Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Уладзімір Мацкевіч атрымаў позву ў суд за ўдзел у акцыі, на якой ён не быў (Фотакопія дакумента)
Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч атрымаў позву ў суд Цэнтральнага раёна Мінска, дзе будзе разглядацца пачатая супраць яго адміністрацыйная справа за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 15 лютага.
Разгляд справы прызначаны на 15 сакавіка.
Пра гэта філосаф паведаміў у сваім блогу ў Фэйсбуку.
У інтэрв’ю карэспандэнту «Свабоды» сп. Мацкевіч сказаў, што на мітынгу ён не быў.
«Я навогул не хацеў ісці на гэты суд, бо мяне там не было. Але тут яны прыслалі новую позву. Я не ведаю, чаму позва прыйшла мне, бо я там не быў. Як звычайна, відаць, выклічуць сведкаў-міліцыянтаў, якія скажуць, што бачылі мяне, ды і ўсё. Я думаю, што яны проста папаўняюць такім чынам бюджэт. Раней былі такія выпадкі, калі я проста ігнараваў такія позвы і нікуды не хадзіў. Звычайна нічога і не адбывалася. А тут і па тэлефоне мяне даставалі, і СМС прыслалі, калі я не браў позву на пошце. Напэўна, давядзецца пайсці на гэты суд», — сказаў Мацкевіч.
Раней Мацкевіча выклікалі да следчага, і калі ён не з’явіўся, то быў складзены пратакол за нез’яўленне па позве.
«Наш суд вядома які: раней яны асуджалі аднарукага за хлапкі рукамі, нейкага нямога за тое, што лаяўся матам. Цяпер за ўдзел у акцыі, на якой не быў», — адзначыў Уладзімір Мацкевіч.
Фотакопія позвы:
Допіс Уладзіміра Мацкевіча ў Фэйсбуку:
Забавно, но меня тоже вызывают в суд по этому же делу.http://eurobelarus.info/news/society/2016/03/09/tsentral-nyy-sud-minska-popolnyaet-gosbyudzhet-za-schet.html
Опубликовано Мацкевичем Владимиром 9 марта 2016 г.
UPD.: Гл. таксама:
-
С Днем Конституции! Репортаж с суда над философом Владимиром Мацкевичем (Фото и видео)
-
Мацкевіч абвінаваціў міліцыянераў у ілжэсведчанні: «Буду дамагацца, каб вы выйшлі на вуліцу з плакатам «Працы!» (Фота і відэа)
-
Уладзімір Мацкевіч: Гэта яны падставіліся, няхай цяпер адказваюць! (Відэа)
-
Владимир Мацкевич: Тотальная ложь стала судебной практикой, которая несет угрозу каждому гражданину
-
Как бороться с лжесвидетелями в погонах?
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»