24 красавіка ў Мінску — панэльная дыскусія «Савецкая адукацыя была добрая?»

17.04.2018
Лятучы ўніверсітэт

24 красавіка 2018 года ў Мінску пройдзе дыскусія з удзелам Уладзіміра Мацкевіча, Уладзіміра Дунаева і Таццяны Сініцы.

Дыскусію «Савецкая адукацыя была моцная? Чаму нам неабходна перастаць чапляцца за старыя падыходы і пераасэнсаваць стаўленне да вышэйшай адукацыі» ладзіць Цэнтр новых ідэй.

Беларускае грамадства ўвайшло ў XXI стагоддзе з процьмай ідэй, якія засталіся нам у спадчыну ад Савецкага Саюзв ці традыцыйнага грамадства.

У Беларусі гэтыя ідэі працягваюць жыць і квітнець. Калі ж мы хочам, каб эканоміка развівалася, а грамадства рабілася заможнейшым, нам трэба ачысціць сваё мысленне.

Цэнтр новых ідэй пачынае спецпраект «Зомбі ідэі», дзе цягам чатырох сустрэч будуць прэпаравацца і аналізавацца меркаванні, якія палічыць «шкоднымі».

Першая дыскусія — пра савецкую адукацыю. Чым яна своеасаблівая? Беларуская адукацыя — яна савецкая ці не? Што трэба рабіць з беларускай вышэйшай школай, каб яна адпавядала патрабаванням XXI стагоддзя? Ці ёсць надзея ўвогуле ажывіць беларускія ВНУ? І, нарэшце, ці робіцца для гэтага нешта сёння?

Удзельнікі дыскусіі:

Дыскусія «Савецкая адукацыя была моцная? Чаму нам неабходна перастаць чапляцца за старыя падыходы і пераасэнсаваць стаўленне да вышэйшай адукацыі» адбудзецца 24 красавіка, у аўторак, у мінскім Культ. цэнтры «Корпус» (прасп. Машэрава, 9, корп. 8). Пачатак — а 19-й гадзіне. Уваход вольны, але па папярэдняй рэгістрацыі (колькасць месцаў абмежаваная)!

UPD. Відэазапіс анлайн-трансляцыі:


Другие публикации