Они думали, что если запереть Мацкевича в тюрьме, то его голос в публичном пространстве замолкнет. Но так не бывает, чтобы заставить замолчать мысль.
VIII Летняя школа Лятучага ўніверсітэта: «IT-краіна: сінхранізацыя сацыяльнага і тэхналагічнага развіцця»
З 30 чэрвеня па 3 ліпеня 2018 года ў адным з маляўнічых куткоў Беларусі пройдзе штогадовы летнік Лятучага ўніверсітэта.
У межах гэтай Летняй школы мы ўявім сабе Беларусь IT-краінай, разбярэм моцныя і слабыя бакі гэтай мадэлі, перспектывы і магчымыя выклікі для грамадства і для сябе.
Scole — гэта прастора вольнага часу і месца развіцця, гэта прастора для роздума і супольнага мыслення.
Традыцыйна летнія школы Лятучага ўніверсітэта — гэта месца для рэфлексіі, аналізу, працы з ідэямі і з уласнай індывідуальнасцю.
У гэтым годзе мы працягнем разбірацца з нашымі канцэптуальнымі і практычнымі захадамі да новай сітуацыі ў развіцці краіны — захадамі, звязанымі з імклівым тэхналагічным і інавацыйным развіццём, за якім не паспявае гуманітарная ды сацыяльная рэфлексія і практыка.
Канферэнцыя «Уяўляючы Беларусь: вобразы і ідэі, праекты і ўтопіі» (2016)
Цягам апошніх двух гадоў мы рухаемся ў бок разумення новой сітуацыі, пошуку кропак інтэлектуальнага напружання і практычнага дзеяння, наладжвання камунікацыі і насустрэчнасці (да-Іншасці). У гэтым накірунку былі зарыентаваныя апошнія канферэнцыі, шэраг прапанаваных у гэтым годзе адукацыйных курсаў, а таксама форум «Месца сустрэчы: Будучыня», што даў нам шмат матэрыялу для асэнсавання і далейшай працы.
Форум «Месца сустрэчы: Будучыня» (красавік 2018 года)
Як заўжды, Летняя школа будзе спалучаць некалькі фарматаў працы.
Сёлета гэта будуць:
- Аналітычна-праектная гульня: «IT-краіна: сінхранізацыя сацыяльнага і тэхналагічнага развіцця». Уявім сабе, што ідэя IT-краіны ўжо прынята да рэалізацыі і хутка ўсё жыццё ў Беларусі будзе арганізавана па распрацаванай мадэлі. З якімі пытаннямі і праблемамі мы сутыкнемся? Як будуць у гэтым новым свеце вырашацца прававыя і этычныя пытанні, як будзе арганізавана адукацыя і сацыяльная бяспека, як пераструктуруецца беларускае грамадства і якія новыя гуманітарныя і сацыяльныя праблемы паўстануць? Падчас гульні мы разгарнем аналіз і крытыку прапанаванай мадэлі з розных бакоў і пазіцый, вызначым слабыя і перспектыўныя моманты, знойдзем кропкі развіцця і сфармулюем задачы для супольнай працы.
Падчас дакладу Ігара Мамоненкі, аўтара канцэпта «IT-краіны», на форуме «Месца сустрэчы: Будучыня»
- Адкрытыя кафедры. Традыцыйны фармат прадстаўлення ўдзельнікаў Летняй школы тых тэмаў, якімі яны б хацелі падзяліцца з супольнасцю. Тэму і фармат выступу заяўнік вызначае самастойна. Тут можна прапанаваць: лекцыю, прэзентацыю, дыскусію, майстар-клас ды інш. Выступы на адкрытых кафедрах будуць прахадзіць паралельна, і ўдзельнікі летніка могуць вызначацца, што ім больш цікава. Падчас адкрытых кафедраў плануюцца таксама выступы выпускнікоў школ магістраў гульні.
Калі ў вас ёсць прапановы для гэтага фармату, пазначце іх у заяўцы на ўдзел у школе!
Летняя школа Лятучага ўніверсітэта (2017)
- Клубная прастора. Адкрытая для творчага самавыражэння і вольнай камунікацыі прастора (вечарамі). У гэтым годзе плануецца вечарына, прысвечаная памяці нашага сябра і калегі Міхала Анемпадыстава.
Прыймаюцца таксама і іншыя прапановы, іх таксама можна пазначыць у заяўцы на ўдзел у школе!
Летняя школа Лятучага ўніверсітэта (2017)
Летняя школа будзе праходзіць з 30 чэрвеня па 3 ліпеня 2018 года ў маляўнічым куточку Беларусі.
Забеспячэнне праезду і пражывання ўдзельнікаў детніка Лятучы ўніверсітэт бярэ на сябе. Удзел у Летняй школе патрабуе ўнёску у памеры 30 беларускіх рублёў, што дазволіць нам уключыць элемент супольнай адказнасці за супольнае мысленне і справы.
Для ўдзелу ў Летняй школе неабходна да 5 чэрвеня 2018 года адправіць заяўку.
Па арганізацыйных і змястоўных пытаннях звяртайцесь на паштовую скрыню: [email protected].
Другие публикации
-
5 мая — онлайн-презентация социологического исследования Летучего университета
Летучий университет приглашает на онлайн-презентацию результатов исследования «Новые группы и социальная структура. Беларусское общество под воздействием инновационного и технологического развития».
-
Лятучы ўніверсітэт: «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — у фармаце аўдыёкнігі
Напісанае 100 год таму выбітнае філасофскае эсэ «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — цяпер у фармаце аўдыёкнігі!
-
«Гражданское общество: вопреки очевидности». Новый онлайн-курс Владимира Мацкевича
Дворовые лекции Владимира Мацкевича получили видеооформление — на Дистанционной платформе Летучего университета появился новый онлайн-курс: «Гражданское общество: вопреки очевидности».
-
22 декабря — онлайн-презентация аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси»
Летучий университет завершает серию дискуссий и арт-событий о медицине, человеке и технологиях представлением аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси».
Комментарии и дискуссии
Онлайн-беседа: «Доверие в обществе: как оно сегодня возможно?» (Видео)
29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.