31 траўня ў Мінску — публічная дыскусія «Горад будучыні: лепшы сцэнар»

28.05.2016
Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі

31 траўня 2016 года ў межах цыкла «Уяўляючы Беларусь» адбудзецца публічная дыскусія «Горад будучыні: лепшы сцэнар».

У абмеркаваннях будучыні беларускіх гарадоў фокус часта ссоўваецца ў бок негатыўных прагнозаў. Ужо цяпер мы сутыкаемся з выклікамі, да якіх не рыхтуюць маладых прафесіяналаў і ўжо тым больш прадстаўнікоў гарадскіх адміністрацый.

Ці можна ствараць гнуткія сістэмы на аснове цэнтралізаваных і вертыкальных мадэлей кіравання гарадамі? Якія меры неабходна прыняць для ажыўлення культурнага, сацыяльнага і эканамічнага жыцця беларускіх гарадоў? Які ўнёсак прафесійная супольнасць можа ўнесці ў фармаванне лепшага сцэнару?

31 траўня, у аўторак, Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі ў межах цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні» запрашаюць на публічную дыскусію «Горад будучыні: лепшы сцэнар», якая пройдзе ў прасторы «ЦЭХ» (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

Акцэнты дыскусіі:

  • Тэорыя малых спраў. Ці можа кожны з нас нешта змяніць?
  • Супрацоўніцтва. Як спецыялісты з розных дысцыплін працуюць разам над гарадскімі праектамі?
  • Гарадское асяроддзе. Што можа зрабіць яго яшчэ лепш тут і цяпер?
  • Інфармацыйная прастора: Мінск vs Беларусь.
  • Праекты ў сталіцы і праекты ў рэгіёнах. Розніца ў падыходах.

Удзельнікі:

  • Іван Шчадранок, дырэктар фонду «Інтэракцыя»;
  • Надзея Ількевіч, прадзюсар шоу «Горад»;
  • Дзмітрый Бібікаў, Мінская ўрбаністычная платформа;
  • Іван Краўцоў, «Бюро 35»;
  • Сяргей Сахараў, галоўны рэдактар СityDog.by.

Ініцыятар і вядоўца дыскусіі — сацыёлаг і урбаніст Ганна Пазняк.

У межах цыкла публічных лекцый «Уяўляючы Беларусь» адбыліся публічныя лекцыі:

UPD.: Відэазапіс дыскусіі:


Другие публикации