29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.
Куды сыходзяць чыноўнікі пасля адстаўкі? (Відэа)
Постсавецкія інтэграцыйныя структуры, кампаніі ды банкі з расійскім капіталам — менавіта там сустракаюць пенсію былыя міністры.
Пра кар’еру беларускага функцыянера на прыкладзе сімвала беларускага аграпраму — былой намесніцы міністра Надзеі Каткавец.
На пачатку 1990-х Надзея была галоўнаю эканамісткаю саўгаса
Але не звычайнага саўгаса, а калгаса «Гарадзец», які ўзначальваў Аляксандр Лукашэнка. Пасля таго, як Лукашэнка ўзначаліў краіну, угару пайшла і кар’ера ягонай паплечніцы. З 2003-га да 2012-га яна была намесніцаю міністра сельскай гаспадаркі Беларусі.
Любоў журналістаў Надзея Каткавец заваявала непаўторнаю манераю сваіх выступаў.
«Думаю, што як бы нам у гэтай сувязі ў тлумачэнні гэтаму пытанню і можа быць нават не гэтаму пытанню, а як бы нашай пазіцыі, што ўсё-такі мы яшчэ далёка ў шмат якіх пазіцыях ад сусветных цэн і ад цэн, на прадукцыю якіх даходзіць да канчатковага пакупніка ў нашых краінах... краінах нашых суседзей», — заявіла Надзея.
Пасля таго, як Каткавец пакінула Міністэрства сельскай гаспадаркі, яна накіравалася ў Маскву, дзе ўзначальвала Дэпартамент аграпрамысловага комплексу Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Аднак ужо праз год Надзея Каткавец вярнулася ў Мінск, каб зрабіцца намесніцаю кіраўніка справамі прэзідэнта.
Нядаўна ў кар’еры Надзеі Каткавец адбыўся новы паварот
Яна заняла пасаду намесніка генеральнага дырэктара Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі. Міжнародная кампанія будзе вырабляць амінакіслоты і камбікорм для жывёлагадоўлі.
«Яна будзе прадстаўніком уладаў, які будзе адказваць за развіццё кампаніі. Можа быць, яна не ўмее гаварыць, усім яна вядома выказваннямі пра «хаацічэскія цэны», але, я думаю, яна разбіраецца ў сельскай гаспадарцы», — мяркуе эканамічны аглядальнік Аляксандр Ярашэвіч.
Сувязь са збеглым дыктатарам Кыргызстана?
Цікава, што больш як палова акцый Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі — у руках людзей з атачэння зрынутага прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева.
«Кіраўніком гэтай біятэхналагічнай карпарацыі, яе генеральным дырэктарам з’яўляецца Данііл Урыцкі, або Даніяр Усенаў — гэта былы прэм’ер-міністр Кыргызстана, які асуджаны ў сваёй краіне за саўдзел у забойстве людзей, а таксама за перавышэнне ўладных паўнамоцтваў і аб’яўлены ў міжнародны вышук», — тлумачыць спадар Ярашэвіч.
Кар’ера Каткавец даволі тыповая для экс-міністра
Іх звычайна ўладкоўваюць у міжнародныя структуры, або яны знаходзяць сабе працу ў банках і міжнародных кампаніях — найчасцей з расійскім капіталам.
Напрыклад, былы міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў, які разганяў Плошчу 2010 года, працуе ў выканкаме Садружнасці Незалежных Дзяржаваў. Ягоны папярэднік на міністэрскай пасадзе Уладзімір Навумаў, які разганяў намётавае мястэчка на Кастрычніцкай у 2006-м, пасля адстаўкі з’ехаў у Маскву і некаторы час працаваў у дзяржаўнай карпарацыі «Ростехнологии».
У Маскве доўгі час працаваў і былы беларускі прэм’ер Уладзімір Ярмошын, які цяпер ёсць дарадцам беларуска-расійскай будаўнічай фірмы «Знешэканомбуд».
«Гэта чысты разлік. Разлік за паслугі, якія гэтыя чыноўнікі аказвалі расійскаму ўраду альбо бізнес-структурам тут, у Беларусі», — упэўнены філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.
Найчасцей экс-міністраў можна знайсці ў кіраўнічых органах банкаў
Напрыклад, у Назіральным савеце беларускага прадстаўніцтва расійскага «Альфа-Банка» засядае былы кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Урал Латыпаў. Былы шэф КДБ Сцяпан Сухарэнка працуе ў беларускім дзяржаўным «Банку развіцця».
«Чалавек з досведам віцэ-прэм’ера або міністра мае сувязі і мае досвед. Ён мае пэўны ўплыў нават на прыняцце дзяржаўных рашэнняў», — даводзіць палітычны аглядальнік Аляксандр Фядута.
У назіральных радах банкаў, якія належаць заходнім ды расійскім інвестарам, засядаюць і сімвалы беларускіх дэвальвацый — былыя старшыні Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч ды Надзея Ермакова. Былыя міністры робяцца паспяховымі лабістамі — ніхто з іх не застаецца пакрыўджаным.
Другие публикации
-
«Умные люди»: Андрей Егоров и Геннадий Коршунов — про протесты и забастовки (Видео)
Журналисты газеты «Белорусы и рынок» в своей программе «Умные люди» задают вопросы приглашенным экспертам.
-
Состояние и перспективы социальных наук на постсоветском пространстве (Видео)
18 октября в Минске прошел круглый стол по теме: «Состояние и перспективы социальных наук на постсоветском пространстве, их способность описывать актуальные события».
-
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
-
Андрей Егоров: Об актуальной электоральной ситуации в Беларуси — 2
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
Комментарии и дискуссии
Онлайн-беседа: «Доверие в обществе: как оно сегодня возможно?» (Видео)
29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.