29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.
Уладзімір Мацкевіч: Крэмль дазваляе Лукашэнку гульні з ЕС, але за гэта патрабуе стратэгічных саступак (Відэа)
Прысягнуў у вернасці «Саюзнай дзяржаве» і атрымаў падтрымку Пуціна на выбарах — Аляксандр Лукашэнка наведаў форум рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў Сочы, дзе правёў перамовы з расійскім калегай. Эксперты, аднак, задаюцца пытаннем: колькі будуць каштаваць цёплыя словы кіраўніка Расіі?
Уладзімір Пуцін пажадаў кіраўніку Беларусі поспеху на выбарах. І гэта хіба найважнейшая заява для Аляксандра Лукашэнкі, якая публічна прагучала падчас форума рэгіёнаў Расіі і Беларусі. На афіцыйнай частцы сустрэчы прэзідэнт Расіі адзначыў, што найбліжэйшым часам будзе рабіцца стаўка на вайсковыя тэхналогіі, і тут можа быць запатрабаваны беларускі досвед.
Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Расіі:
«Урад Расійскай Федэрацыі падрыхтаваў праграму імпартазамяшчэння практычна ва ўсіх галінах, будуць запушчаныя 2,5 тысяч праектаў. Пры гэтым, гаворка ідзе найперш пра найбольш важныя тэхналогіі — тэхналогіі двайнога прызначэння».
Кіраўнік Беларусі ў традыцыйнай для сябе манеры запэўніў саюзніка, што ніякага развароту Беларусі ад Расіі не прадбачыцца. Паводле назіральнікаў, Масква не будзе замінаць размарожванню беларуска-еўрапейскіх стасункаў.
Уладзімір Мацкевіч, філосаф і метадолаг:
«Крэмль дазваляе гульні з Еўрасаюзам, але за гэта патрабуе стратэгічных саступак. Тая ж ваенная база і наогул большая частка саступак, якіх патрабуе Пуцін, — яны тычацца ваенных дачыненняў».
Суразмоўцы Belsat.eu звяртаюць увагу на тое, што ў доларавым эквіваленце таваразварот паміж краінамі знізіўся, і ў такой сітуацыі і Мінск, і Масква зацікаўленыя прынамсі ў падтрыманні на словах.
Паўлюк Быкоўскі, палітычны аглядальнік:
«Расія не бачыць іншай альтэрнатыўнай фігуры, але, з другога боку, мы памятаем, калі Расія гэта рабіла ў апошні момант, выбіўшы сабе ўжо саступкі».
Нягледзячы на аптымізм і заявы пра тое, што з расійскімі рэгіёнамі Беларусь мае наўпроставыя эканамічныя сувязі, свой выступ перад удзельнікамі форума Лукашэнка падсумаваў заяваю, што ў Еўразійскага эканамічнага саюза — даволі сур’ёзныя праблемы.
Другие публикации
-
«Умные люди»: Андрей Егоров и Геннадий Коршунов — про протесты и забастовки (Видео)
Журналисты газеты «Белорусы и рынок» в своей программе «Умные люди» задают вопросы приглашенным экспертам.
-
Состояние и перспективы социальных наук на постсоветском пространстве (Видео)
18 октября в Минске прошел круглый стол по теме: «Состояние и перспективы социальных наук на постсоветском пространстве, их способность описывать актуальные события».
-
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
-
Андрей Егоров: Об актуальной электоральной ситуации в Беларуси — 2
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
Комментарии и дискуссии
Онлайн-беседа: «Доверие в обществе: как оно сегодня возможно?» (Видео)
29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.