Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
Інтэлектуальная сітуацыя як сітуацыя мыслення
Новы нумар часопіса «Палітычная сфера» ўтрымлівае артыкул каардытарара Лятучага ўніверсітэта, старшага аналітыка Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Таццяны Вадалажскай, са зместам якога прапануем вам азнаёміцца таксама ў нас на сайце.
Чарговы нумар часопіса «Палітычная сфера» (№ 21(2), 2013) стаўся вынікам пазалеташняй канферэныі Лятучага ўніверсітэта «Інтэлектуальная сітуацыя Беларусі: абставіны і самавызначэнне мыслення» (Мінск, 14-15 снежня 2012 года). Больш падрабязна пра канферэнцыю глядзіце на сайце Лятучага ўніверсітэта.
* * *
Для вызначэння інтэлектуальнай сітуацыі Беларусі я бачу некалькі аспектаў, якія патрабуюць аналізу і абмеркавання.
1. Межы інтэлектуальнай сітуацыі і спосаб яе выдзялення. Інтэлектуальная сітуацыя — чыя сітуацыя? Менавіта не «якая», а «чыя», бо выдзяляць яе, гэтаксама як эканамічную, палітычную і г.д., было б неапраўданай анталагізацыяй і натуралізацыяй. Інтэлектуальная сітуацыя — гэта сітуацыя інтэлектуала ці мысляра. Інтэлектуал, у сваю чаргу, выдзяляецца не як нейкая сацыяльная група, а як той, хто аказваецца ў мысленні, шукае ці арганізуе яго. Таму, вызначаючы інтэлектуальную сітуацыю, я б абмяжоўвала (альбо пашырала) рамкамі сітуацый мыслення ў Беларусі: умоў, магчымасцей і вынікаў мыслення.
2. Умовы мыслення. Вызначаючы інтэлектуальную сітуацыю як сітуацыю здзяйснення мыслення, трэба звярнуць увагу на шэраг абавязковых і неабходных умоў і наяўнасць іх у сучаснай Беларусі.
А) Аганальнаць і зместавая напружанасць. Без крытыкі, сумневу, прапановы супрацьлеглых тэзаў мысленне немагчыма. Паралельнае разгортванне розных падыходаў, прызнанне поліпадыходнасці сучасных ведаў і мыслення не дазваляе прымаць «канкурэнцыю» за адзіную ісціну. Суіснаванне самых розных інтэрпрэтацый і зместаў робіць сённяшнюю сітуацыю броўнаўскім рухам ніякім чынам не звязаных і не суаднесеных адно з адным інтэлектуалаў, суполак і г.д. Нават агульныя пляцоўкі сёння нагадваюць больш экспазіцыі (кожны прадстаўляе свае здабыткі), а не месца мыслення і «высвятлення адносін» паміж рознымі тэзамі і падыходамі. Адсутнасць інтэлектуальнага напружання, звязанага з аганальнасцю, стварае неабходнасць пошуку агульных рамак, у якіх могуць усталёўвацца суадносіны розных школ, парадыгм і падыходаў. Такімі рамкамі можа быць адзіны «аб’ект» мыслення — Беларусь. Але што робіць Беларусь агульным аб’ектам мыслення?
Б) Звязанасць з практыкай (у самым шырокім сэнсе: гуманітарнай, палітычнай, сацыяльнай, культурнай), якая дае падставы для пастаноўкі праблем, што патрабуюць рашэння. Сёння праца большасці беларускіх інтэлектуалаў, даследчыкаў, аналітыкаў аддзелена ад практыкі і выбудоўваецца па ўнутраным рэгламенце фармулявання праблем, а вынікі не праходзяць праз межы кола інтэлектуалаў. Гэта сітуацыя вымагае адказу на пытанне пра месца мыслення (у розных яго формах: філасофіі, метадалогіі, даследавання, экспертызы) у сістэме агульнай практыкі. Пакуль жа Беларусь застаецца ў «спыненым часе», бо не мае адэкватных разумення яе стану, фармулёўкі праблем і новых ідэй для зрухаў, не мае мыслення ў агульнай практыцы.
В) Забеспячэнне працягласці існавання праблем (інфраструктура мыслення). Нявырашаная праблема — стан жыцця мыслення. Але яна павінна перадавацца з пакалення ў пакаленне — для разгортвання тэзаў, пошуку аргументаў і г.д. Гэта задача патрабуе існавання школ. У Беларусі дастаткова асобных інтэлектуалаў і мысляроў, арганізацый і суполак, але амаль адсутнічаюць працяглыя школы. Яны адсутнічаюць не толькі як сацыяльная з’ява, але і як норма ладу жыцця і форма калектыўнай самаідэнтыфікацыі. У выніку, існаванне ідэй, праблем і іх супрацьстаянне прывязанае да памеру чалавечага жыцця ці жыцця кола сяброў і калег.
Пра аўтара:
Таццяна Вадалажская — старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, кандыдат сацыялагічных навук (PhD). Скончыла аддзяленне сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У галіне гуманітарных даследаванняў працуе з 1996 года: спачатку — як навуковы супрацоўнік Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, затым — як эксперт аналітычнай групы Агенцтва гуманітарных тэхналогій. Фокус даследчых інтарэсаў: метадалогія гуманітарных і сацыяльных даследаванняў, нацыянальная і грамадзянская ідэнтычнасць, развіццё лакальных супольнасцей, грамадзянская супольнасць, культурная палітыка і палітыка ў галіне культуры.
Другие публикации
-
Андрей Егоров: Об актуальной электоральной ситуации в Беларуси
Противники режима Лукашенко численно превосходят его сторонников, но первые атомизированы, у них нет централизации и нет общего понимая направления действий.
-
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Отступление об оппозиции.
-
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.3
Еще несколько добавлений про сети и сетевое общество.
-
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.2
Сетевое общество и сетевая коммуникация уже давно в центре внимания культурологов и политологов. Сейчас эта тема обсуждается в связке с интернетом и таким интернет-явлением, как социальные сети.
Комментарии и дискуссии
Онлайн-беседа: «Доверие в обществе: как оно сегодня возможно?» (Видео)
29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.