Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Лятучы ўніверсітэт абвясціў набор слухачоў на курсы новага навучальнага года
Заяўкі на ўдзел у курсах першага семестра прымаюцца да 10 кастрычніка 2017 года.
Лятучы ўніверсітэт прапануе ўдзельнікам шырокае кола тэмаў, з якімі працуюць беларускія інтэлектуалы, даследчыкі і практыкі. У гэтым годзе асноўны акцэнт будзе скіраваны на разуменне, аналіз і практычныя падыходы да сацыяльнага жыцця, інстытутаў і актуальных з’яваў, якія складаюць сучаснае беларускае грамадства. У межах прапанаваных курсаў будуць прадстаўленыя розныя школы і метады аналізу, тэарэтычныя і практычныя падыходы, якія рэалізуюцца ў інтэлектуальным полі Беларусі: сацыяльная крытыка, рэфлексія, метадалогія, культурная палітыка ды інш. Слухачы будуць мець магчымасць разабрацца з актуальнымі з’явамі і планамі жыцця, зразумець іх карані і асвоіць метады мысленчай і практычнай дзейнасці.
У Лятучым універсітэце з 2016 года працуюць два ўзроўні адукацыі.
Першы ўзровень — адкрытыя курсы для слухачоў Лятучага ўніверсітэта
Ён працуе як прастора засваення розных падыходаў у мысленні, гуманітарных і інтэлектуальных практык, знаёмства з актуальнымі і ўнікальнымі напрамкамі сучаснай беларускай думкі, пошуку свайго Настаўніка.
У першым семестры гэтага ўніверсітэцкага года Лятучы ўніверсітэт прапануе наступныя курсы першага ўзроўню:
- «Сучасная сацыяльная крытыка і аналіз», курс вядзе — Ігар Падпорын;
- «Інстытуты мыслення: цыкл жыцця ідэй і іх функцыянаванне ў грамадстве», курс вядзе — Уладзімір Мацкевіч;
- «Тэхнікі сімвалічнай інтэрпрэтацыі: грунт дыскурс-аналіза», курс вядуць — Аляксандр Сарна, Павал Баркоўскі;
- «Адкрытыя дадзеныя ў 7 пытаннях», курс вядзе — Аліна Радачынская;
- «Тэорыя зменаў»: інстытуты, супольнасці і паўсядзённасць», курс вядуць — Таццяна Вадалажская, Андрэй Ягораў;
- «Цывілізацыйная і культурная спадчына Візантыі», курс вядзе — Алег Дзярновіч.
Цягам года будуць працаваць таксама некалькі семінараў, накіраваных на распрацоўку ідэй, крытыку і абмеркаванне актуальных пытанняў і з’яваў. Аб семінарскіх сустрэчах будзе абвяшчацца асобна.
У мінулым годзе з’явілася дадатковая магчымасць адукацыі праз Дыстанцыйную платформу Лятучага універсітэта. На ёй прадстаўленыя курсы:
- Уладзіміра Мацкевіча;
- Ліліі Ілюшынай;
- Вольгі Орышавай;
- Ігара Бабкова;
- Галіны Русецкай;
- Таццяны Вадалажскай;
- Таццяны Мішаткінай;
- Ірыны Дубянецкай;
- Міхала Анемпадыстава.
Там жа можна знайсці шэраг публічных лекцый па самых розных пытаннях: будучыня, паэзія, герменэўтыка, этыка, блокчэйн і г.д.
Другі ўзровень — школы магістраў гульні
Школы магістраў гульні ствараюць дадатковую ступень у структуры адукацыі Лятучага ўніверсітэта, якая разлічана на супольную інтэлектуальную працу невялікіх груп са шчыльнай камунікацыяй з Настаўнікамі — беларускімі мыслярамі і інтэлектуаламі.
Школы пачалі сваю працу ў студзені 2016 года і разлічаны на два з паловай гады (па травень 2018 года). Яны ўжо сфармавалі свой шлях, стыль мыслення і адмысловую супольнасць. Але да некаторых з школ ёсць магчымасць далучыцца і ў гэтым годзе. Для гэтага трэба падаць заяўку і прайсці сумоўе з кіраўніком школы.
Падрабязнасці праграмы — глядзіце па спасылцы.
Умовы:
- Заяўкі прымаюцца да 10 кастрычніка 2017 года;
- Усе заняткі — бясплатныя;
- Заняткі будуць праходзіць па вечарох у працоўныя дні;
- Па дадатковых пытаннях можна звяртацца па адрасе электроннай пошты: [email protected].
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»