Хто кіруе светам: Трамп з Пуціным ці закрытыя клубы выбраных? (Відэа)

20.04.2018
Belsat.eu

Неўзабаве будзе названы пераможца конкурса ад Фонду глабальных выклікаў (Global Challenges Foundation), які атрымае 5 млн. долараў за ідэю-праект па супрацьдзеянні гэтым самым глабальным праблемам.

Не выключана, што гэта будуць і беларусы, кажа генеральны дырэктар Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь» Улад Вялічка, якія кіраваў экспертнай ацэнкай рускамоўных заявак.

Пад глабальнымі ж вынікамі маюцца на ўвазе кліматычныя і дэмаграфічныя праблемы, а таксама ваенныя канфлікты.

Як справіцца з імі, кіруючы светам? Да каго звяртацца з ідэямі па іх рэалізацыю? І хто кіруе светам: прэзідэнты, масонская ложа?.. Вялічка кажа, што не з’яўляецца прыхільнікам канспіралогі: «Свет настолькі складаны, што ім не можа кіраваць нейкая закрытая тусоўка».

Падрабязней — глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова Мацкевіча» на сайце тэлеканала «Белсат»!


Другие публикации