Публічныя лекцыі «Urbi et Orbi»: Уладзімір Мацкевіч

24.09.2013
Лятучы ўніверсітэт

27 верасня, у пятніцу, Лятучы ўніверсітэт супольна з Міжнародным кансорцыюмам «ЕвроБеларусь» адкрываюць новы сезон цыкла публічных лекцый «Urbi et Orbi» («Гораду і Свету») з лекцыі беларускага філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча.

Кожнае даследаванне павінна быць адэкватным свайму прадмету. Калі вы хочаце вывучаць анатомію рыбы, як збудаваны яе шкелет, вы дастаеце яе з вады і працуеце ўжо з мёртвай істотай. Калі вы хочаце штосьці зразумець пра жыццё рыбы, яе паводзіны, вы павінны вывучаць яе ў вадзе. Той жа прынцып дзейнічае і калі мы маем справу з чалавечымі, сацыяльнымі, жывымі сістэмамі і такімі складанымі аб’ектамі, як Беларусь. Калі вы хочаце вывучаць Беларусь, вы можаце з ей абыходзіцца як з мертвай рыбай. А можаце вывучаць яе ў непасрэдным, натуральным асяродзі — там, дзе яна жыве. А дзе яна жыве? Яна жыве ў мысленні, у нашым чалавечым стаўленні да яе. Таму, калі вы хочаце вывучаць Беларусь такой, якая яна ёсць, вы абавязаны яе браць у яе натуральным асяродзі — у мысленні людзей.

27 верасня Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыюм «ЕвроБеларусь» распачынаюць новы, ужо трэці, сезон публічных лекцый «Urbi et Orbi». Да пачатку заўсёды хочацца паставіцца нейкім адмысловым чынам, надаць гэтаму моманту важнае значэнне і ролю. Праблематыка мыслення, сучасных імкліваму, зменліваму свету падыходаў, спосабаў, інструментаў мыслення — адзін з тых акцэнтаў, якому ў Лятучым універсітэце надаецца асаблівая ўвага. Менавіта таму распачаць новы сезон мы запрасілі філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча.

На тэму «Мысленне і крыўда, або Чаму рэчаіснасць не падпарадкоўваецца нашым загадам і што рабіць, каб было іначай» лектар запрашае паразважаць падчас публічнай прамовы «Гораду і Свету» 27 верасня 2013 года ў Галерэі «Ў». Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

Пра тое, што чакае вас на гэтай лекцыі, запрашаем даведацца з інтэрв’ю, якое лектар даў напярэдадні.

UPD: Відэазапіс публічнай лекцыі:


Другие публикации