Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
9 лістапада ў Гомелі — імпрэза «Сучаснае беларускае мысленне: асобы, тэксты, кантэксты»
9 лістапада 2016 года Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» ладзяць у Гомелі сустрэчу з філосафамі Максімам Жбанковым і Паўлам Баркоўскім, якія прадставяць выдавецкія праекты Года беларускага мыслення — Анталогію беларускага мыслення «Код прысутнасці» і зборнік цытат «Цытуй сваё!».
Невялічкі, амаль кішэнны варыянт зборніка цытат «Цытуй сваё!» паўстаў у лютым 2016 года як вынік працы шэрагу грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, ён прадстаўляе сабой збор цытат беларускіх мысляроў, мастакоў, культурных і грамадскіх дзеячоў. Анталогія беларускага мыслення «Код прысутнасці», выдадзеная Лятучым ўніверсітэтам і Беларускім калегіумам, пабачыла свет у красавіку 2016 года. Сабраныя ў ёй амаль два тузіны тэкстаў самых розных жанраў і стылей ствараюць панараму імён, думак, канцэптаў, якія вызначалі інтэлектуальны пошук беларусаў за апошнія 15 гадоў. Розныя па фармаце і змесце, гэтыя два выдавецкія праекты кожны па-свойму прад’яўляюць беларускую думку шырокаму колу грамадства і робяць мысленне фактам і падзеяй беларускай культуры. І кожны з іх задае асаблівую оптыку нашага погляду на інтэлектуальнае жыццё новага тысячагоддзя.
Якое яно — сучаснае беларускае мысленне? Якія ідэі і адметнасці задаюць яго стыль, вызначаюць яго «беларускасць» і «сучаснасць»? Якія героі, знакавыя падзеі ствараюць разнастайнасць зместу? Якія тэмы найбольш хвалююць інтэлектуалаў?
Паспрабуем шукаць адказы на гэтыя пытанні, разважаць і спрачацца пра пакручасты лёс мыслення, пра яго паўставанне і сталенне ў гутарцы з тымі, хто непасрэдна стварае прастору мыслення — аўтарамі тэкстаў, ініцыятарамі цікавых інтэлектуальных праектаў і ўдзельнікамі шматлікіх дыскусій: культуролагам і філосафам Максімам Жбанковым і філосафам Паўлам Баркоўскім.
Імпрэза «Сучаснае беларускае мысленне: асобы, тэксты, кантэксты» адбудзецца 9 лістапада, у сераду, у гомельскім тайм-клубе «Флэт» (вул. Галавацкага, 19, гатэль «Надзея», 2-гі паверх). Пачатак у 18.00. Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да падзеі!
На прэзентацыі можна будзе набыць Анталогію, а аўтары самых цікавых пытанняў філосафам атрымаюць у падарунак зборнік «Цытуй сваё!».
Каардынатар сустрэчы ў Гомелі — Яўген Меркіс: (+375 44) 7494166.
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»