Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
The show must go on, альбо Год завяршаецца — мысленне застаецца (Фота)
Узгадваем інтэлектуальнае жыццё краіны цягам Года беларускага мыслення.
Сёння пачынаецца грандыёзная і беспрэцэдэнтная падзея — Тыдзень беларускага мыслення. Але да гэтага мы не спалі ў шапку, а цэлы год (па праўдзе, нават і больш) ішлі, рыхтаваліся да яго, думалі і ўяўлялі Беларусь, стваралі ўтопіі і атнтыўтопіі, каб сабраць усё самае лепшае ў адным тыдні. Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі» вырашыла ўзгадаць, як грамадзянская супольнасць пражыла (і, спадзяемся, перажыве) Год беларускага мыслення.
Пачалося ўсё з кампаніі «Цыуй сваё!», якую ініцыяваў шэраг інстытуцый грамадзянскай супольнасці ды інтэлектуальных ініцыятыў: Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь», Лятучы ўніверсітэт, Беларускі саюз дызайнераў, грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!», Беларускі калегіум, «Мова Нанова». Кампанія павінна была абудзіць у беларусаў цікаўнасць да айчынных інтэлектуалаў і майстроў слова розных часоў. Стартавала яна з пошуку цытат, пасля талакой беларусы збіралі грошы для друку цытатніка, які паспяхова выдалі і прэзентавалі. Не будзем казаць за большую частку грамадства, але беларускія дызайнеры адназначна гэтай ідэяй натхніліся і зладзілі пленэр, падчас якога стварылі клёвыя прынты з цытатамі вялікіх беларусаў, якія можна друкаваць на цішотках. Паглядзець і спампаваць іх можна з адмысловай старонкі.
Думалі-думалі філосафы і метадолагі, чым бы яшчэ такім адзначыць Год беларускага мыслення, і вырашылі замахнуцца — але не на Вільяма нашага Шэкспіра, а на Галоўнае пытанне. Спачатку ставілі гэтыя пытанні, а пасля шукалі на іх адказы ў аднайменным цыкле лекцый. Серыя складалася з штотыднёвых сустрэч з інтэлектуаламі, навукоўцамі, культурнымі дзеячамі, якія разважалі над гуманітарнымі, сацыяльнымі і культурнымі праблемамі. Атрымалася пазнавальна, часам спрэчна, часам ашаламляльна і нават трансава. А як інакш, калі за мысленне бяруцца не толькі філосафы і навукоўцы, а і такія творцы, як Міхал Анемпадыстаў і Алесь Разанаў.
Акрыленыя поспехам, мысляры пайшлі далей (ва ўсіх сэнсах) і паехалі па ўсёй краіне з цыклам лекцый «Спадчына Ігната Абзіраловіча», уваскрасіўшы актуаліі беларускай думкі стогадовай даўніны. Сваім бачаннем інтэлектуальнай спадчыны Абдзіраловіча (Ігната Канчэўскага) дзяліліся філосафы і літаратары Павел Баркоўскі, Валянцін Акудовіч, Міхаіл Баярын, Ірына Дубянецкая, Ігар Бабкоў, Сяргей Дубавец. Завяршыўся цыкл лекцый заключнай дыскусіяй, да якой далучыліся Уладзімір Мацкевіч і Таццяна Шчытцова.
Але гэтага падалося недастаткова, і вось ужо Лятучы ўніверсітэт разам з Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі ладзяць канферэнцыю «Уяўляючы Беларусь: вобразы і ідэі, праекты і ўтопіі». Падчас яе спрачаліся пра нацыю і дзяржаву, экалогію і ідэнтычнасць, «русский мир» і гісторыю, арыенціры і каштоўнасці... Але як ні круці, некалькіх дзён канферэнцыі ўсё ж малавата, каб спланаваць ідэальную будучыню для краіны, праўда ж? Таму завяршыць гештальт паспрабавалі пры дапамозе цыкла лекцый ад разумных і крэатыўных суайчыннікаў «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні».
Стаміўшыся лётаць у аблоках, нашы мысляры вырашылі заняцца канкрэтнымі задачамі — і выдалі і прэзентавалі Анталогію беларускага мыслення «Код прысутнасці», якая ўмясціла ў сябе ледзьве не ўвесь інтэлектуальны сусвет Беларусі. Кніга — другое выданне анталогіі такога кшталту за гады існавання незалежнай краіны, сваеасаблівая справаздача таго, што адбывалася ў нацыянальнай мысленчай прасторы з 2000 да 2015 года.
«А што гэта мы ўсё самі ды самі?» — падумалі аднойчы філосафы і прапанавалі здзейсніць шлях у пазнанне і разуменне саміх сябе, а заадно праявіць творчасць усім ахвотным. Так нарадзіўся конкурс эсэ, прысвечаных постацям, ідэям і кантэкстам паўставання беларускай інтелектуальнай традыцыі «Інтэлектуальная спадчына Беларусі: постаці, ідэі і кантэксты». 11 верасня нарэшце быў абвешчаны шорт-ліст конкурса, і вось ужо напрыканцы гэтага тыдня (Тыдня беларускага мыслення, вы ж памятаеце!) пераможцы атрымаюць свае ўзнагароды!
Вось так, крок за крокам, дайшлі мы да Тыдня беларускага мыслення, мерапрыемствы якога цягам сямі бліжэйшых дзён пройдуць па ўсёй краіне. Такі своеасаблівы апафеоз Года, падчас якога будуць прадстаўлены самыя разнастайныя формы і праявы нацыянальнага мыслення ў сучасным беларускім грамадстве. Тут ужо, будзьце ўпэўнены, можна будзе знайсці інтэлектуальную асалоду на любы густ: маналагічныя развагі на адвечныя і суперактуальныя тэмы, дыялогі і дыскусіі, выставы і майстар-класы, прэзентацыі і нават меладэкламацыі — карацей, праграма для аматараў абсалютна розных формаў і моваў мыслення. Тут жа можна больш даведацца пра Лятучы ўніверсітэт і запісацца на ўпадабаны яго курс, пра Беларускі калегіум, іншыя інстытуцыі, паглядзець, пагутарыць, а можа, і памацаць гэтых дзіўных людзей — беларускіх мысляроў; ды і проста цікава правесці час.
Урачыстае адкрыццё Тыдня адбылося ў мінулую пятніцу разам з адкрыццём унікальнай выставы «Cogito Albarutheniae». Панарама беларускага мыслення», якая прапануе найцікавейшыя айчынныя інтэлектуальныя выданні ад пачатку 1990-х гадоў: ад самвыдатаўскіх улётак да часопісаў, зборнікаў, анталогій ды энцыклапедый, у тым ліку з прыватных калекцый беларускіх філосафаў. Дарэчы, выстава будзе працаваць цягам усяго Тыдня, таму хто яшчэ не паспеў падзівіцца на фантастычныя рарытэты — сардэчна запрашаем!
Якім будзе завяршэнне нашага феерычнага Года даведаемся зусім хутка, а тых, хто сутыкаецца з беларускім мысленнем упершыню, лічым неабходным папярэдзіць: будзьце асцярожныя — яно зацягвае і ўжо не адпускае. Таму выйсце толькі адно: далучацца і атрымліваць асалоду.
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»