Iмёны

Андрэй Ягораў

Дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі. Магістр палітычных навук.

Скончыў аддзяленне паліталогіі і магістратуру па спецыяльнасці «Паліталогія» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У галіне палітычных даследаванняў працуе з 2001 года. З'яўляецца адным з заснавальнікаў адзінага спецыялізаванага часопіса па палітычных навуках ў Беларусі «Палітычная сфера», займае пасаду намесніка галоўнага рэдактара гэтага часопіса. З 2005 года — эксперт і кіраўнік аналітычнай групы Агенцтва гуманітарных тэхналогій.

Фокус даследчых інтарэсаў: трансфармацыя постсавецкай прасторы, грамадзянская супольнасць, палітычныя трансфармацыі ў Беларусі і рэгіёне Усходняга партнёрства, еўрапейскія даследаванні.

Валодае беларускай, рускай і англійскай мовамі.