Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Адкрытая лекцыя Уладзіміра Мацкевіча «Што можна ведаць пра непрадказальнае, або Што мы ведаем пра будучыню?»
30 верасня 2015 года Лятучы ўніверсітэт распачынае ўніверсітэцкі год серыяй адкрытых лекцый «Галоўнае пытанне». Першым з прамовай да слухачоў зверніцца філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.
Што такое невядомае? Гэта ўсё тое, што немагчыма ўбачыць вачыма і памацаць рукамі, што не дадзенае нашым органам пачуццяў. Але дапытлівы чалавечы розум заўсёды — з таго часу, як з’явіўся ў Сусвеце, — спрабуе пракрасціся ў невядомае, зазірнуць у будучыню.
Чалавек імкнецца прадказваць будучыню праз навуку: «Што здарыцца альбо адбудзецца, калі...» Прадказанні ў навуцы будуюцца на дапушчэнні, што ўсё ў Сусвеце падпарадкоўваецца аб’ектыўным законам, і пазнанне гэтых законаў дазваляе вылічаць або прадказваць тое, што будзе. Прадказальная сіла навукі грунтуецца на заканамернасці і законаадпаведнасці прыроды і Сусвету.
Пазнаваць і прадказваць будучыню чалавек спрабуе і праз рэлігіі (прынамсі «аўраамічныя» рэлігіі: юдаізм, хрысціянства, іслам). У адрозненні ад навукі, рэлігіі зыходзяць з «тварнасці» або стварэння Сусвету. Раз Сусвет быў створаны, значыць, у Творцы была мэта. Імкнучыся спазнаць гэтую мэту, багаслоўе спрабуе пазнаваць тое, што будзе. Такім чынам, прадказальная сіла рэлігіі грунтуецца на мэтазгоднасці прыроды і Сусвету і на разумнасці і дабрыні Творцы.
Сучасная філасофія зыходзіць з таго, што ні веданне аб’ектыўных законаў, ні ўяўленне пра мэты Творцы, не робяць будучыню прадвызначанай, прадказальнай.
Свет непрадказальны. Як магчыма засірнуць у будучыню, калі яна не мэтазгодная і не законаадпаведная?
30 верасня 2015 года, у сераду, пра гэта паразважае падчас адкрытай лекцыі «Што можна ведаць пра непрадказальнае, або Што мы ведаем пра будучыню?» філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч. Лекцыя пройдзе ў Галерэі «Ў» (Мінск, прасп. Незалежнасці, 37а). Пачатак у 18.30. Уваход вольны!
Гэтай прамовай Лятучы ўніверсітэт распачынае новы ўніверсітэцкі год і серыю адкрытых лекцый «Галоўнае пытанне». Cярод наступных лектараў: Алесь Смалянчук, Ігар Бабкоў, Таццяна Вадалажская, Алесь Разанаў, Вячаслаў Бабровіч, Аксана Шэлест, Міхаіл Баярын, Святлана Карасёва, Ірына Махоўская, Алег Дзярновіч, Міхал Анемпадыстаў.
Лекцыі будуць праходзіць штотыдзень па серадах, пачатак — у 18.30. Удзел у іх — вольны, пры ўмове абавязковай папярэдняй рэгістрацыі (акрамя першай лекцыі ад 30 верасня).
Больш падрабязную інфармацыю пра лекцыі — расклад, тэмы, умовы ўдзелу — шукайце на сайце Лятучага ўніверсітэта: www.fly-uni.org.
Падпісацца на рассылку анонсаў, задаць пытанні, удакладніць дэталі можна праз адрас электроннай пошты: [email protected] (у тэме ліста просьба пазначаць назву серыі «Галоўнае пытанне»), або звярнуўшыся да каардынатара серыі лекцый — Юліі Галіноўскай — па нумары тэлефона: (+375 29) 7422040.
UPD.: Відэазапіс адкрытай лекцыі:
Гл. таксама:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»