Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
30 студзеня ў Магілёве — лекцыя Валянціна Акудовіча «Спадчына Ігната Абдзіраловіча»
Лятучы ўніверсітэт пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі» і курсаў беларускай мовы «Мова Нанова» працягвае цыкл лекцый, прысвечаных спадчыне Ігната Абдзіраловіча.
Разважаючы над ідэямі, прамоўленымі ў эсэ «Адвечным шляхам», сучасныя філосафы наноў актуалізуюць іх у прасторы сённяшняй Беларусі — тым самым, падштурхоўваючы і нас да рэфлексіі нашага жыцця, жыцця нашай краіны паводле створанай Абдзіраловічам сістэмы каштоўнасцей.
30 студзеня 2016 года ў межах гэтага цыкла філосаф Валянцін Акудовіч прамовіць у Магілёве лекцыю «Спадчына Ігната Абдзіраловіча». Лекцыя адбудзецца ў «Коле сяброў» (завул. Чкалава, 16). Пачатак у 15.00. Запрашаем усіх зацікаўленых — уваход вольны!
Валянцін Акудовіч: Творачы — зруйнуем
«Творачы зруйнуем» — гэтыя словы канцуюць эсэ Ігната Абдзіраловіча «Адвечным шляхам». Хаця на іх звычайна не звяртаюць увагі, альбо спалохана спяшаюцца забыць. Як жа так! У школках заўсёды вучылі, што кожны творчы акт a priori ёсць цудам, якое адно вялічыць прыўкрасу жыцця, а тут...
Толькі не будзем спехам залічваць нашага хлопца (лічы падлетка) у нігілісты. Бо хаця ў гэтым эсэ яго геніальным суаўтарам ужо была смерць, прамаўляючы «Творачы зруйнуем», ён прамаўляў адну з самых жыццялюбных ідэй, якія я хоць ад каго чуў.
Эсэ пабачыла свет у 1921 годзе (праз два гады Ігнат памрэ). На тую пару Еўропа і Расійская імперыя апынуліся згамаванымі да астачы сусветнай вайной і шматлікімі рэвалюцыямі. Усюды бяда, смерць ды енк. І ўсё гэта нарабілі самі людзі, каб вызваліцца ад даўно спарахнелых формаў жыцця дзеля ўжо сапраўды «светлай явы»...
Менавіта тады Ігнат, які і сам добра хапануў той калатнечы, кажа: не гарматамі ды ненавісцю трэба руйнаваць аджылае, якое хапае за ногі жывых. Яго трэба руйнаваць ствараючы новае. Тварыць і тварыць, без стомы, як без стомы цячэ рэчка. Адно ў такім разе, магчыма, збыткоўнымі стануцца войны ды рэвалюцыі...
Выглядае быццам і наіўна, але...
Пра іншыя лекцыі гэтага цыкла чытайце на сайце Лятучага ўніверсітэта і на старонцы ў Фэйсбуку.
UPD.: Сваімі думкамі ў межах цыкла лекцый, прысвечаных спадчыне Ігната Абдзіраловіча, падзяліліся: Павел Баркоўскі — у Гародні, Ігар Бабкоў — у Гомелі, Ірына Дубянецкая — у Віцебску, Міхаіл Баярын — у Маладзечне і Сяргей Дубавец — Бабруйску. Цыкл завяршыла публічная дыскусія.
UPD.: Відэазапіс лекцыі:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»