Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
16 кастрычніка ў Лятучым універсітэце — першае паседжанне ўніверсітэцкага семінара ў новым сезоне
16 кастрычніка 2018 года Лятучы ўніверсітэт распачынае новы сезон універсітэцкага семінара. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя!
Гэты сезон будзе прысвечаны рэфлексіі праграмы стварэння Універсітэта ў Беларусі і трансфармацыі стану Універсітэта у сучасным свеце.
Мы адзначаем змены месца і прызначэння Універсітэтата як сацыяльнага інстытута ў сітуацыі надыхода інавацыйнай эпохі. Мы адзначаем змены сітуацыі ў беларускай публічнай і інтэлектуальнай прасторы: з’яўленне новых фарматаў, гульцоў, тэмаў і накірункаў, змены агульнай атмасферы і тэмпа. Мы маем 7-гадовы досвед практыкі пабудовы новай мадэлі адукацыі і арганізацыі мыслення. Усё гэта — матэрыял для роздуму, рэфлексіі і пошуку адказаў на пытанні і выклікі апошняга дзесяцігоддзя да развіцця Універсітэта ў сучаснай Беларусі.
Праца семінара ў гэтым годзе пачнецца з серыі дакладаў Таццяны Вадалажскай па наступных тэмах:
- Універсітэт як сацыяльны інстытут: крытыка і пераасэнсаванне;
- Універсітэт і змены інавацыйнай эпохі: новая сітуацыя самавызначэння;
- Карціна свету і змест адукацыі: пошукі «новых універсітэтаў».
Далейшыя тэмы і выступы будуць фармавацца па заяўках удзельнікаў семінара.
Семінары будуць адбывацца раз на два тыдні па аўторках.
Першае паседжанне ўніверсітэцкага семінара адбудзецца 16 кастрычніка (аўторак) у Лятучым універсітэце. Пачатак у 18.30. Уваход вольны!
Універсітэцкі семінар — гэта галоўнае месца і сродак самаразвіцця Лятучага ўніверсітэта. Ён існуе з 2009 года, у ім нараджалася сама ідэя Лятучага. Мэты семінара — аналіз і рэфлексія нашага руху, абмеркаванне ідэй і прапановаў па развіцці, фармаванне супольнасці дзеля паўстання Універсітэта ў Беларусі.
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»