В последнее время в Беларуси наблюдается рост активности граждан, которые отстаивают свое право на благоприятную окружающую среду.
Геапалітычны тупік (Відэа)
Аляксандр Лукашэнка чарговы раз публічна прысягнуў на вернасць Крамлю і фактычна стаў на яго бок у крымскім канфлікце. І хоць адкрыта захопу паўвыспы Расіяй ён не падтрымаў, затое выказаў гатовасць разам супрацьстаяць Захаду. Гэтак, на просьбу кіраўніка Беларусі Крэмль размесціць на тэрыторыі нашай краіны паўтара дзясятка дадатковых расійскіх знішчальнікаў. З якою мэтаю?
«Беларусь адэкватна адрэагуе на ўзмацненне сіл НАТА ля нашых меж». Гэткі адказ Аляксандра Лукашэнкі на павелічэнне ўдвая колькасці знішчальнікаў F-16 на тэрыторыі Літвы ды Польшчы, а таксама на тэрмінова скліканыя натаўскія вучэнні. Захады былі зробленыя Паўночнаатлантычным альянсам у сувязі з апошнімі падзеямі ва Украіне. Лукашэнка пабачыў у гэтым пагрозу для Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік Беларусі:
«Гэтая эскалацыя адбываецца ўжо не ў Сірыі, не ў Лівіі ды не ў Іраку, гэта ўжо ля нашых меж. Гэта ўжо закранае нашыя інтарэсы. І мы як мышы пад венікам сядзець не маем права».
Адэкватным адказам на дзеянні НАТА, паводле кіраўніка краіны, будзе павялічыць і колькасць расійскіх Су-27 у Беларусі. Ажно да пятнаццаці адзінак. І пастанову ўжо прынялі. Але ці сапраўды ідэя належыць уладам Беларусі?
Андрэй Ягораў, палітолаг, Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі:
«У сітуацыі, калі мы не маем незалежнасці вайсковага сектара Беларусі ды падпісаныя адпаведныя дамовы аб супольных войсках і гэтак далей, яны вымушаны дзеяць у адпаведнасці з жаданнямі Расіі».
Расія ж, паводле экспертаў, у новую халодную вайну, якую фактычна распачала праз анексію Крыма, жадае ўцягнуць і хаўрусніка. Лукашэнка, у сваю чаргу, апынуўся ў геапалітычным тупіку, бо дасюль не можа цвёрда стаць абедзвюма нагамі ні на адзін з бакоў канфлікту.
Аляксандр Алесін, вайсковы аглядальнік:
«Свае такія рэзкія выказванні аб украінскім пытанні, што ён будзе захоўваць кантакты, што будзе змагацца за цэласнасць Украіны, якія відавочна не падабаюцца шмат каму ў Крамлі, ён ураўнаважвае выказваннем, што ён верны хаўруснік».
Адсюль адначасовыя заявы і пра кантакты з Кіевам, і пра самалёты. Дарэчы, апошнія ў Беларусі наўрад ці застануцца надоўга, мяркуюць эксперты.
Аляксандр Алесін, вайсковы аглядальнік:
«Я думаю, яны тут пабудуць і паляцяць. Гэта не база. Базу створаць да 2015 года, і там размесцяць самалёты на сталай аснове, і падпішуць адпаведную дамову паміж Беларуссю і Расіяй. Таму я не прадбачу нейкіх наступстваў: ні прававых, ні вайсковых, ні ў галіне міжнароднай палітыкі».
Але ж ці не будзе наступстваў ад павелічэння вайсковай прысутнасці замежнай краіны?
Жыхары Мінска:
«Мы спакойная мірная краіна, мы нікому не пагражаем і на нас таксама, шчыра кажучы, ніхто не збіраецца нападаць».
«Калі было нешта дзіўнае ва Украіне, магчыма, нешта дзіўнае будзе і ў нас».
Што ж да Аляксандра Лукашэнкі, той прынамсі робіць выгляд, што ўпэўнены ў надзейнасці саюзнікаў, і што крымскага варыянту тут не будзе.
Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік Беларусі:
«Вельмі танна. Калі нас хочуць напалохаць, гэта вельмі танна. Нас палохаць не трэба. Яшчэ раз падкрэсліваю, мы будзем дзеяць выключна ў адпаведнасці з нарматыўна-прававою базаю, якая існуе паміж Расіяй ды Беларуссю».
Якая, дарэчы, існуе і паміж Кіевам ды Масквою. Але, як відаць з падзеяў, ні дамова пра гарантыю цэласнасці Украіны, ні нават Будапешцкі мемарандум не перашкодзілі Крамлю ўчыніць акупацыю «братняе» дзяржавы.
Другие публикации
-
Почему граждане и государство не могут договориться?
Мнение общественности часто не учитывают, а лишь цинично «изучают». Почему так и можно ли делать иначе?
-
Беларусь постепенно осваивает ценности и установки, заложенные в Конвенции ЮНЕСКО
По оценкам экспертов и по статистическим данным, сфера культуры в Беларуси демонстрирует позитивную динамику. Во всяком случае, с точки зрения целей и ценностей Конвенции ЮНЕСКО.
-
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
-
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.
Комментарии и дискуссии
Онлайн-беседа: «Доверие в обществе: как оно сегодня возможно?» (Видео)
29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.