Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
17 траўня ў Мінску — міні-канферэнцыя «Культура як фактар развіцця»
17 траўня 2019 года Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі і Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» прадставяць вынікі другога комплекснага маніторынгу сферы культуры Беларусі.
Маніторынг накіраваны на адсочванне рэалізацыі Рэспублікай Беларусь Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыражэння. Канвенцыя засяроджваецца на развіцці умоваў для культурнай разнастайнасці, узмацненні ўплыву сферы культуры на развіццё грамадства і асобнага чалавека, пашырэнне магчымасці самавыражэння культурных груп і асобных людзей.
Упершыню маніторынг праводзіўся ў 2015 годзе, калі былі распрацаваныя асноўныя тэхнікі вымярэння і зроблены першы замер стану сферы культуры Беларусі ў адпаведнасці мэтам і каштоўнасцям Канвенцыі ЮНЕСКА. У гэтым годзе адбыўся другі замер, і даследчыкі прадставяць параўнаўчыя вынікі і высновы.
- Ці становяцца ўмовы дзейнасці ў сферы культуры больш спрыяльнымі для культурнай разнастайнасці і самавыражэння?
- Наколькі адпавядае прыняты Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры актуальным патрэбам сферы?
- Якія праблемы і напружанні найбольш адчувальныя?
- У якіх сферах культура робіцца ўплывовым фактарам?
- Як змяняюцца міжкультурныя стасункі ў беларускім грамадстве?
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні, зробленыя на падставе экспертных ацэнак і аб’ектыўных паказчыкаў, будуць прадстаўленыя і абмеркаваныя падчас міні-канферэнцыі.
Даследчая група: Таццяна Вадалажская, Андрэй Ягораў, Кацярына Раманчык, Таццяна Кедрык, Алена Жасткова, Вольга Лашкевіч, Аляксей Зянько, Кірыл Мальцаў, Надзея Новікава, Алена Зуйкова.
У праграме мерапрыемства:
- Прадстаўленне вынікаў маніторынгу даследчай групай, дыскусія;
- Праца групаў па абмеркаванні прапановаў і перспектыўных крокаў у развіцці сферы культуры.
Па выніках сустрэчы заўвагі, высновы і рэкамендацыі будуць дададзеныя ў канчатковую публічную справаздачу, а таксама аформленыя ў матэрыял для Міністэрства культуры Беларусі.
Да ўдзелу запрашаюцца прастаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый, ініцыятыўныя групы і спецыялісты ў сферы культуры, бізнесоўцы і эксперты.
Міні-канферэнцыя «Культура як фактар развіцця» адбудзецца 17 траўня, у пятніцу, у памяшканні Willing Hotel Minsk (Мінск, вул. Леніна, 50). Пачатак — у 16.00.
Колькасць месцаў абмежаваная. Для ўдзелу неабходная папярэдняя рэгістрацыя.
Заяўкі прымаюцца да 14 траўня 2019 года.
Тэкст справаздачы па выніках маніторынгу будзе загадзя дасланы зарэгістраваным удзельнікам.
Па дадатковых пытаннях звяртайцеся:
- па нумары тэлефона: (+375 29) 2796339;
- на электронную скрыню: [email protected].
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»