В последнее время в Беларуси наблюдается рост активности граждан, которые отстаивают свое право на благоприятную окружающую среду.
Ці магчымы аўдыт заходняй дапамогі для Беларусі?
Што трэба рабіць, каб замежная дапамога Беларусі дзейнічала найбольш эфектыўна і была накіраваная не толькі на эканамічную, сацыяльную і экалагічную падтрымку беларускай дзяржавы, але і на падтрымку дэмакратыі? Што трэба мяняць? Пра гэта — у заключнай частцы расследавання «Свабоды».
У аснову журналісцкага расследавання былі пакладзеныя вынікі даследавання «Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў сістэме донарскай дапамогі для Беларусі (2006-2011)», якое ў мінулым годзе было выканана Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі.
Гл. таксама:
-
10 фактаў пра заходнюю дапамогу Беларусі
-
Хто насамрэч грантасос?
-
Як зарабляе на еўрапейскай дапамозе беларускі чыноўнік
-
Ці з’явіцца нямецкая дубінка ў беларускіх міліцыянераў?
-
Нямецкая дапамога. Жыццё ці развіццё?
-
Грошы на дэмакратыю
Пернікі будуць малымі
Бельгійскі палітолаг Майкл Эмерсан лічыць, што магчыма правесці аўдыт усяго, што робіць ЕС, але галоўнае пытанне, паводле яго, палагае не ў гэтым:
«Еўрасаюз усё робіць у адпаведнасці з пэўнымі кантрактамі. Пытанне ў тым, якія ёсць рэальныя палітычныя магчымасці, каб дасягнуць мэты? Рэалізацыя любых праектаў у Беларусі звязаная з кантролем з боку дзяржаўных структур улады, кантролем з боку палітычнага рэжыму. Вядома, ідэя глабальнай супрацы вельмі прыцягальная для ЕС, бо Беларусь — непасрэдны сусед ЕС і ў Беларусі высокі ўзровень інтэлектуальнай працоўнай сілы. Таму Беларусь можа заняць годнае месца на эканамічным і палітычным ландшафце Еўропы».
Майкл Эмерсан адзначае пазітыўную ролю Мінска ў расійска-ўкраінскіх перамовах. «Але гэта добра найперш для рэпутацыі Беларусі, і ўсё, больш нічога», — адзначае палітолаг.
Якую тактыку найперш будзе выкарыстоўваць Еўрасаюз адносна Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў: бізун ці пернік?
На думку Эмерсана, не так ужо і часта ЕС выкарыстоўваў бізун у дачыненні да Беларусі, а вось наконт пернікаў ідзе дыскусія:
«Пернікі будуць малыя. ЕС не дасць шмат. І грамадзянская супольнасць Беларусі павінна змірыцца з тым, што яна павінна развівацца сама і не чакаць вялікай дапамогі».
Як кантраляваць беларускага чыноўніка?
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька лічыць, што з таго часу, як ён узняў пытанне эфектыўнасці замежнай дапамогі, актуальнасць яго толькі павялічылася:
«Нам трэба вяртацца зноў да той размовы, якая была ў Еўрапарламенце, калі еўрапейскія парламентарыі праявілі цікавасць да пытання эфектыўнасці дапамогі Беларусі. Прайшлі выбары ў Еўрапарламент, сфармаваная новая рабочая група па Беларусі, і мы мусім вярнуць гэтае пытанне ў парадак дня. Адна з функцый Еўрапарламента — кантроль эфектыўнасці выкарыстання еўрапейскіх сродкаў. Я думаю, што мы можам, як мінімум, паспрабаваць разабрацца ў пытанні і знайсці нейкія інструменты ўплыву на гэтую сітуацыю, на тое, каб не павялічваўся сегмент некантраляваных рэсурсаў, якімі распараджаецца выключна беларускі чыноўнік».
Анатоль Лябедзька лічыць неэфектыўнай замежную дапамогу, звязаную з сілавым блокам і скіраваную на ўціск апанентаў улады. Паводле палітыка, неэфектыўныя і крэдыты Міжнароднага валютнага фонда, скіраваныя нібыта на рэфармаванне эканомікі, тым часам як эфект ад іх — нулявы. Анатоль Лябедзька перакананы, што прыярытэтам замежных донараў павінны быць незалежныя СМІ, абарона людзей і прававая ды фінансавая дапамога, а таксама тое, што непасрэдна падштурхоўвае людзей да актыўнай дзейнасці.
«Мы на Захадзе не заўсёды добра разумеем, што адбываецца ў Беларусі»
Новы сябра Еўрапарламента ад Фінляндыі, сябра групы па працы з Беларуссю Нілс Торвалдс мяркуе, што калі казаць пра даўжэйшую перспектыву — 10, 20, 30 гадоў, — то, вядома, больш эфектыўна падтрымліваць грамадзянскую супольнасць:
«Але грамадзянская супольнасць не можа кіравацца звонку, яна павінна развівацца сама, мы можам толькі заахвочваць грамадзянскую супольнасць да развіцця. Некалькі стагоддзяў могуць змены адбывацца. Пытанне цяжкае і патрабуе часу. Мы на Захадзе не заўсёды добра разумеем, што адбываецца ў Беларусі, у гэтым рэгіёне, мы павінны таксама больш вывучаць сітуацыю. І мы павінны выкарыстоўваць не толькі бізун, але і пернік. Пытанне ў тым, як шмат перніка і як шмат бізуна трэба даваць. Гэта складаны баланс».
Якая замежная дапамога Беларусі будзе найбольш эфектыўнай? Паводле Нілса Торвалдса, гэта будаўніцтва новых заводаў, мадэрнізацыя старых прадпрыемств, эканамічная кааперацыя, дапамога дзеля развіцця сферы самакіравання, адбудова моцных прафсаюзаў.
Ці паўторыцца 19 снежня 2010 года?
Новаабраны дэпутат Еўрапейскага парламента ад Чэхіі Павел Тэлічка, сябра групы па працы з Беларуссю, абяцае, што будзе падтрымліваць рэгулярны аўдыт, праверку, як расходуюцца сродкі дапамогі ЕС для Беларусі:
«Я хацеў бы бачыць гэтую дапамогу накіраванай на развіццё і набліжэнне да стандартаў, якія цяпер існуюць у ЕС. І я буду выступаць за тое, каб сродкі выкарыстоўвалі на карысць тых арганізацый, якім яны найперш патрэбныя, якія стаяць на тых каштоўнасцях, якія могуць набліжаць Беларусь да ЕС. Гэта могуць быць незалежныя НДА, грамадзянская супольнасць, маладыя людзі, незалежныя ад ураду, арганізацыі, накіраваныя на тое, каб зрабіць жыццё беларусаў лепшым. Але і дзяржаўныя структуры ці структуры, якія працуюць пры дзяржаве, не будуць абсалютна выключаныя з дапамогі. На пэўным узроўні і на пэўных умовах гэтая дапамога павінна ісці. Тут павінна быць збалансаваная палітыка. Найперш павінны атрымліваць дапамогу тыя, хто мае ў гэтым патрэбу. Але калі паўторыцца сітуацыя, як падчас выбараў 2010 года, то тады варта змяніць баланс і структуру дапамогі Беларусі».
Болей падтрымкі незалежным СМІ
Крыстаф Бэкер, палітычны дарадца дэпутаткі Бундэстага Марылуізы Бэк, адзначае, што пасля выбараў 2010 года сродкі на развіццё грамадзянскай супольнасці з ЕС і краін ЕС нашмат павялічыліся:
«Але для нас крытэр эфектыўнасці дапамогі — не цэнтральны, бо мы глядзім на памкненні ў самім беларускім грамадстве і лічым, што людзі павінны самі вырашаць, самі даваць сігналы пра падтрымку і самі павінны даваць ацэнку, ці было гэта эфектыўна для іх саміх. Я лічу, што нават праекты супрацоўніцтва ў такіх галінах, як спорт, культура, падтрымка рэгіянальнага развіцця, самакіраванне на камунальным узроўні, — гэта, можа, тыя сферы, якія не так добра можна ацаніць з пункту гледжання эфектыўнасці, але гэта ў той жа час вельмі карысныя праекты кааперацыі. Мы лічым, што, напрыклад, незалежныя радыё і тэлебачанне ў Беларусі дагэтуль не настолькі моцна развітыя. Але мы цудоўна разумеем, што на гэта вялікія грошы патрэбныя, і такія праекты, як «Радыё Рацыя», Радыё «Свабода», «Белсат» — гэта папулярныя СМІ, якія робяць нейкі ўплыў насуперак прапагандзе».
Аўдыт не дасць якаснай ацэнкі дапамогі
Дзяніс Фрыдрых, які сам родам з Беларусі, працуе ў Нямецкім саюзе адвакатаў і ўдзельнічае ў адборы стыпендыятаў праграмы «Аб’яднанне студэнцкага абмену ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе» (GFPS), лічыць, што аўдыт замежнай дапамогі цяпер немагчыма правесці, хіба што паводле нейкіх чыста фармальных параметраў:
«Такі аўдыт можа толькі даць колькасную ацэнку. Можна паглядзець, колькі сродкаў ідзе, напрыклад, на ахову здароўя, адукацыю ці палітычныя праекты. Але гэты аўдыт нам не дасць якаснай ацэнкі дапамогі».
Ці ўсведамляе ЕС неэфектыўнасць пэўных праектаў?
Андрэй Ягораў, кіраўнік Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, які двойчы праводзіў даследаванне ролі і месца грамадзянскай супольнасці Беларусі ў сістэме донарскай дапамогі ЕС для Беларусі з 2006 па 2012 гады, лічыць, што ў неэфектыўнасці шэрагу праектаў пераканаў бы шырэйшы маніторынг таго, што адбываецца на месцы, таму патрэбныя спецыяльныя даследаванні:
«ЕС не ведае, што рабіць з Беларуссю, і ён дзейнічае фармальна і бюракратычна. І дапамога, якая выдзяляецца, таксама ідзе фармальна і бюракратычна. Яна не звязаная з доўгатэрміновымі палітычнымі мэтамі ЕС, не накіраваная і не працуе на еўрапеізацыю Беларусі. Калі б змянілі падыход, то пераглядаліся б і фінансавыя інструменты працы. Цяпер ЕС не мае выразных інструментаў працы з Беларуссю, ён дзейнічае так, як дзейнічаў раней. Сярод донараў Беларусі няма адзінай стратэгіі дапамогі краіне. Неабходна лабіраваць змену цяперашняга парадку размеркавання дапамогі, — мяркуе Андрэй Ягораў. — Трэба дабівацца каардынацыі донарскай дапамогі, змены механізмаў яе аказання і схем размеркавання сродкаў».
Андрэй Ягораў лічыць няправільнай і непрадуктыўнай схему, калі ЕС аддае, напрыклад, Савету Еўропы сродкі на рэалізацыю антыкарупцыйнай праграмы ў краінах Усходняга партнёрства: «ЕС думае, што калі аддасць сродкі Савету Еўропы, то тады яны даб’юцца большага, чым дабіліся б самі беларусы, калі б грошы выдзяляліся ім наўпрост. Але арганізацыя выдзялення сродкаў праз Савет Еўропы ці ААН — жудасная. Горшую прыдумаць схему размеркавання проста нельга. Але гэта працягваюць чамусьці рабіць».
«Няважна, хто будзе далей пры ўладзе»
Інвестыцыйны кансультант, бізнес-аналітык Дэніэл Крутцына, які нарадзіўся ў Германіі, скончыў Гарвард, а жыве і працуе ў Мінску, лічыць, што пытанне палягае і ў тым, наколькі радыкальна цяперашнія ўлады зменяць погляды на тое, як трэба рэфармаваць сітуацыю ў Беларусі. Што да кантактаў з выканаўчымі органамі ўлады:
«Няважна, хто будзе далей пры ўладзе, але гэтыя людзі будуць патрэбныя пры правядзенні рэформ, якія рана ці позна непазбежныя. І з гэтымі людзьмі, якія цяпер працуюць у дзяржаўных структурах, з імі трэба эфектыўна працаваць, таму што яны павінны праводзіць рэформы пры любой уладзе».
Паводле Крутцыны, найбольш эфектыўная замежная дапамога звязаная з экалогіяй, аховай навакольнага асяроддзя. Таксама важныя, на яго думку, праекты, якія тычацца грамадзянскай супольнасці, сацыяльнай сферы, здароўя і адукацыі.
Даць прыклад іншай мадэлі грамадства
Былы старшыня Кансультатыўна-назіральнай групы АБСЕ ў Мінску Ганс-Георг Вік лічыць, што эфектыўнасць замежнай і нямецкай дапамогі пакажа будучыня:
«Мы не людзі бюракратычнага апарату. Кожны праект трэба пралічыць, пераправерыць, прадухіліць карупцыйныя тэндэнцыі. Калі рамкі, умовы мяняюцца, трэба мяняць і нашы праекты. Важна цяпер час ад часу ставіць пытанні, якія маюць дачыненне да падтрымкі посттаталітарных сістэм: наколькі, у якой ступені дзяржаўныя структуры перашкаджаюць трансфармацыі і развіццю свабоднага грамадзтва? Важна правяраць праграмы падтрымкі, ці слушна былі выкарыстаныя сродкі, таму што тут прыцягнутыя грошы ў тым ліку і падаткаплатнікаў. Наша задача ў тым, каб даць прыклад іншай мадэлі грамадзтва, дзе ёсць канкурэнтаздольнасць і жыццяздольнасць чалавечага фактару. Мы дапамагаем развіццю грамадзянскай супольнасці, дзе чалавек сам становіцца гаспадаром свайго лёсу».
Другие публикации
-
Беларусь постепенно осваивает ценности и установки, заложенные в Конвенции ЮНЕСКО
По оценкам экспертов и по статистическим данным, сфера культуры в Беларуси демонстрирует позитивную динамику. Во всяком случае, с точки зрения целей и ценностей Конвенции ЮНЕСКО.
-
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
-
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.
-
Донорская помощь гражданскому обществу Беларуси — под колпаком у государства
Государство перехватывает донорские потоки у независимых организаций и инициатив, имеющих демократическую повестку.
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»