Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
18 красавіка ў Віцебску — адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі» (Відэа)
18 красавіка 2017 года мастак і дызайнер Міхал Анемпадыстаў прадставіць сваю выставу «Колер Беларусі» ў Віцебску.
На адкрыццё выставы запрашаюць Лятучы ўніверсітэт і грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!».
Выстава «Колер Беларусі» прайшла ў сакавіку ў Мінску, а цяпер візуальную частку свайго вялікага даследвання — аб'екты-носьбіты ўлюбёных колераў беларускай культурнай традыцыі — Міхал Анемпадыстаў прадставіць у Віцебску.
«Я ўзяў сабе за мэту напісаць гісторыю тэмы колераў, і ілюстрацыі, якія прадстаўлены на гэтай выставе, будуць выкарыстаны пры выданні маёй кнігі. Я вырашыў не даваць каментароў да здымкаў, каб пакінуць гледачоў сам-насам з візуальным шэрагам гэтай выставы. Дзеля таго, каб прысутныя маглі звязаць свае адчуванні колераў з тымі ўспамінамі, якія ёсць у кожнага з нас. Адчуць праз колер візуальную сувязь з гэтымі аб’ектамі і рэчамі, з эмацыйным настроем, які я імкнуўся перадаць на гэтых выявах, структурах. Пра кожны з гэтых колераў можна напісаць па цэлым эсэ ці брашуры. З гэтым пагодзіцца кожны, хто хоча зразумець беларускую культурную традыцыю», — сказаў аўтар у адным з інтэрв’ю з нагоды выставы.
Якія колеры складаюць палітру беларускага асяроддзя? Чые каларыстычныя трэнды мы перанялі, і як пераасэнсавалі? Што такое увогуле «колер» і чаму ён феномен культуры? Якім чынам колеры фармуюць і ўплываюць на нашу самаідэнтычнасць?
Запрашаем шукаць адказы на гэтыя пытанні і спазнаваць разнастайнасць колераў нашай культуры, іх адценняў і прыродных форм разам з аўтарам, мастаком і дызайнерам Міхалам Анемпадыставым.
Выстава Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі» адкрыецца ў Віцебску 18 красавіка ў творчым цэнтры VZAP (вул. Кастрычніцкая, 22), і будзе працаваць да 25 красавіка. Падчас адкрыцця выставы аўтар правядзе імправізаваную экскурсію. Пачатак імпрэзы — у 17.00. Уваход вольны!
Чакаем вас!
Інфалінія: (+375 25) 9133876.
Даведка:
Міхал Анемпадыстаў — культурны дзеяч, дызайнер, графік, паэт, аўтар тэкстаў і канцэпцыі праекта «Народны альбом».
Выстава «Колер Беларусі» ў Віцебску ладзіцца ў межах Міжнароднага праекта па развіцці культурнай спадчыны CHOICE і грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!».
UPD.: Відэазапіс імпрэзы:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»