Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е — палітычна абсалютна нерэальны праект (Аўдыё)
Якім чынам Беларусь можа выкарыстаць ідэю новай аб’яднанай Еўропы?
Апошнім часам мы адчуваем зацікаўленасць да ўкраінскай, польскай культуры, і з іх боку таксама ёсць цікавасць да нас, бо ў нас ёсць падабенствы і агульная культурная спадчына — ВКЛ і Рэч Паспалітая, лічыць культурны дзеяч, дызайнер і паэт Міхал Анемпадыстаў.
Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі» прыводзіць разважанні мысляра адносна рэгіёна Інтэрмарыюму, ці Міжмор’я, і магчымай ролі нашай краіны ў ім.
У аснове ідэі Міжмор’я — геаграфічнае становішча. Мы знаходзімся на водападзеле, ад нас цякуць рэкі ў Балтыйскае і Чорнае мора, басейны якіх такім чынам спалучаюцца на нашай тэрыторыі.
Падобныя ўтварэнні, якія спалучалі гэтыя басейны, сталі ўзнікаць яшчэ ў дагістарычныя часы, і першае зафіксаванае з іх — так званы «Бурштынавы шлях» з Усходняй Прусіі ажно ў Рымскую імперыю. Галоўнай артэрыяй гэтага шляху была Вісла. Другое ўтварэнне — шлях «З варагаў у грэкі». Пазнейшыя «міжморавыя» фармаванні — Вялікае княства Літоўскае, якое таксама было «ад мора да мора», Рэч Паспалітая, што не толькі спалучала два марскія басейны, але і два розныя дзяржаўныя ўтварэнні.
«Цяпер цікаўнасць да гэтай ідэі не спадае, а наадварот, расце, пра што сведчаць заявы Анджэя Дуды пра намер вярнуцца да ідэі Міжмор’я», — зазначыў Міхал Анемпадыстаў.
Ідэя стварэння Балта-Чарнаморскага рэгіёну не новая. Падмуркі адзінства Польшчы, Літвы (Беларусі) і Русі (Украіны) закладаюцца яшчэ ў часы Крэўскай уніі (1385), і пасля падмацоўваюцца Гарадзельскай (1413), Люблінскай (1569), Гадзяцкай (1658) уніямі, карпарацыяй «Convent Polonia» ў 1828 годзе. Разуменне адзінай дзяржавы прасочваецца і ў філаматаў і філарэтаў. У тры апошнія фармаванні ўваходзілі продкі цяперашніх беларусаў, таму можна сказаць, што найбольш інтэнсіўна ідэя Міжмор’я фармавалася на тэрыторыі Літвы-Беларусі.
У 1832-1861 гадах Інтэрмарыюм існуе ў выглядзе так званага плана Адама Чартарыйскага. Але, па словах Міхала Анемпадыстава, «досыць хітра»: Літва і Русь там не згадваюцца, у разуменні Чартарыйскага гэта ўсё Польшча, да якой ён прыцягвае Чэхію, Славакію, Румынію Венгрыю і ўсіх паўднёвых славян. Аднак план Чартарыйскага ў 1861 годзе распаўся з-за браку фінансавання. Але сама ідэя Міжмор’я з гэтым не знікла.
Напрыканцы ХІХ стагоддзя яна адыходзіць на другі план, а наперад выходзіць палітычная і сацыяльная барацьба. Сітуацыя змяняецца з рэвалюцыяй 1905 года, калі зноў адбываецца рост нацыянальна-вызваленчай барацьбы. У 1904 годзе англічанін Хэлфард Маккіндэр агучвае канцэпцыю Хартлэнду — «сярэдзіннай зямлі». Яна палягае на тым, што агромная частка еўразійскай сушы не мае выйсця да басейнаў Балтыкі і Чорнага мора. Паводле Маккіндэра, існуе Рымлэнд — Еўропа, і гэты самы Хартлэнд — Расія, якая з усіх бакоў адрэзаная ад цывілізацыйных кантактаў прыроднымі перашкодамі, і адзіны «ключ» да Хартлэнда палягае з Рымлэнда праз Усходнюю Еўропу.
«Гэты Хартлэнд накладаецца на цяперашняе расійскае еўразійства, галоўным ідэолагам якога цяпер з’яўляецца Дугін і ў выніку якога ўтварыўся ЕАЭС, — звяртае ўвагу Міхал Анемпадыстаў. — Адбылася перамога еўразійства, і вельмі важна, што ў гэта ўцягнута Беларусь. Бо без Беларусі тут «еўра-» няма і ўсе гэтыя палітычныя праекты не працуюць».
Досыць паслядоўна ідэю Міжмор’я спрабаваў рэалізаваць Юзаф Пілсудскі, які лічыў, што такая канфедэрацыя дапаможа пазбегнуць дамінавання Германіі і Расіі. А яшчэ раней за Пілсудскага, у 1916 годзе, падобную мадэль Балта-Чарнаморскай садружнасці прапанаваў дзеяч беларускага нацыянальнага Адраджэння Антон Луцкевіч, які мроіў стварыць нешта накшталт злучаных штатаў.
Аднак у рэалізацыі Міжмор’я была вельмі незацікаўлена Савецкая Расія. Пакрысе да яе адышлі Украіна і Беларусь, Літва (зрэшты, як і цяпер) вельмі насцярожана паставіліся да такога геапалітычнага праекту, і ідэя не тое што згасла, а маргіналізавалася. Пасля распаду Савецкага Саюза зноў пачала ўзнікаць тэма Міжмор’я, але далей за размовы справа так і не дайшла.
«Для мяне ў сённяшняй сітуацыі палітычна гэта абсалютна нерэальны праект, і калі яго разглядаць, то толькі ў культурніцкім плане і ў галіне экалогіі», — мяркуе Міхал Анемпадыстаў.
На яго думку ініцыятарам культурнага кірунку магла б выступіць менавіта Беларусь.
«Навошта нам гэта трэба? Каб быў брэнд і каб у шырокім значэнні прадавацца», — падсумаваў дызайнер.
Аўдыёзапіс адкрытай кафедры Міхала Анемпадыстава:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»