29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.
Прагноз на 2013 год: Нас чакае стабільны год (Відэа)
Палітолаг Валер Карбалевіч і кіраўнік Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў падзяліліся з «Белсатам» сваймі палітычнымі прагнозамі на 2013 год.
Стабільнасць унутраная
Палітычнае жыццё ў нашай краіне абуджаецца рэгулярна — на час выбараў. Перадусім прэзідэнцкіх, якія пройдуць у 2015 годзе, у меншай ступені — падчас парламенцкіх, якія апазіцыя паспяхова байкатавала або прайграла. Выбары мясцовых дэпутатаў пройдуць у 2014-м годзе, і яны не настолькі важныя, каб рыхтавацца за год.
І Карбалевіч, і Ягораў згодныя: ніякіх зрухаў у айчынным палітычным полі сёлета чакаць не варта. Будзе працягвацца ціск на грамадзянскую супольнасць, актывістаў апазіцыі ды ўсіх незадаволеных. Разам з тым, паводле Андрэя Ягорава, апаненты ўладаў маглі б ужо цяпер яднаць свае сілы.
«На падзеі 2015 года ў палітычным сэнсе [сёлета] паўплывае не што, а хто: актары, якія складуцца тут, у Беларусі. Хто будзе рэальным палітычным акторам, той і будзе ўплываць на палітычныя падзеі. Гэткім актарам магла б стаць рэальная кааліцыя дэмакратычных сілаў, якая б магла быць супрацьвагою дзейнай уладзе», — лічыць адмысловец.
Калі ж апазіцыя і гэтым разам не аб’яднаецца, то адзіным гульцом застанецца Лукашэнка і ніякіх цікавых падзеяў чакаць не варта.
Стабільнасць вонкавая
Кардынальных зменаў на двух асноўных вектарах таксама не прадбачыцца. Эксперты мяркуюць, што ў новым годзе могуць выйсці на волю некаторыя палітвязні, але стасункі з Еўрасаюзам не палепшацца. Тым часам Расія застанецца галоўнай апораю дзейнай улады.
«Расія будзе працягваць датаваць беларускую эканоміку, бо яна зацікаўленая ў тым, каб інтэграцыя ў Еўразійскі саюз працягвалася, а Беларусь тут ключавое звяно, каб уцягнуць туды Украіну. Бакі моцна залежаць адзін ад другога. Беларусь залежыць у эканамічным сэнсе, Расія — у палітычным», — зазначае Карбалевіч.
Паводле палітолага, братэрская залежнасць прывядзе да шматлікіх канфліктаў — газавых ці нафтавых, аднак не варта чакаць канфліктаў больш сур’ёзных.
Другие публикации
-
«Умные люди»: Андрей Егоров и Геннадий Коршунов — про протесты и забастовки (Видео)
Журналисты газеты «Белорусы и рынок» в своей программе «Умные люди» задают вопросы приглашенным экспертам.
-
Состояние и перспективы социальных наук на постсоветском пространстве (Видео)
18 октября в Минске прошел круглый стол по теме: «Состояние и перспективы социальных наук на постсоветском пространстве, их способность описывать актуальные события».
-
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
-
Андрей Егоров: Об актуальной электоральной ситуации в Беларуси — 2
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
Комментарии и дискуссии
Онлайн-беседа: «Доверие в обществе: как оно сегодня возможно?» (Видео)
29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.