Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэта: вызначаем прыярытэты — галасуем за курс!
Унікальная магчымасць з'явілася ў карыстальнікаў Дыстанцыйнай платформы Лятучага ўніверсітэта — вы самі можаце вызначыць, які наступны курс з’явіцца на платформе!
Галасаванне будзе доўжыцца з 24 чэрвеня да 1 ліпеня 2017 года.
У траўні гэтага года Дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэта абвесціла конкурс і запрасіла арганізацыі і ініцыятывы, навукоўцаў і мысляроў далучыцца да стварэння адукацыйных курсаў на супольнай універсітэцкай платформе.
Па выніках было атрымана 8 прапаноў анлайн курсаў, якія цалкам адпавядаюць усім крытэрам універсітэцкай адукацыі: маюць грунтоўны падмурак, звяртаюцца да актуальных праблем і прапануюць унікальныя веды.
Прапанаваныя курсы:
- «Уводзіны ў вусную гісторыю» — Алесь Смалянчук, Вольга Іванова, Андрусь Мастыка;
- «Творчая фатаграфія ў Беларусі на стыку 20 і 21 стагоддзяў: ідэі, падзеі, дзеючыя асобы» — Уладзімір Парфянок;
- «У пошуках густу» — Эліна Шындлер;
- «Города и изменения климата: Что и зачем нужно знать» — Мария Фалалеева, Анастасия Бекиш;
- «Гульня як фенамен культуры» — Уладзімір Мацкевіч, Таццяна Вадалажская;
- «Психоанализ в социально-теоретической перспективе» — Галина Русецкая;
- «Адкрытыя дадзеныя ў 7 пытаннях» — Аліна Радачынская;
- «Практычная палітыка: арыентацыя і дзейнасць у свеце палітычнага» — Андрэй Ягораў.
З 24 чэрвеня да 1 ліпеня 2017 года будзе адбывацца другі этап конкурса — рейтынгаванне. Слухачам прапануецца самім абраць з прапанаваных курсаў той, які яны хацелі б найперш і як мага хутчэй убачыць на платформе.
Для гэтага трэба зрабіць тры простыя крокі:
- Зарэгістравацца на платформе (толькі зарэгістраваным удзельнікам дасяжнае галасаванне);
- Уважліва азнаёміцца са зместам прапаноў;
- Прагаласаваць за той курс, які для вас зараз найбольш актуальны і цікавы.
Па выніках галасавання будуць вызначаныя пяць пераможцаў конкурса.
Узнагародай за першае месца стане поўная фінансавая падтрымка стварэння анлайн курса прафесіянальнай камандай платформы Лятучага ўніверсітэта разам з заяўнікам. Гэты курс увосень з'явіцца на нашай платформе!
Прапановы, якія зоймуць месцы з другога па пятае, атрымаюць падтрымку ў правядзенні сумеснай краўдфандынгавай кампаніі для збору сродкаў на запіс курса з дапамогай прафісійнай каманды.
Паўдзельнічаць у галасаванні і вызначэнні прыярытэтаў можна на Дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта.
Галасуйце і падтрымайце тое, што вам цикава!
Вынікі будуць падведзеныя 1 ліпеня 2017 года.
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»