Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
19-20 чэрвеня ў Мінску — канферэнцыя «Права на спадчыну» і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні» (абноўлена)
Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і «ЕўраБеларусь» запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.
UPD. Увага! Даты правядзення канферэнцыі і тэрмін падачы заявак на ўдзел змяніліся!
19-20 чэрвеня 2020 года ў Мінску пройдзе навукова-практычная канферэнцыя «Права на спадчыну» і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні», мэта якой — праўдзіва ацаніць патэнцыял гэтага інструмента. Разглядаецца магчымасць правядзення канферэнцыі ў анлайн-фармаце.
Грамадска-культурніцкія прафесіяналы, прадстаўнікі нацыянальных і мясцовых органаў улады, архітэктары, рэстаўратары і даследчыкі, што працуюць з тэмай і аб’ектамі беларускай спадчыны, маюць магчымасць даць рознабаковую ацэнку эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурніцкіх каштоўнасцей. Гэты інструмент культурнай палітыкі, які шырока выкарыстоўваецца ў Еўропе і свеце ўжо больш за 150 год, у Беларусі з’яўляецца асноўным дакументам дзяржулiку аб’ектаў спадчыны і кіравання імі. Сёння спіс змяшчае амаль 5,5 тыс. нерухомых аб'ектаў спадчыны, і гэта лічба расце.
Спіс робіцца вызначальнай вехай для ўдзела грамадства ў вызначэнні лёса аб’ектаў спадчыны. На практыцы дыялог аб лёсе помніка далёка не заўсёды працякае актыўна, шырока і скаардынавана паміж органамі ўлады, грамадскай і экспертнай супольнасцямі.
Такая сітуацыя натхняе грамадскае аб'яднанне «Беларускі камітэт ІКАМОС» у партнёрстве з міжнароднай НДА «ЕўраБеларусь» абвесціць праядзенне навукова-практычнай канферэнцыі «Права на спадчыну» і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні» 19-20 чэрвеня 2020 года ў Мінску (з магчымым пераносам альбо пераходам у анлайн-фармат).
Сцяпан Стурэйка, кіраўнік «ICOMOS-Беларусь», тлумачыць: «Мы заклікаем шматлікіх калег разам узяцца за некалькі задач. Па-першае, вывучыць характэрныя сітуацыі з захаваннем і аднаўленнем розных катэгорый нерухомай спадчыны, уключаных у Дзяржаўны спіс. Па-другое, важна падвышаць якасць адпаведнага дыялогу паміж дзяржаўнымі органамі, экспертамі, грамадскасцю ды ўласнікамі. Па выніках мы зможам вылучыць найлепшыя практыкі кіравання помнікамі і вызначыць перспектывы для рэфармавання ахоўнага і рэстаўрацыйнага заканадаўства ў Беларусі».
МНДА «ЕўраБеларусь», ужо некалькі год працуючы з беларускімі адмыслоўцамі ў галіне спадчыны, стала першым і важным стратэгічным партнёрам у гэтым кірунку. Таццяна Пашавалава, праграмны дырэктар арганізацыі, кажа: «Мы радыя аформіць нашыя высілкі ў агульны комплекс адукацыйных і камунікацыйных мерапрыемстваў, прысвечаных сацыяльным аспектам працы з помнікамі беларускай культуры. Паведамляць пра кожнае з іх мы плануем асобна і ў бліжэйшы час».
Праграма канферэнцыі будзе вызначацца цягам красавіка, аднак пул «гарачых» пытанняў ужо размеркаваны на тры напрамкі: 1) нацыянальны і 2) лакальны ўзроўні рэгулявання спадчыны, а таксама 3) праца з асобнымі катэгорыямі помнікаў.
Падаць заяўку на ўдзел у якасці выступоўцы можна праз форму на сайце канферэнцыі альбо даслаўшы тэкставы файл (у фармаце .doc ці .docx) да 1 чэрвеня 2020 года (уключна) на адрас электроннай пошты: [email protected] (з пазнакай: «Заяўка на ўдзел у канферэнцыі»).
У заяўцы трэба абавязкова ўказаць:
- Імя і прозвішча дакладчыка;
- Месца працы або арганізацыю, якую прадстаўляе дакладчык, яго пасаду;
- Адрас электроннай пошты і кантактны нумар тэлефона дакладчыка;
- Назву даклада з пазначэннем прыарытэтнай секцыі (аргкамітэт мае права пераразмяркоўваць даклады па секцыях на ўласны погляд);
- Кароткі змест даклада (200-300 словаў).
Умовы ўдзелу
Удзел у канферэнцыі бясплатны. Выбраныя даклады будуць апублікаваныя. Праезд і пражыванне ў Мінску адбудзецца за кошт удзельнікаў або арганізацый, якія яны прадстаўляюць. Аргкамітэт канферэнцыі пакідае за сабой права адхіляць заяўкі, адмаўляць аўтарам у публікацыі тэкстаў па прычыне неадпаведнасці тэматыкі ці нізкай акадэмічнай/тэхнічнай якасці прапанаванага матэрыяла. Рэгістрацыя на ўдзел у якасці гасцей адкрыецца пазней.
Крыніцы:
Даведка
Грамадскае аб’яднанне «Беларускі камітэт ІКАМОС» — арганізацыя, якая займаецца падтрыманнем і пасоўваннем тэорый, метадалогій і навуковых тэхналогій у кансервацыі архітэктурнай і археалагічнай спадчыны. Міжнародная рада па захаванні помнікаў і гістарычных мясцінаў ICOMOS была ўтворана ў жніўні 1965 года, у Беларусі камітэт прадстаўлены з 2002 года. У арганізацыі працуюць гісторыкі, архітэктары, археолагі, рэстаўратары, грамадскія актывісты, з’яднаныя праблемамі захавання і рэстаўрацыі гістарычных аб’ектаў Беларусі.
Міжнародная недзяржаўная арганізацыя «ЕўраБеларусь» была ўтворана ў 2009 годзе ў Літве і аб’яднала шэраг праўдстаўнікоў аналітычных, экалагічных і іншых грамадскіх арганізацый. Дзейнасць «ЕўраБеларусі» прысвечана стымуляванню і падтрымцы праеўрапейскага развіцця Беларусі як паўнапраўнага суб’екта еўрапейскіх зносін на разнастайных узроўнях.
«Права на спадчыну» — комплекс аб’яднаных мерапрыемстваў «Беларускага камітэта ІКАМОС» і «ЕўраБеларусі», прысвечаных выпрацоўцы актуальных мадэлей кіравання спадчынай прафесійнымі, лакальнымі і іншымі супольнасцямі.
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»