць інстытут фармавання лідараў меркаванняў у краіне? Па-першае, маўчаннем, калі іх не згадваюць ні ў СМІ, ні ў іншых крыніцах. Другая стратэгія, не менш эфектыўная, — «размнажэнне» і зраўніванне лідараў меркаванняў, калі публічную пляцоўку прадастаўляюць каму заўгодна і, такім чынам, зраўніваюць людзей і той змест, які яны здольныя данесці.
Як толькі нехта набірае рэйтынг папулярнасці, ён адразу рознымі спосабамі «спускаецца» да «звычайнага» ўзроўню.
На сённяшні дзень у Беларусі прысутнічае медыятызацыя палітыкі, калі актыўнасць палітычных дзеянняў перамясцілася ў віртуальную прастору. Па сутнасці, медыясфера адлюстроўвае тое, што адбываецца ў ёй самой.
Якім павінен быць чалавек, здольны ўдзельнічаць у гэтай гульні? Мала хто ў нашай краіне не ведае, што адбываецца насамрэч (адсутнасць палітыкі, выбараў, няроўныя ўмовы і г.д.). Але веданне нікога не спыняе ад удзелу ў гэтай дзеі.
Так адбываецца праз шэраг змен у чалавечым светапоглядзе апошняга часу. Сучанае еўрапейскае ўяўленне пра свет у тым, што ўсё чалавечае ў ім канструюецца. Людзі прызналі, што ўсё — каштоўнасці, нормы, мараль — яны ствараюць самі. Значыць, калі абсалютнай ісціны не існуе, то да яе не трэба імкнуцца. І адсутнасць абсалютаў задае адпаведныя адносіны да маштабаў дзейнасці чалавека. Але пры гэтым чалавек не суразмерны стварэнню свету. Асоба, перастаўшы адносіцца да абсалютаў, перастала і адказваць за іх.
Мы ўсе мусім быць аб’ектыўнымі. Але пад гэтым часцей за ўсё маем на ўвазе прэзентацыю розных пунктаў гледжання на свет. Аднак гэта няпраўда, бо аб’ектыўнасць мае на ўвазе найбольш поўную веду пра аб’ект.
Прызнаўшы кожнага чалавека абсалютнай каштоўнасцю, мы пачынаем прыдаваць пэўную значнасць выражэнню яго меркавання па пэўным пытанні. І сучасная інфармацыйная прастора — гэта структура вытворчасці меркаванняў, якія не патрабуюць абгрунтавання. Гэтыя меркаванні мяняюцца гэтак жа лёгка, як узнікаюць. Гэта ўсё — праявы чалавечага тыпа, якога метафарычна можна назваць «заўзятарам», таму што прыняцце рашэнняў, якія вызначаюць наша жыццё, пераўтвараюцца ў шоу, да якога можна ставіцца эмацыйна, але дачынення да гульні гэта не дае. Такі тып палітычнай культуры закрывае магчымасці для грамадзянскага дзеяння, але дазваляе імітаваць палітычны працэс без яго самога і захоўваць адчуванне дачынення да яго.
Але самае галоўнае — што можна і трэба рабіць у сітуацыі паліттэхналогій трэцяга пакалення? Уладзімір Мацкевіч сцвярджае, што яны павінны быць забаронены разам з іншай зброяй масавага паражэння. Але ў сучаснай сітуацыі для гэтага недастаткова магчымасцей. Таму ў першую чаргу Аксана Шэлест прапануе звярнуць увагу на адукацыю. Пры гэтым маецца на ўвазе не навучыць як мага больш людзей нейкім ведам, а «вырасці» чалавеку самім у сабе да адэкватнага сучаснай сітуацыі.
Другая сфера — медыя, бо СМІ даўно перасталі быць інструментам, а пераўтварыліся ў асяроддзе, якое фарміруе нашы меркаванні. Праграма «сцірання» лідараў меркаванняў працуе як у дзяржаўных СМІ, так і ў недзяржаўных. Але калі дзяржаўная прэса проста «сцірае» людзей, якія маюць вялікі аўтарытэт, то незалежная займаецца іх выраўніваннем. І гэтаму ёсць прыклад. Нядаўна Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі вывучаў патэнцыял салідарнасці па дзвюх выбарках: грамадзянскай супольнасці і беларускім грамадстве. Па выніках даследвання ў беларускім грамадстве 85% людзей не змаглі назваць нікога ў якасці персоны, на якую яны арыентуюцца. У грамадзянскай супольнасці тых, хто не мае ніякіх арыенціраў, прыкладна столькі ж, але ў астатніх апытаных лідараў аказалася настолькі шмат, што кожны з іх вядзе за сабой, па сутнасці, аднаго чалавека.
Відэазапіс адкрытай лекцыі:
Гл. таксама інтэрв'ю з Аксанай Шэлест напярэдадні лекцыі
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»