Заробкі навукоўцаў у Год навукі не выраслі. Дык што ён даў? (Відэа)

12.12.2017
Belsat.eu

«Заробкі беларускім навукоўцам сёлета, у Год навукі, не падвысілі».

Гэта адзначыў у праграме «Размова Мацкевіча» напярэдадні З’езду вучоных Беларусі, які пройдзе 12-13 снежня, яго дэлегат, кандыдат біялагічных навук Зміцер Галіноўскі.

Брак фінансавання, па яго словах, такі істотны, што, напрыклад, навукоўцы не маюць магчымасцей публікавацца ў міжнародных аўтарытэтных часопісах для прасоўвання дасягненняў.

«Тое, чаго ў нас дамагаюцца, — прыцягненне сродкаў у навуку, тых самых замежных, ці экспарт навуковых прадуктаў — не можа адбыцца па-за глабальным, хаця б еўрапейскім, кантэкстам. Каб навука спрыяла эканамічнаму развіццю, трэба адкрыцца», — перакананы Зміцер Галіноўскі.

Пра тое, што зроблена ў Год навукі для заахвочвання беларускіх навукоўцаў і падвышэння прэстыжу навукі, ці можам мы запрасіць працаваць у Беларусь сусветных «зорак навукі», як калісьці Эйнштэйна ў БДУ, аб праблеме з «глобусам Беларусі» — глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова» Уладзіміра Мацкевіча са Змітром Галіноўскім.

Тут вашай увазе — вытрымкі з праграмы:


Другие публикации