Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Мацкевіч абвінаваціў міліцыянераў у ілжэсведчанні: «Буду дамагацца, каб вы выйшлі на вуліцу з плакатам «Працы!» (Фота і відэа)
15 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбыўся працэс над філосафам і грамадскім дзеячам Уладзімірам Мацкевічам. Яго звінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу прадпрымальнікаў 15 лютага, на якім яго не было.
Паводле адміністрацыйнага пратакола, складзенага ў адпаведнасці з часткай 23.34 Адміністрацыйнага кодэкса, Уладзімір Мацкевіч падчас мітынгу трымаў плакат «Працу!». Незвычайнасць справы палягае ў тым, што ў гэты дзень абвінавачаны быў у Варшаве і на мітынгу не прысутнічаў.
Разварот пашпарта Уладзіміра Мацкевіча з пазнакамі аб пераходзе мяжы
Уладзімір Мацкевіч паведаміў «Свабодзе» падрабязнасці:
«У гэты дзень я быў у Варшаве паводле службовых спраў. Калі вярнуўся — раптам атрымаў позву з пазначаным артыкулам, а таксама сакратар прыслаў СМС-паведамленне, выклікаючы ў суд. Я патэлефанаваў сакратару суда, каб высветліць, што здарылася, і ён паведаміў пра мітынг 15 лютага.
Мне стала цікава: хто сведка таго, што я быў на мітынгу, і якія ў іх ёсць доказы, калі я ў гэты час быў у Варшаве? Мне хацелася пабачыць гэтых людзей і паглядзець ім у вочы. У мяне засталіся квіткі на самалёт, пазнака ў пашпарце аб пераходзе мяжы, і разам з адвакатам мы прыйшлі ў суд.
На судзе тры сведкі: два амапаўцы і ўчастковы міліцыянер Ілля Якаўлеў, Аляксандр Шушко і Дзяніс Трасняк. Прад’явілі фотаздымак, на якім чалавек, нават не падобны да мяне, трымае плакат з надпісам «Працу!». Тым не менш сведкі сцвярджалі, што гэта менавіта я трымаю плакат, і яны ў гэтым упэўненыя стоадсоткава. Я перапытаў іх яшчэ раз: ці пазнаюць яны мяне і ці дакладна мяне бачылі. Яны без усялякага сораму і сумневу пацвердзілі, што так, пазнаюць, што ўпэўненыя ў гэтым цалкам.
Фота Сяргея Гудзіліна
Калі я ўсё выслухаў, то зрабіў заяву, што сказанае хлусня, і ў пацверджанне прапанаваў суду квіткі, копію майго пашпарта з пазнакамі пра выезд за мяжу ў гэтыя дні. Прапанаваў суду таксама звярнуцца з запытам у Памежны камітэт, каб той пацвердзіў факт маёй адсутнасці ў краіне.
Затым я задаў пытанне сведкам: паколькі вы заявілі, што мяне не ведаеце, са мной не знаёмыя, у вас няма асабістых матываў ілжэсведчыць супраць мяне і ўводзіць суд у зман. Значыць, ёсць знешняя прычына ў тым, што вы мяне абвінавацілі. Хто вам аддаў загад мяне абвінаваціць? Яны нічога сказаць не маглі. А ўчастковы міліцыянер — пэўна, найбольш дасведчаны з іх — адказаў, што, маўляў, на гэтае пытанне мы не будзем адказваць. Тады я заявіў, што буду дамагацца, каб вас усіх трох звольнілі з працы і каб вы самі выйшлі на вуліцу з транспарантам, які вы мне прыпісалі: «Працу!».
Сведкі Ілля Якаўлеў і Аляксандр Шушко
Тым часам суддзя Вікторыя Шабуня прыняла дзіўнае рашэнне: мяне не апраўдала, не спыніла справу ў сувязі з яе недаказанасцю, а адправіла пратакол на дапрацоўку назад у Цэнтральны РУУС. Я вельмі быў здзіўлены такому рашэнню, але адвакат мне патлумачыла, што такое рашэнне не дае магчымасці апеляцыі. Суддзя прыкрыла гэтым рашэннем найперш сябе, а вы там у міліцыі разбірайцеся са сваімі ілжэсведкамі.
Калі ж яны гэтак самі сябе падставілі, як апошнія невукі, то гэтую сітуацыю неабходна павярнуць туды, адкуль яна сыходзіла. Я намераны зрабіць крокі насустрач, каб ілжэсведкі за свае дзеянні панеслі адказнасць. Але для гэтага неабходны прафэсійныя дзеянні юрыста, чым мы і будзем займацца ў бліжэйшы час».
Суддзя Вікторыя Шабуня
У гэты ж дзень за ўдзел у прадпрымальніцкім мітынгу 15 лютага суддзя Вікторыя Шабуня пакарала актывіста Паўла Сяргея штрафам 50 базавых велічынь, альбо 10,5 мільёна беларускіх рублёў, Далей Шабуня разгледзіла справы лідэра АГП Анатоля Лябедзькі, актывістаў Ніны Багінскай і Дзмітрыя Кавалгіна. Лябедзьку суд пакараў штрафам у 50 базавых велічынь (10,5 млн. руб.), Багінскай за акцыю 22 лютага далі штраф ў 25 базавых велічынь (5 млн. 250 тсч. руб.).
Гл. таксама:
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»