18 декабря 2019 года состоится очередное выступление в рамках открытой кафедры Летучего университета.
Публичные мероприятия |
Відэаматэрыялы Летняй школы Лятучага ўніверсітэта (Каптаруны, 2-5 ліпеня 2015 года)
Напачатку ліпеня ў маляўнічым куточку Беларусі — Каптарунах — адбылася чарговая Летняя школа Лятучага ўніверсітэта. Тэмай Летніка гэтага года была: «Ідэя, тэхналогія і супольнасць: пошукі сучаснага Універсітэта».
Летнік Лятучага ўніверсітэта — гэта месца і час, дзе ўсе захопленыя ідэяй стварэння сучаснага Універсітэта ў Беларусі маюць магчымасць разам асэнсаваць пройдзены шлях, зразумець змены ў свеце і абставінах нашага жыцця і працы, выявіць праблемы і пазначыць перспектывы. Але не толькі гэта.
Гэта месца і магчымасць апынуцца ў кампаніі выбітных мысляроў і творцаў, лепш зразумець адзін аднаго, убачыць новыя магчымасці і пачуць нечаканыя ідэі, пашырыць і ўмацаваць універсітэцкую супольнасць.
Сёлетні Летнік быў «юбілейны» — пяты! За гэтыя гады ў нас склаліся пэўныя традыцыі, але ж мы і не згубілі прагу да інавацый. Па-ранейшаму, галоўнай тэмай быў «універсітэт», хоць на адкрытых кафедрах абмяркоўваецца ўсё, што вярэзіць удзельнікаў. Па-ранейшаму, Летнік падсумоўваў думкі і дзеі, якія былі рухавікамі працы на працягу года. Па-ранейшаму, галоўным было супольнае мысленне і сінхранізацыя ў разуменні актуальных пытанняў і будучых планаў.
Новай была арганізацыя, праз якую мы ўпэўніліся ў тым, што Летнік Лятучага — ужо важная частка жыцця супольнасці, і яе не могуць адмяніць ніякія знешнія перашкоды і недарэчнасці. Галоўная ж навіна была ў тым, што на Летніку распрацоўваўся інавацыйны адукацыйны фармат.
Гл. праграму і асноўныя тэзісы выступаў
Пленарныя даклады і дыскусіі
Пленарныя пасяджэнні былі прысвечаны галоўнай тэме пошукаў сучаснага Універсітэта ў варунках актуальных праблем і пытанняў. Будуючы Універсітэт у Беларусі, мы спрабуем зразумець сваю пазіцыю і магчымасці па падставовых апазіцыях у трансфармацыі Універсітэта: глабальны ці нацыянальны, сеткавы ці лакальны, стандартны ці ўнікальны, і г.д.? Нам трэба паразумецца, з якім Чалавекам Універсітэт сустракаецца ў сучаснасці? Якім павінен быць Свой універсітэт ў Свой час?
Даклад Уладзіміра Мацкевіча: «Адукацыя і практычная філасофія: Рух у адной звязцы»:
Дыскусія, ініцыяваная Таццянай Шчытцовай: «Універсітэт «у ідэі» і на практыцы»:
Даклад Таццяны Вадалажскай: «Педагогіка ідэалу: архаіка ці інавацыя для Універсітэта?»:
Агульная дыскусія: «Перспектывы «ідэі ўніверсітэта» ў Беларусі. Куды рухаемся?»:
«Адкрытыя кафедры»
Традыцыйна давалася магчымасць кожнаму з удзельнікаў Летняй школы прапанаваць усім астатнім сваю тэму для дыскусіі, прэзентацыі, лекцыі ці майстар-класа. Гэтым разам былі закрануты праблемы трансфармацый еўрапейскай прасторы, пытанні праяў патрыятызму і форм неаўтарытарнага мыслення. Не абыйшлося і без актуалій універсітэцкага жыцця: «цноты студэнта» і гісторыя студэнцкіх карпарацый, публічная прастора Беларусі і запаветы Ігната Абдзіраловіча ў жыцці Беларусі і дзейнасці Лятучага.
Даклад Андрэя Ягорава: «Еўрапейскі сацыялізм: ідэнтычнасць, мысленне, палітыка»:
Дыскусія, ініцыяваная Ігарам Падпорыным: «Неаўтарытарнае мысленне?»:
Дыскусія, ініцыяваная Вячаславам Бабровічам: «Падставы асвечанага патрыятызму ў Беларусі: дзяржава, грамадства ці асоба?»:
Даклад Святланы Паляшчук (па выніках даследавання): «Публічная прастора Беларусі»:
Дыскусія, ініцыяваная Павлам Баркоўскім: «Ад навучання дзіўнаму да вывучэння каштоўнасцяў»:
Даклад Міхала Анемпадыстава: «Студэнцкія аб'яднанні. Гісторыя, этас і стыль»:
Даклад Віялеты Ермаковай: «Цноты студэнта»:
Дыскусія пра інтэлектуальную спадчыну Ігната Абдзіраловіча, ініцыяваная Міхаілам Баярынам: «Вялікі беларускі праект. Запавет ліючайся формы»:
Асобную частку «адкрытых кафедр» мы прысвяцілі абмеркаванню новага фармату адукацыйнай праграмы Лятучага ўніверсітэта, распрацоўка якога распачалася на праектнай сесіі ў траўні .
Прэзентацыя школ
Прэзентацыя Алегам Дзярновічам «Школы ВКЛ»:
Прэзентацыя Уладзімірам Мацкевічам і Таццянай Вадалажскай «Школы метадалогіі: магістры гульні»:
Прэзентацыя Паўлам Баркоўскім і Вольгай Орышавай «Філасофскай школы»:
А па-за асноўнай часткі праграмы летніка былі размовы, купанні, песні і цудоўныя стравы ад кухара Францішка.
Натхнёныя пошукамі свайго зместу і сваёй формы, мы працягнем выконваць запаветы Ігната Абдзіраловіча і адказваць на выклікі часу ў наступным годзе, які, спадзяемся, стане «Годам беларускага мыслення».
Наша вялікая ўдзячнасць спн. Алене Танкачовай, якая гасцінна прыняла нас на сваім чароўным хутары ў Каптарунах!
Больш фота — гл. тут
Гл. таксама ўражанні удзельніцы Летніка Кацярыны Ганчаровай: «Казка пра Лятучую школу, альбо Гісторыя аднаго захаплення»
Другие публикации
-
Владимир Мацкевич: В Беларуси есть подготовка кадров, воспитание и обучение, но образования как такового нет (Аудио)
Образование в Беларуси не меняется, потому что государство заинтересовано в дешевой и в меру грамотной рабочей силе.
-
5 июня в Летучем университете — выступление «Какие инновации нужны для экономического роста?»
5 июня 2019 года состоится четвертое выступление в рамках «открытой кафедры» Летучего университета.
-
12 чэрвеня ў Мінску — дыскусія «Давер у грамадстве і калектыўныя энергіі дэмакратычных пераўтварэнняў»
12 чэрвеня 2019 года ў Мінску адбудзецца дыскусія вакол праблемы даверу ў беларускім грамадстве.
-
29 траўня ў Лятучым універсітэце — выступ «Грамадства—Адукацыя: (не)сіметрычны адказ на выклікі»
29 траўня 2019 года ў межах «адкрытай кафедры» Лятучага ўніверсітэта адбудзецца наступны выступ.
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»