Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
29 траўня ў Лятучым універсітэце — выступ «Грамадства—Адукацыя: (не)сіметрычны адказ на выклікі»
29 траўня 2019 года ў межах «адкрытай кафедры» Лятучага ўніверсітэта адбудзецца наступны выступ.
Тэму «Грамадства—Адукацыя: [не]сіметрычны адказ на выклікі» прадставіць праграмны каардынатар Лятучага ўніверсітэта Таццяна Вадалажская.
Адукацыя ёсць сістэмай дзейнасці, што забяспечвае «вытворчасць грамадства», яго ўзнаўленне і развіццё. Таму радыкальныя змены, што пазначаюцца словамі «новая эпоха», «новы эканамічны ўклад» ці «прамысловая рэвалюцыя», кідаюць выклік адукацыі як сацыяльнаму інстытуту, які адказны за адпаведнасць і су-часнасць чалавека інавацыям у эканоміцы, палітыцы, камунікацыях і тэхналогіях.
Мы адчуваем гэты выклік і патрабаванне праз «спіс новых прафесій», вызначэнне «сучасных базавых кампетэнцый». Сістэма адукацыі тым ці іншым чынам на іх адказвае: новымі формамі і метадамі працы, што прыходзяць у школы і ВНУ ці паўстаюць у альтэрнатыўнай прасторы. І гэты адказ, у сваю чаргу, уплывае на само грамадства.
Сёння мы можам толькі паспрабаваць спрагназаваць, як інавацыі ў адукацыі адаб’юцца на сацыяльнай структуры, зменах ладу жыцця, стратыфікацыі грамадства, чалавечых якасцях і стасунках.
- Якія эфекты прыносіць сучасная трансфармацыя адукацыйнай сістэмы?
- Якое грамадства і якога чалавека будзе прадукаваць «новая адукацыя»?
- Ці сіметрычны гэты адказ на выклік?
Пра гэтыя пытанні мы будзем разважаць разам з Таццянай Вадалажскай, кандыдатам сацыялагічных навук, праграмным каардынатарам Лятучага ўніверсітэта.
Больш падрабязнасцей — чытайце на сайце Лятучага ўніверсітэта.
UPD.: Відэазапіс адкрытай кафедры:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»