Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Уладзімір Мацкевіч: Гэта яны падставіліся, няхай цяпер адказваюць! (Відэа)
Філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча судзілі за «ўдзел у акцыі» ў Мінску, падчас якой ён быў у Варшаве.
Уладзімір Мацкевіч паказаў пячаткі ў пашпарце і папрасіў далучыць да справы авіяквіткі. Усё каб даказаць сваю адсутнасць у краіне падчас акцыі, за якую яго судзілі.
Вядоўца «Белсата», філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч трапіў у курʼёзную сітуацыю. Яго хочуць аштрафаваць за нібыта «ўдзел у несанкцыянавай акцыі». Справа ў тым, што падчас гэтай акцыі Уладзімір Мацкевіч... знаходзіўся ў іншай краіне.
«Мацкевіч просіць далучыць да справы авіяквіткі і пашпарт з адзнакамі, якія даказваюць, што яго 15 лютага не было ў Беларусі. Твар Шабуні (суддзя) заграў нездаровым румянцам. А вось фізіяноміі амапаўацаў як бальзамаваны Ілліч», — напісаў у Фэйсбуку з залы суда Анатоль Лябедзька.
АааааааааМацкевич просит приобщить к делу авиабилеты и паспорт с отметками, доказывающие, что его 15 февраля не было в ...
Опубликовано Анатолем Лябедзькой 15 марта 2016 г.
Журналіст Зміцер Лукашук у Фэйбуку апублікаваў фотаздымкі старонак пашпарта Уладзіміра Мацкевіч, на якіх бачныя тыя самыя адзнакі аб перасячэнні мяжы: выезд з краіны — 14 лютага, прыезд — 16 лютага. У той час як вядоўцу праграмы «Размова дня» вінавацяць ва «ўдзеле» ў акцыі ў Мінску 15 лютага.
Квіткоў і пазнак у пашпарце не дастаткова і матэрыялы вярнулі на дапрацоўку. Шапіто...
Опубликовано Зміцером Лукашуком 15 марта 2016 г.
Сведкі — супрацоўнікі Ілля Якаўлеў і Аляксандр Шушко — у судзе сцвярджалі, што бачылі Мацкевіча на акцыі з плакатах «Працу!» у руках. Суддзя Вікторыя Шабуня вынесла пастанову аб накіраванні адміністрацыйнай справы на дапрацоўку ў РУУС Цэнтральнага раёна Мінска.
Гл. таксама:
-
С Днем Конституции! Репортаж с суда над философом Владимиром Мацкевичем (Фото и видео)
-
Мацкевіч абвінаваціў міліцыянераў у ілжэсведчанні: «Буду дамагацца, каб вы выйшлі на вуліцу з плакатам «Працы!» (Фота і відэа)
-
Владимир Мацкевич: Тотальная ложь стала судебной практикой, которая несет угрозу каждому гражданину
-
Как бороться с лжесвидетелями в погонах?
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»