18 красавіка ў Мінску — РАЗАМ. Жывое слова ў абарону свабоды (Відэа)

17.04.2017
Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі»

18 красавіка 2017 года ў Мінску беларускія літаратары і гуманітарыі ладзяць акцыю — адкрытыя чытанні ў падтрымку ўсіх, хто несправядліва пацярпеў ад пераследу з боку ўладаў падчас сакавіцкіх падзей у краіне.

У акцыі возьмуць удзел:

Валянціна Аксак, Валянцін Акудовіч, Аляксей Андрэеў, Ігар Бабкоў, Павел Баркоўскі, Андрэй Бастунец, Альгерд Бахарэвіч, Міхаіл Баярын, Сабіна Брыло, Таццяна Вадалажская, Руслан Вашкевіч, Лявон Вольскі, Улад Вялічка, Адам Глобус, Віктар Жыбуль, Анатоль Івашчанка, Павел Касцюкевіч, Уладзь Лянкевіч, Уладзімір Мацкевіч, Уладзімір Някляеў, Сяргей Пукст, Антон Рудак, Дзмітрый Строцаў, Андрусь Такінданг, Андрэй Хадановіч, Юлія Цімафеева, Cяргей Харэўскі, Таццяна Шчытцова, Аксана Шэлест.

Наш інтэлектуальны марафон праводзіцца ў знак салідарнасці з усімі, хто ўдзельнічаў у сакавіцкіх пратэстах і дэманстрацыях, і хто цяпер церпіць пераслед і неабгрунтаваныя абвінавачванні.

Мы супраць таго, каб наша краіна захлыналася ў патоках хлусні, супраць пастаяннага нагнятання страху, што пазбаўляе нас магчымасці давяраць адно аднаму. Мы хочам, каб нашы словы і дзеянні аднаўлялі свабоду і асэнсаванасць ў нашай краіне.

Мы выступаем у абарону прынцыпаў справядлівасці і правоў чалавека, і выказваемся супраць бюракратычнага абсурду і дзяржаўнага цынізму, якія пазбаўляюць грамадзян нашай краіны ўсялякай надзеі на будучыню.

Акцыя беларускіх літаратараў і гуманітарыяў «РАЗАМ. Жывое слова ў абарону свабоды» пройдзе 18 красавіка, у аўторак, у кнігарні «Логвінаў» (Мінск, прасп. Незалежнасці, 37а). Пачатак у 17.30. Уваход вольны!

Акцыя таксама будзе транслявацца ў жывым эфіры на Радыё «Свабода» і тэлеканале «Белсат».

Сачыце за падзеяй у Фэйсбуку.

Калі вы хочаце дапамагчы людзям, якія пацярпелі ў выніку несправядлівых абвінавачванняў — пераходзьце па спасылцы (кампанія BY_help).

UPD.: Відэазапіс імпрэзы:


Другие публикации