Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
«Галоўныя пытанні» снежня
У канцы верасня Лятучы ўніверсітэт распачаў ўніверсітэцкі год новай серыяй адкрытых лекцый пад агульнай назвай «Галоўнае пытанне».
Штотыдзень, па серадах, ладзяцца сустрэчы з беларускімі інтэлектуаламі, навукоўцамі, культурнымі дзеячамі, каб разам з імі разважаць над самымі рознымі гуманітарнымі, сацыяльнымі і культурнымі праблемамі.
Свае «галоўныя пытанні» ўжо разгортвалі перад слухачамі: Уладзімір Мацкевіч, Алесь Смалянчук, Ігар Бабкоў, Вячаслаў Бабровіч, Міхал Анемпадыстаў, Таццяна Вадалажская, Алесь Разанаў, Алег Дзярновіч і Аксана Шэлест.
У снежні вас чакаюць адкрытыя лекцыі:
- 2 снежня — Міхаіл Баярын, тэма лекцыі: «Крытыка эмацыйнага розуму»;
- 9 снежня — Святлана Карасёва, тэма лекцыі: «Рэлігійнасць у Беларусі: ад канцэпцый да дадзеных»;
- 16 снежня — Ірына Махоўская, тэма лекцыі: «Жыццё як гісторыя ці гісторыя пра жыццё: як паразумецца з мінулым».
Лекцыі, як і раней, будуць праходзіць па серадах, пачатак у 18.30.
Звяртаем увагу, што наступныя лекцыі гэтай серыі, пры тым што яны застаюцца адкрытымі, будуць абавязваць слухачоў да папярэдняй рэгістрацыі. Гэта можна зрабіць, запоўніўшы заяўку альбо напісаўшы ліст нашаму каардынатару на электронную скрыню: [email protected].
Больш падрабязную інфармацыю пра лекцыі (расклад, тэмы, умовы ўдзелу) шукайце на сайце Лятучага ўніверсітэта: www.fly-uni.org.
Падпісацца на рассылку анонсаў, задаць пытанні, удакладніць дэталі можна таксама ў нашага каардынатара: [email protected], (+375 29) 7422040 (Юлія). У тэме ліста просьба пазначаць назву серыі «Галоўнае пытанне».
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»