Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
21 верасня — публічная лекцыя Уладзіміра Мацкевіча «Людзі, машыны, жывёлы: сяброўства і спакуса»
21 верасня 2016 года ў Мінску пройдзе публічная лекцыя філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча «Людзі, машыны, жывёлы: сяброўства і спакуса».
Публічная лекцыя будзе прачытана ў межах цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні», які падчас Тыдня беларускага мыслення супольна ладзяць Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь».
Шмат тысячагоддзяў чалавек жыў сярод іншых людзей, і калі не браць у разлік першабытны стан анімізму, чалавек лічыўся як з роўнымі толькі з іншымі людзьмі. Нават не заўсёды прызнаючы правы іншых людзей, разглядаючы кагосьці як барбараў, кагосьці як «гаваркую прыладу».
Падаецца, што ў сярэднетэрміновай перспектыве нас чакаюць зусім новыя, нечаканыя раней выклікі і спакусы.
У будучыні нам прыдзецца жыць, працаваць, мець стасункі з машынамі, амаль разумнымі, амаль роўнымі людзям.
У будучыні мы яшчэ болей надамо правоў жывёлам, прычым такіх правоў і прэферэнцый, што некаторыя людзі мінулага пазайздросцілі б гэтым жывёлам.
Нам спатрэбіцца ўсталёўваць стасункі з жывёламі, з машынамі, падобнымі на людзей. І гэта спародзіць новыя выклікі і спакусы. Можа, камусьці лёс машын і жывёл падасца больш прывабным, чым лёс і наканаванне чалавека? Як мы захаваем чалавечае ў сабе?
Запрашаем шукаць адказы і разважаць пра антрапалагічную перспектыву разам з філосафам і метадолагам Уладзімірам Мацкевічам. Публічная лекцыя «Людзі, машыны, жывёлы: сяброўства і спакуса» адбудзецца 21 верасня, у аўторак, у прасторы «Корус8» (Мінск, прасп. Машэрава, 9). Пачатак у 19.30. Уваход вольны!
Наступныя лекцыі цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні»:
- 22 верасня (чацвер), 19.30-21.00 — Публічная лекцыя Яраслава Бекіша «Не-уяўляючы Беларусь: тры «зялёныя» ўтопіі». Разважаем пра стасункі чалавека з навакольным асяроддзем, этыку будучыні і «зялёныя» ўтопіі, як змяняюцца ўяўленні пра чалавека?
- 23 верасня (пятніца), 17.30-18.30 — Публічная лекцыя Змітра Задорына «Цэнтральная плошча як парок сэрца ў целе Мінска». Праз асэнсаванне гісторыі цэнтральнай плошчы Мінска, невырашальных праблемаў, звязаных з яе перабудовай, лектар разважае пра магчымасці яе «выздараўлення».
- 23 верасня (пятніца), 20.00-21.00 — Лекцыя з элементамі майстар-класа Ірэны Катвіцкай і Аляксея Варсобы (дуэт «АГАТА») «Беларусь праз музычную семантыку і сінтаксіс». Разважанне пра мысленне ў музыцы і інструментарый музычнага выказвання: музычны сінтаксіс і сэнсаўтваральныя адзінкі.
- 24 верасня (субота), 17.00-19.00 — Публічная лекцыя Ігара Бабкова «Уладзімір Абушэнка: рэканструкцыя ідэі». Разважанне пра Уладзіміра Абушэнку і ягоны час: рэканструкцыя кантэкста, жыццёвых і сацыльных дэкарацый, праектаў і схем думкі, месцаў і іх адсутнасці.
UPD.: Відэазапіс публічнай лекцыі:
Усе лекцыі будуць праходзіць у мінскай прасторы «Корпус8» (прасп. Машэрава, 9). Уваход вольны!
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»