Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
«З аднаго боку, людзі хочуць захаваць паркі, з іншага — развітую структуру шопінгу» (Фота і відэа)
Як мяняць горад «тэорыяй малых спраў», калі «лайкі» Шорца не працуюць?
31 траўня ў мінскай прасторы «ЦЭХ» эксперты з розных сфер гарадскога развіцця разважалі, спрачаліся і пагаджаліся з ідэямі наконт таго, як зрабіць нашы гарады такімі, якімі мы, жыхары, хочам іх бачыць.
Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі» занатавала самыя цікавыя меркаванні спецыялістаў.
Надзея Ількевіч
Надзея Ількевіч, прадзюсар шоу «Горад», лічыць, што няма алгарытму таго, як зрабіць горад лепш. Але трэба падумаць, што можна зрабіць — і пачаць гэта рабіць. Надзея Ількевіч гаворыць, што важна выхаваць у сабе адказнасць за тое асяроддзе, у якім мы жывем, а таксама прыцягваць для вырашэння праблем сваю супольнасць:
«Усе хочуць жыць у камфортным, дружным, цікавым горадзе, і каб ніхто нікому не замінаў. Не абавязкова рашэнне праблемы мусіць быць крэатыўным. Але яно абавязкова павінна абмяркоўвацца з людзьмі, для якіх гэта таксама з’яўляецца праблемай», — падкрэсліла Надзея Ількевіч.
Яна пераканана, што кожны можа змяніць нешта ў сваім горадзе ў лепшы бок. Але не заўсёды гэта ўдаецца. І вось чаму:
«Усе нашы публічныя прасторы носяць афіцыйны характар. На Кастрычніцкай плошчы стасункаваць, цалавацца, карміць галубоў атмасфера не спрыяе. І мы бачым тэндэнцыю, калі жыхары гарадоў хочуць сабе маленькую прастору, дзе яны маглі б камунікаваць, давяраць адзін аднаму. Многія праекты не адбываюцца таму, што людзе не давяраюць адзін аднаму».
Прадзюсар шоу «Горад» прывяла прыклады, калі грамадскасць і бізнес не давяраюць актывістам, людзі не давяраюць дзяржаве:
«Паспяховыя гісторыі развіцця гарадоў заўжды ідуць з нізавых ініцыятыў», — заўважыла Надзея Ількевіч.
Дзмітрый Бібікаў
Дзмітрый Бібікаў з Мінскай урбаністычнай платформы расказаў, што яго супольнасць пачыналася з групы студэнтаў-архітэктараў, якія разумелі, што ў архітэктуры, як і ў іншых прафесіях, усё заснавана на здаровым сэнсе:
«Я веру, што такія рэчы (здольнасць кожнага змяніць асяроддзе. — EuroBelarus.Info) магчымыя, але ёсць праблема: акрамя здаровых сэнсаў прафесіяналаў, ёсць здаровы сэнс жыхароў — вельмі розны, упраўленцаў, бізнесу...»
Па яго словах, пакуль што Мінскай урбаністычнай платформе даводзіцца займацца асветай, бо людзі яшчэ не вельмі абазнаныя ў азначэннях гарадскога планавання.
Сяргей Сахараў
Рэдактар інтэрнэт-часопіса пра Мінск Citydog.by Сяргей Сахараў зазначыў, што ў нашым грамадстве ўсё яшчэ выразна гучыць тэма сталіцы і рэгіёнаў, дзе апошнія не ўспрымаюцца як паўнавартасныя адзінкі. Тым не менш, многія разумеюць, што свой горад трэба мяняць нават хаця б на ўзроўні менталітэту — рабіць яго менш залежным ад цэнтру.
Іван Шчадранок
«Асноўная задача, якой мы стараемся займацца ў рэгіёнах, — гэта рэсурсы і інавацыі, якія туды можна прывезці і паказаць, — патлумачыў сутнасць дзейнасці фонду «Інтэракцыя» яго дырэктар Іван Шчадранок. — Ёсць пазітыўныя вынікі, калі мы назіраем, што мяняюцца не толькі людзі, у якіх ёсць ягонь у вачах, але і падыходы мясцовых уладаў у вырашэнні праблем».
Іван Шчадранок прывёў у прыклад Полацк, дзе рэалізуецца праект па энергаэфектыўнай мадэрнізацыі гарадскога асвятлення. У палове горада запланавана замена вулічнага асвятлення на энергаэфектыўнае, апроч таго — замена ўсёй дэкаратыўнай падсветкі. Адметна, што апытанне жыхароў паказала: яны не толькі хочуць памяняць лямпачкі, каб асвятленне ў іх горадзе стала якасным і бяспечным, але і каб Полацк у вечаровы час стаў больш прыцягальным для турыстаў. Апроч таго, Полацкі дзяржуніверсітэт ініцыяваў правядзенне архітэктурнага фестывалю ў горадзе. Усе ідэі, прапанаваныя студэнтамі за гэты час, былі станоўча ўспрынятыя гарадскімі ўладамі.
«Калі мы гаворым пра ўрбаністыку, трэба думаць пра малыя гарады, бо там існуе душэўны падыход, а таксама групы людзей, якія зацікаўлены нешта мяняць. І на гэтых маленькіх прасторах нашмат лягчэй «абкатаць» нейкую ідэю», — падсумаваў Іван Шчадранок.
Да таго ж працуе «тэорыя малых спраў», калі ўзнікае ініцыятыва, якая з часам прыцягвае ўсё больш людзей.
Іван Краўцоў
Іван Краўцоў, які прадстаўляў архітэктурнае «Бюро 35», не так аптымістычна глядзіць на сітуацыю:
«Калі я заходжу на архітэктурныя форумы, я сумую з-за досыць нізкага ўзроўню дыскусіі. Мы часта кажам, што трэба ўсім разам абмяркоўваць праблемы, але, на мой погляд, цяпер людзі не зусім гатовыя да дыскусіі на тэму горада. Пакуль у жыхароў не сфармавана ўласная сістэма каштоўнасцей, яны не могуць прад’явіць адэкватныя патрабаванні да прафесіяналаў, — упэўнены Іван Краўцоў. — Бо людзі яшчэ самі не разабраліся, што ім трэба. З аднаго боку, ім патрэбна камфортнае жыллё, з іншага боку — танныя панэлькі, на якія можна дастаткова лёгка назбіраць грошай. З аднаго боку, яны не хочуць, каб убіралі паркі, але з іншага боку, яны хочуць развітую структуру шопінгу і забаў».
Архітэктар звярнуў увагу, што лёгка разважаць пра будаўніцтва з пункту гледжання айцішніка ці рэкламшчыка, адна гэта вельмі моцна рэгуляваная дзейнасць. І каб дасягнуць нейкага эфекту, усе элементы кіравання гэтай дзейнасцю павінны адпавядаць пэўнаму ўзроўню.
Іван Краўцоў лічыць, што пры дапамозе будынкаў нельга змяніць горад. Вялікая праблема — у вертыкальнай замкнёнасці ўлады:
«Будынак сам па сабе — бізнес-цэнтр, гатэль, лядовы палац — не вырашае праблем і не з’яўляецца спосабам развіцця горада. Трэба спачатку стварыць попыт на лядовыя палацы», — пагадзілася Надзея Ількевіч.
Ёсць яшчэ адна праблема: генеральны план горада, які прымаецца толькі на адзін год і не з’яўляецца стратэгіяй развіцця. І пакуль стратэгічныя моманты не прадумваюцца і не ўносяцца ў план, многія ініцыятывы па стварэнні веласцежак і мясцовых прастор будуць сустракаць шмат тэхнічных перашкод:
«Тэорыя малых спраў» можа зламаць усю гэтую структуру», — перакананы Сяргей Сахараў.
У тэму інстытуцыянальнай нягнуткасці і таго, што людзі не ведаюць, чаго хочуць, Надзея Ількевіч ўзгадала кіраўніка Дэпартамента па культуры Масквы Сяргея Капкова. Некалі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку ён паведаміў, што калі карыстальнік напіша аб праблеме і пазначыць яго імя ў допісе, і ён, у сваю чаргу, палічыць гэтую праблему важнай і паставіць «лайк», то яна будзе вырашана цягам тыдня. Самае цікавае, што «лайкі» Капкова «працавалі»:
«Калі мы ўзгадаем паход Антона Матолькі да старшыні Мінгарвыканкама, апошні сказаў, што не хоча нічога агульнага мець з сацыяльнымі сеткамі і такім чынам адразу дыстанцыраваўся ад людзей. Думаю, да «лайкаў» Шорца яшчэ вельмі доўга».
Пакуль што адзіным эфектыўным спосабам давесці сваю праблему да ўладаў застаюцца скаргі. І ў гэтым плане, трэба рушыць ад рэжыму скаргаў да рэжыму прапаноў, лічаць эксперты. Праўда, тут у беларускай рэчаіснасці ўзнікае новая перашкода: узгадненне прапаноў усё тымі ж уладамі.
Публічная дыскусія «Горад будучыні: лепшы сцэнар» стала заключнай у цыкле публічных лекцый «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні», які быў супольна зладжаны Лятучым ўніверсітэтам і Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі. Але гэта не канец, а толькі перапынак — наперадзе новы сезон з актуальнымі тэмамі і дасведчанымі экспертамі.
Відэазапіс дыскусіі:
У межах цыкла публічных лекцый «Уяўляючы Беларусь» з прамовамі выступілі:
- Уладзімір Мацкевіч: «Будучыня Беларусі: прагнозы, праекты, мары і фантазіі»;
- Ніна Даніленка: «Прагрэс генетыкі: новыя шляхі да здароўя і новыя праблемы этыкі»;
- Уладзімір Батаеў: «Новыя кропкі адліку і перспектыўныя сцэнары развіцця будучыні»;
- Сяргей Сахараў: «Плюс-мінус дваццаць гадоў: што адбываецца з медыя сёння і чым гэта адгукнецца заўтра?»;
- Павел Данейка: «Выклікі будучыні: назад да сярэднявечча».
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»