Да ўдзелу ў праекце «CHOICE-Беларусь» пададзена 60 заявак ад грамадскіх і культурніцкіх ініцыятыўных груп

04.11.2015
Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі»

Каардынацыйная каманда праекта «CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць» пагружаецца ў аналітычную працу: роўна 60 заявак да ўдзелу было атрымана за некалькі тыдняў прыёму.

Шчыра дзякуем усім заяўнікам за цікаўнасць да міжнароднага праекта «CHOICE: Cultural Heritage — Opportunity for Civic Engagement»!

Наперадзе ў каманды каардынатараў і адмысловай рады вялікая праца па ацэнцы дасланых шасці дзясяткаў ідэй па ахове і пераасэнсаванні культурнай спадыны Беларусі.

Тэматыка і фарматы патэнцыйных праектаў вельмі разнастайная: ад археалагічных летнікаў да мультымедыя-каталогаў і адкрытых прафесійных школ. Некалькі праектаў прысвечаны культурнай спадчыне этнічных меншасцей у Беларусі. Адзінкі праектаў маюць міжнародны маштаб.

Іншыя краіны-партнёры праекта: Україна, Малдова і Арменія атрымалі прапарцыйна роўную колькасць заявак: 136, 30 і 30 заявак адпаведна.

Вынікі ацэнкі беларускіх праектаў будуць абвешчаны 16 лістапада 2015 года.

Сачыце за навінамі на сайце EuroBelarus.Info!


Другие публикации